Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Журналісцкія кадры гадуюцца і ў Брэсце.

Зусім нядаўна ў горадзе над Бугам адбыўся чарговы навукова-практычны семінар “Рэгіянальныя СМІ ў сучаснай медыйнай прасторы”, які быў арганізаваны кіраўніцтвам філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя. А.С. Пушкіна пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. У якасці ўдзельнікаў на гэтае мерапрыемства былі запрошаны галоўныя рэдактары абласной газеты “Заря”, раённых газет “Кобрынскі веснік” і “Чырвоная звязда” (г. Іванава). У шчырай, добразычлівай атмасферы яны пазнаёміліся і правялі гутаркі з лепшымі студэнтамі філалагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці “журналістыка”.

Журналісцкія кадры гадуюцца і ў Брэсце.


Як паведаміла дэкан філалагічнага факультэта Вольга Фелькіна, падрыхтоўка будучых прафесіянальных журналістаў на базе ВНУ ажыццяўляецца на належным узроўні. У гэтым удалося пераканацца ў час імправізаванай экскурсіі па аўдыторыях ВНУ. Адміністрацыя ўніверсітэта належным чынам паклапацілася аб тым, каб стварыць аптымальныя ўмовы навучання для студэнтаў – забяспечыць іх вузкапрофільнай літаратурай, мультымедыйнай апаратурай. Некаторыя навучэнцы гарманічна сумяшчаюць вучобу і работу ў рэдакцыях, удзельнічаюць у цікавых сучасных інтэрнэт-праектах, з’яўляюцца лаўрэатамі творчых конкурсаў СМІ, што было праілюстравана ў адпаведнай тэматычнай слайд-прэзентацыі.
Перад маладзёжнай аўдыторыяй выступіў галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Ляўковіч, які расказаў аб ролі і месцы рэгіянальных СМІ ў інфармацыйнай прасторы Брэстчыны і Беларусі, высокай ступені адказнасці кожнага журналіста, этычным баку прафесіі. Вадзім Мікалаевіч адзначыў пазітыўную тэндэнцыю ў працэсе ўкамплектавання працоўных калектываў рэдакцый маладымі кадрамі. Слушны тэматычны майстар-клас са студэнтамі правёў галоўны рэдактар абласной газеты “Заря” Аляксандр Лагвіновіч, а кіраўнікі “Кобрынскага весніка” і “Чырвонай звязды” Раман Мельнік і Анатоль Крэйдзіч расказалі аб асаблівасцях работы ў раённых СМІ, запрасілі будучых журналістаў на азнаямляльныя экскурсіі і летнюю практыку. Не выключана, што хтосьці з прысутных навучэнцаў стане штатным карэспандэнтам гэтых рэдацый. Першы выпуск наваспечаных журналістаў адбудзецца ў 2015 годзе.
Ул. інф.
НА ЗДЫМКУ: кобрынскія студэнты кафедры журналістыкі Маргарыта Літашэнка, Міхась Радыванюк, Алена Кірыеўская і Юлія Воўк у час майстар-класа разам з Аляксандрам Лагвіновічам.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 508

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 680

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 632