Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Песня влекла с детства

Песня влекла с детства


Жыць ва ўнісон са сваімі схільнасцямі атрымліваецца далёка не ў кожнага. Але калі здараецца менавіта гэтак, можна быць упэўненым: займацца сваёй справай такі чалавек будзе з усёй душой. Тым больш, калі справа гэтая датычыцца творчасці – як у нашай сённяшняй гераіні, мастацкага кіраўніка народнага ансамбля “Бурштын” Таццяны Татолінай.
- Так ужо атрымалася, что музыка ідзе побач з маім жыццём з дзяцінства, – расказвае Таццяна Паўлаўна. – Яна заўсёды была навокал мяне – яшчэ нават да таго, як я сама пачала хадзіць у музычную школу. Памятаю, як іграў на гармоніку мой тата, якія цудоўныя песні спявалі на вяселлях і іншых урачыстасцях нашы бабулі… Я расла ў атмасферы творчасці – і нядзіўна, што калі надышоў час выбіраць дарогу жыцця, выбар ужо практычна быў зроблены.
А потым было музычна-педагагічнае вучылішча, праца ў школе і ў сельскім клубе, і, зразумела, удасканаленне на творчым шляху. Першы самадзейны вакальна-інструментальны ансамбль “Краса”, які стварыла Таццяна Татоліна разам са сваімі аднадумцамі, і сёння жыве ў памяці жыхароў вёскі Корчыцы. Як адзначае наша гераіня, так усё жыццё ёй і давялося працаваць у дзвюх сферах адразу – адной нагой у адукацыі, а другой – у культуры. І нават калі лёс прымусіў Таццяну Паўлаўну пакінуць Беларусь – калі разам з мужам яна пераехала на Поўнач, пра сваё захапленне не забыла – падлеткавы ансамбль “Сударушка”, створаны пад яе кіраўніцтвам, паспеў адзначыцца нават у Амерыцы і Італіі.
Прайшлі гады – і той самы лёс, які калісьці адарваў Таццяну Татоліну ад Радзімы, вярнуў яе назад на Кобрыншчыну. А неўзабаве ў 2005 годзе з’явіўся ансамбль “Бурштын”, які сёння выдатна ведаюць не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі.
- Першапачатковая ідэя стварэння ансамбля пайшла ад начальніка аддзела культуры Надзеі Жук, – успамінае Таццяна Татоліна. – А пачыналася ўсё з невялічкай вакальнай групкі – і было на той час у нас усяго 6 ці 8 чалавек. Так нараджаўся “Бурштын”…
Сёння ў ансамблі, акрамя вакальнай, ёсць інструментальная і танцавальная групы – усяго ж “Бурштын” налічвае 23 артысты. Штогод калектыў дабаўляе ў сваю скарбонку новыя дасягненні. Дыплом трэцяй ступені на рэспубліканскім фестывалі харавога мастацтва 2012 года, дыплом лаўрэата на фестывалі “Белая лілея” ў Малдове ў 2013-м, высокая адзнака і дыплом за выступленне ў Эстоніі, дыплом першай ступені на выставе-кірмашы ў Польшчы – гэта толькі за апошнія гады. Згадзіцеся, ёсць чым ганарыцца.
Таццяна Татоліна ўпэўнена: у калектыву перш за ўсё павінна быць сваё індывідуальнае аблічча. Для “Бурштына” гэта – своеасаблівае спалучэнне танца, песні і музыкі, іх поўнае і гарманічнае адзінства. Аднак за знешняй лёгкасцю, якую бачаць на выступленнях “Бурштына” гледачы, – цяжкая праца ўсяго калектыву, заснаваная на велізарным энтузіязме яго ўдзельнікаў. Але намаганні вяртаюцца ў сто разоў – у выглядзе цудоўных эмоцый пасля чарговага ўдалага выступлення.
А самае дарагое, як адзначыла на развітанне Таццяна Татоліна, – гэта шчырыя прызнанні гледачоў, іх удзячнасць. А яшчэ – адчуванне таго, што на самай справе зроблена ўсё магчымае, што кожны з удзельнікаў вылажыўся да самага канца – і гэта прынесла вынік.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота з архіва ансамбля “Бурштын”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 560

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 415

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 505

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 675

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 504

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 628