Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Творчыя калектывы Кобрыншчыны трымалі справаздачу.

Сапраўдным святам для прыхільнікаў мастацтва стала правядзенне гарадской і раённай творчых справаздач 14 вакальна-харавых і тэатральных калектываў са званнем “народны” і “ўзорны”, якія адбыліся нядаўна на Кобрыншчыне. Дарэчы, праводзіцца такое мерапрыемства адзін раз у тры гады. Раніцай у суботу першымі, хто ўключыўся ў гэтыя выпрабаванні, сталі лепшыя калектывы Кобрынскага Палаца культуры. Ацэньвала выступленні артыстаў кампетэнтнае журы з ліку супрацоўнікаў УК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”.

Творчыя калектывы Кобрыншчыны трымалі справаздачу.


…І вось пагаслі сафіты. На сцэне Палаца культуры распачаўся спектакль “Снежная каралева” паводле матываў славутай казкі Г.Х. Андэрсена (рэжысёр-пастаноўшчык Таццяна Дрык). Свае таленты дэманстравалі прысутным артысты ўзорнай тэатральнай студыі “Рытм”. Калектыў з’яўляецца шматразовым дыпламантам абласнога фестывалю аматарскага мастацтва “Тэатральнае Палессе” і заслужыў высокі аўтарытэт сярод пастаянных гледачоў.
“Эстафетную палачку” творчага экзамена перанялі прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія прэзентавалі свае напрацоўкі ў межах раённага агляду-конкурсу ветэранскіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў. Кобрынскія спевакі Уладзімір Брыштэн і Ніна Зубанава пад бурныя апладысменты гледачоў праспявалі славуты “Бацькоўскі дом” і беларускія народныя песні. Артыст Міхась Шамчук “запаліў” глядзельную залу гумарыстычнымі мініяцюрамі і песнямі. А кіраўнік народнага хору “Палескія перазвоны” Зоя Ястрэмская сольна пад акампанемент фартэпіяна выканала знакаміты твор Аляксандра Аляб’ева “Салавей” і беларускую народную песню ”Што за месяц, што за ясны”.

Творчыя калектывы Кобрыншчыны трымалі справаздачу.


Больш за чвэрць стагоддзя ў Кобрынскім Палацы культуры дзейнічае народны хор ветэранаў вайны і працы, якім кіруе Таццяна Пакалюк. Гэты паважаны калектыў – шматразовы дыпламант фестывалю ветэранскай творчасці “Неспакойныя сэрцы”, жаданы госць на шматлікіх святах. Хор ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Самадзейнікі бліскуча выканалі сваю канцэртную праграму і ўдастоіліся авацый.

Творчыя калектывы Кобрыншчыны трымалі справаздачу.


Пяцьдзясят тры гады з моманту заснавання сёлета адзначыў народны духавы аркестр Кобрынскага Палаца культуры пад кіраўніцтвам Яўгена Бельскага. Гэты калектыў – уладальнік дыпломаў прэстыжнага абласнога фестывалю духавой музыкі “Фанфара”. Музыканты аркестра сваёй творчасцю ўпрыгожваюць шматлікія раённыя святы. Асаблівы шарм музычнай праграме аркестра надае дэфіле мажарэтак. У той дзень музыканты цудоўна выканалі творы беларускіх, рускіх і замежных аўтараў. Шэраг кампазіцый прысвячаўся 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Фінальным акордам стала выступленне народнага ансамбля народнай песні “Бурштын” на чале з Таццянай Татолінай, які з’яўляецца сапраўднай “візітнай карткай” Кобрыншчыны. Калектыў прэзентуе беларускі каларыт у тым ліку і на міжнароднай арэне, з’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам прэстыжных фестываляў у Беларусі, Германіі, Індыі, Эстоніі, Малдове, Польшчы.

Творчыя калектывы Кобрыншчыны трымалі справаздачу.


А працягваался мерапрыемства ў дзіцячай школе мастацтваў. Перад пачаткам выступленняў артыстаў у фае разгарнулася маштабная выстава народнай творчасці ветэранаў вайны і працы. Кожны жадаючы мог азнаёміцца з ткацтвам, вышыўкай, вязаннем мясцовых майстроў.
Непаўторным і змястоўным быў канцэрт народных калектываў Кобрыншчыны. Асабліва запомніліся песні на пінска-палескім дыялекце, якія так добра вядомыя ўсім нам яшчэ з дзяцінства… Як адзначыла дырэктар раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры, ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга П’янцава, артысты добра падрыхтаваліся да творчага экзамена, абнавілі рэпертуар, як, напрыклад, народныя хары з Балот, Гарадца, Залесся, Хідраў. У апошняга калектыву пад кіраўніцтвам Яўгена Лесіка з’явілася шмат песень у тым ліку і брэсцкага кампазітара Віктара Фяцісава. А ў нядзелю на сцэне дзіцячай школы мастацтваў і Палаца культуры выступалі ўзорны ансамбль народнай песні і музыкі “Таўкачыкі”, узорны баянны аркестр, народны тэатр песні, музыкі і гульні “Крынічка”, народны хор “Палескія перазвоны”.

Творчыя калектывы Кобрыншчыны трымалі справаздачу.


Як паведаміла галоўны рэжысёр УК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” Галіна Гурынчук, у выніку ўсе калектывы з гонарам пацвердзілі свае званні. А гэта прамое сведчанне таго, што творчасць на Кобрыншчыне знаходзіцца на пастаянным уздыме і мае ўсе ўмовы для далейшага дынамічнага развіцця.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКАХ: узорная тэатральная студыя “Рытм”; народны ансамбль народнай песні “Бурштын”; выстава работ Ніны Паўлючык з в. Кісялёўцы; народны духавы аркестр і дэфіле мажарэтак; народны хор ветэранаў вайны і працы.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 639