Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Да працы – з павагаю, а да гасцей – з душою!

Буйнейшая фермерская гаспадарка Брэсцкай вобласці, выдатная аграэкасядзіба “Студзінка”, якая стала адной з візітных картак нашай Кобрыншчыны, цікавы міні-заказнік дзікіх жывёлін – і сапраўдны аазіс добраўпарадкавання, гаспадарлівасці і гасціннасці. Усё гэта – сялянска-фермерская гаспадарка “Вілія-Агра”, сямейная справа Васіля Новіка, яго жонкі і сыноў.

Да працы – з павагаю, а да гасцей – з душою!


За дзесяць гадоў – у дзесяць разоў
Менавіта гэтакі шлях росту прайшла “Вілія-Агра” – гаспадарка, якая, нагадаем, пачыналася са 150 гектараў зямлі, адзінага трактара “МТЗ-80”, некальких цёлак – ды вялікай жыццёвай энергіі яе заснавальнікаў. Сёння, праз 10 гадоў, тэрыторыя разраслася ўжо да 1500 гектараў, ёсць уся неабходная сельскагаспадарчая тэхніка, 400 галоў жывёлы, 100 з якіх – дойнага статка, і нават сапраўдны заапарк у прыродных умовах.
Пачалася наша экскурсія менавіта з гэтага кутка дзікай прыроды – у гаспадарцы Васіля Новіка цудоўна сабе адчувае цэлы шэраг разнастайных звяроў. Весела памахваючы галавой, гасцей сустракаюць камунікабельныя поні, побач, у суседнім вальеры, насцярожана пазіраюць высакародныя алені і вытанчаныя лані, яшчэ далей дзелавіта рохкаюць дзікія кабаны ў акружэнні прывабных паласаценькіх парасятак… А нядаўна тут з’явілася нават самка яка – чорная, кудлатая і з вялікімі рагамі, але таксама вельмі сімпатычная. І, як адзначыў Васіль Новік, гэта яшчэ не канец.
- Зараз вядзем перагаворы па набыцці муфлонаў – дзікіх бараноў, – дзеліцца сваімі планамі Васіль Васільевіч. – Акрамя таго, плануем адкрыць ферму фазанаў з магчымасцю палявання. Аднак паляванне будзе не па прынцыпе мішэняў у ціры, а ва ўмовах, набліжаных да рэальнасці, – і паляўнічаму давядзецца прыкласці намаганні, каб знайсці ды пацэліць у птушку, якая таксама павінна мець шанс.
Ёсць у Васіля Новіка і коні. Як адзначае сам гаспадар, выдатна было б знайсці яшчэ і добрага канявода, які б любіў сваю справу ўсім сэрцам. Зараз распрацоўваюцца варыянты набыцця аўтэнтычных экіпажаў, якія таксама выдатна ўпісаліся б у агульны антураж сядзібы.
Паступова рухаюцца да рэалізацыі і іншыя цікавыя ідэі – напрыклад, рэканструкцыя на тэму партызанскага атрада, які ў гады Вялікай Айчыннай дзейнічаў у гэтых мясцінах. У прыватнасці, плануецца стварэнне маштабнай рэканструкцыі быту партызанскага лагера з зямлянкамі – у якіх пры жаданні можна будзе нават жыць і начаваць. Згадзіцеся, адпачынак атрымаецца не проста незвычайны, а па сутнасці ўнікальны. Ідэя ўжо выклікала вялікую зацікаўленасць замежных гасцей з Чэхіі, якія нядаўна наведвалі гаспадарку і сядзібу.

Да працы – з павагаю, а да гасцей – з душою!


