Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З юбілеем, “Пралесачкі!”

“Кобрынская полька”, “Скокі”, “Трасуха”, “Тапатуха”… Яркі і відовішчны карагод гэтых добра вядомых танцаў дарыў цудоўны настрой гледачам, якія прыйшли на справаздачны юбілейны канцэрт узорнага ансамбля танца “Пралесачкі” раённага цэнтра дзіцячай творчасці. Нядаўна гэты калектыў, стваральнікам і нязменным кіраўніком якога з’яўляецца Святлана Чырун, адзначыў сваё саракагоддзе.

З юбілеем, “Пралесачкі!”


“Пралесачкі” залатымі літарамі ўпісалі ў культурную гісторыю Кобрыншчыны свае гучныя дасягненні. Артысты ансамбля станавіліся пераможцамі і лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, а многія выпускнікі звязалі сваё далейшае жыццё з творчасцю. Чаго варта імя Антаніны Лабашэвіч, якая сёлета актыўна гастраліруе з канцэртамі ў Італіі! Яна з’яўляецца салісткай знакамітага Дзяржаўнага ансамбля танца “Харошкі”. Кабрынчане Андрэй Кавальчук і Кацярына Шыбун сталі ўдзельнікамі ансамбля танца “Белыя росы” Дзяржаўнай філармоніі ў г. Гродна, Мікалай Бараноўскі – саліст народнага ансамбля танца “Радасць”, працуе ў харэаграфічнай школе г. Брэста. Кіраўнік студыі фітнесу гарадскога Палаца культуры Таццяна Алексяюк таксама рабіла свае першыя крокі ў “Пралесачках”. На сучасным этапе гэты калектыў прэзентуе гледачам арыгінальны творчы прадукт – сімбіёз традыцыйных і сучасных танцаў, які, несумненна, прываблівае і захапляе.
У святочны вечар калектыў яскрава прадэманстраваў публіцы свае лепшыя нумары, неаднаразова выклікаў бурныя апладысменты. Вось на сцэну выходзіць маці з маленькай дачушкай, якая таксама жадае танцаваць. І няма сумненняў у тым, што ў верасні калектыў зноў запросіць у свае рады хлопчыкаў і дзяўчынак, якія жадаюць спасцігаць прыцягальную магію танца.

З юбілеем, “Пралесачкі!”


У юбілейны вечар Святлану Чырун, яе маленькіх танцораў і іх бацькоў са святам сардэчна павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, які адзначыў высокі арганізатарскі талент Святланы Іосіфаўны, яе няўрымслівы, цвёрды характар і настойлівасць у дасягненні пастаўленых у жыцці мэт. Да гэтых віншаванняў далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Радковіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Паліна Васілюк, дырэктар РЦДТ Вольга Шугай і многія калегі, сябры, прадстаўнікі бацькоўскага камітэта выхаванцаў. Святлана Чырун за шматгадовую добрасумленную працу ўдастоена Ганаровых грамат райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, ёй уручалі падарункі і кветкі, дзякавалі за плённую працу.
…Чатыры дзесяцігоддзі Святлана Чырун, карэнная кабрынчанка, прысвяціла бясконцаму творчаму пошуку. Часта прыходзілася смела эксперыментаваць, а дзесьці і рызыкаваць, каб дасягнуць поспеху. Але нават і сёння кіраўніку “Пралесачак” не прыходзіцца, як кажуць, спачываць на лаўрах. Наперадзе – новыя канцэрты і выступленні. Сто трыццаць выхаванцаў ва ўзросце ад чатырох да шаснаццаці гадоў заўсёды гатовыя зрабіць гледачам шмат цікавых сюрпрызаў са сцэны.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 508

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 680

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 632