Натуральна, утульна – і смачна
Дарэчы, да пытанняў камфорту тут ставяцца з усёй магчымай увагай. Нядаўна набылі ўласны аўтобус “Неаплан” на 54 месцы, каб спрасціць дарожныя перыпетыі сваіх гасцей. Працягваюць першае ўражанне і апартаменты для турыстаў – камфортныя і ўтульныя нумары здольныя задаволіць самых капрызных кліентаў, усяго на сённяшні дзень у гасцінічным комплексе “Студзінкі” могуць размясціцца 35 чалавек. Акрамя таго, дзве вялікія залы на 200 і на 100 чалавек дазваляюць праводзіць практычна любыя мерапрыемствы самага рознага ўзроўню. Асобнай увагі заслугоўвае кухня – як падкрэсліў Васіль Новік, гасцей тут частуюць толькі тым, што вырошчваюць і вырабляюць самі. Усё натуральнае, карыснае – і, зразумела, вельмі смачнае. А можа, гэта таму, што гатуецца ўсё з добрым настроем…
Менавіта такі ж настрой пануе і ў тых, хто прыязджае ў “Студзінку” адпачываць. Як адзначае сам гаспадар, госці бываюць вельмі розныя – і з-за мяжы, і нашы суайчыннікі, вялікай папулярнасцю сядзіба карыстаецца ў наведвальнікаў усіх узростаў. Асабліва падабаецца дзецям, якіх проста не выцягнуць з амаль што прыроднага заапарка. А не так даўно “Студзінку” наведалі дэсантнікі з Брэста, якія прыехалі адзначыць Дзень ПДВ… Дарэчы, усё прайшло вельмі добра, душэўна і без усялякіх нечаканасцяў. Відаць, такая ўжо тут атмасфера – што кожнага настройвае выключна на добрыя справы. Выдатныя ўражанні застаюцца і ў “зорак” . Так, спявачка Ірына Круг, якой таксама давялося тут адпачываць, адзначыла з задавальненнем, што так добра ёй не спалася дагэтуль нідзе…
“Не проста паесці-папіць”
Шмат цікавага і ў наваколлі аграэкасядзібы. Адразу каля пад’езда гасцей сустракае млын-вятрак – якраз такі, якія ў вялікай колькасці стаялі па нашых вёсках стагоддзе-другое таму. Млын, дарэчы, аўтэнтычны – і з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю. Аднак нават не чытаючы таблічкі, адразу адчуваеш, што ўся мітусня нашага часу засталася недзе за плячамі, а наперадзе – толькі цішыня, спакой і адвечная гармонія. А побач пабудавана яшчэ і галубятня – з “паштовымі” галубамі і “трубачамі”, якія так дзіўна і прыгожа куляюцца ў паветры, дапаўняючы агульную атмасферу вясковай прыгажосці.
Недалёка ад будынка выкапана возера – зімой з благаславення свяшчэнніка тут праходзяць традыцыйныя вадохрышчанскія купанні, для чаго створаны спецыяльны памост. Ну а летам, як кажуць, па асабістым жаданні – ці купацца, ці лавіць рыбу – якой тут, між іншым, шмат, ці проста пазіраць на павольныя хвалі ды радавацца жыццю.

Да працы – з павагаю, а да гасцей – з душою!

Да працы – з павагаю, а да гасцей – з душою!

Да працы – з павагаю, а да гасцей – з душою!

Апошняму садзейнічае і культурная частка адпачынку ў “Студзінцы” – вялікая ўвага ў гэтым плане ўдзяляецца мясцоваму фальклору.
- Спачатку былі сумненні, – успамінае Васіль Новік, – ці будзе цікава, напрыклад, тым жа гасцям з Масквы слухаць наш балоцкі і кобрынскі фальклор? Аднак першая спроба прайшла проста выдатна – шчырыя апладысменты пацвердзілі, што гэта на самай справе цікава і незвычайна. Сучасны ж аграэкатурызм – гэта не проста “паесці-папіць”, гэта – наша своеасаблівая візітная картка, і падыходзіць да ўсяго гэтага трэба вельмі грунтоўна.
Словы не разыходзяцца са справамі – як паведаміў нам Васіль Новік, ёсць задумкі на будучыню і ў накірунку захавання нашай культурнай спадчыны. Так, у планах – стварэнне пры сядзібе музея нашай мінуўшчыны, у якім госці змогуць пазнаёміцца з прыладамі працы і бытам нашых продкаў, з рамёствамі і традыцыямі.
Зразумела, усё гэта – толькі невялікая частка ўсіх уражанняў пасля нашага візіту да Васіля Новіка. Дзіўна, але пасля нашай экскурсіі па гэтым кутку гаспадарлівасці мы нават не стаміліся – наадварот, усё цела перапаўняла чыстая, светлая энергія, а думкі самі сабой настройваліся на пазітыўны лад. Да пабачэння, “Студзінка”, – і да наступнай сустрэчы!
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 563

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 417

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 508

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 680

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 506

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 501

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 532

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 632