Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гарады-пабрацімы: кантакты ўзнаўляюцца

З 3 па 6 красавіка ў г. Франкфурт-на-Одэры адбылася восьмая па ліку беларуска-германская сустрэча гарадоў-пабрацімаў. У гэтым маштабным мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 30 гарадоў дзвюх краін. У склад беларускай дэлегацыі, якую ўзначаліў старшыня ГА ”Пародненыя гарады”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барыс Батура, увайшлі прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў. Кобрыншчыну на гэтым міжнародным форуме прадстаўлялі намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Надзея Жук. Падрабязней аб замежным візіце Валянцін Васільевіч расказаў нашай газеце.

Гарады-пабрацімы: кантакты ўзнаўляюцца


- Пасля пэўнага перапынку гэта мерапрыемства было арганізавана нашымі суайчыннікамі ў тандэме з нямецкімі калегамі – адміністрацыяй горада Франкфурт-на-Одэры, фонду “Сустрэчы Захад-Усход”, федэральным аб’яднаннем суполак “Захад-Усход”, а таксама пры падтрымцы пасольства Беларусі ў ФРГ і германскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску. Галоўная мэта такіх сустрэч – абнавіць і ўмацаваць партнёрскія сувязі, якія ў межах падпісаных пагадненняў аб усебаковым супрацоўніцтве складаліся на працягу шэрагу гадоў.
Нямецкі бок падрыхтаваў насычаную культурную праграму. А распачалася яна з азнаямленчай экскурсіі. Мы наведалі Бундэстаг (федэральны сход Германіі), пабывалі на яго рабочым пасяджэнні. Побач з будынкам Бундэстага знаходзіцца вялікая зялёная пляцоўка, на якой адпачывалі шматлікія сем’і, гулялі дзеці. Дарэчы, немцы вельмі пільную ўвагу надаюць экалагічнаму выхаваню грамадскасці, ахове навакольнага асяроддзя, культуры быту. І гэта было бачна, як кажуць, простым вокам – як у Берліне з яго шматлікімі дагледжанымі паркавымі ансамблямі, чыстымі, добраўпарадкаванымі вуліцамі, так і за яго межамі. Таксама прыемна ўразіла славутая педантычнасць. Напрыклад, гарадскі транспарт сапраўды заўсёды прыходзіць да прыпынка хвіліна ў хвіліну.
Мы пабывалі ў Еўрапейскім універсітэце “Віядрыяна” Франкфурта-на-Одэры. З удзелам мэра горада Марціна Вільке, старшыні прэзідыума фонду “Сустрэчы Захад-Усход” Хельмута Домке, а таксама надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у ФРГ Андрэя Гіро ў рабочых групах абмяркоўвалі важныя і злабадзённыя тэмы, якія тычыліся садзейнічання развіццю эканомік дзвюх краін, прыцягнення інвестыцый, лакальных стратэгій у сферах павышэння энергаэфектыўнасці, домакіравання і беражлівага стаўлення да жыллёвага фонду ў беларускіх гарадах, новых сумесных праектаў у сферах камунальнай гаспадаркі.
Кобрынская дэлегацыя прыняла актыўны ўдзел у подыумнай дыскусіі на тэму “Умацаванне беларуска-германскай сеткі гарадоў-пабрацімаў шляхам пашырэння шматбаковага супрацоўніцтва”. Асабліва запомнілася выступленне кіраўніка Усеагульнага саюза інвалідаў Германіі “За самавызначэнне і годнасць” Ільі Зайферта, які выступіў з канструктыўнымі прапановамі і крытычнымі заўвагамі. Прывяду адну з яго цытат: ”Думкі і погляды, якія існуюць у еўрапейскім грамадстве наконт людзей з абмежаванымі магчымасцямі, нікога не могуць пакінуць абыякавымі. Ты асаблівы і я асаблівы… Як добра, што мы асаблівыя, не падобныя адзін на аднаго. Але мы заўсёды побач. Мы – разам! Галоўнае – не гаварыць аб людзях з абмежаванымі магчымасцямі, а гаварыць з імі аб іх праблемах. Толькі так трэба падтрымліваць гэтых людзей”.
Надзея Жук працавала ў рабочай групе, дзе абмяркоўвалася роля маладзёжных суполак у пабрацімскім руху. Дарэчы, германская моладзь жыве такімі ж інтарэсамі, што і беларуская – захапляецца музыкай, спортам, танцамі, вывучэннем замежных моў, ініцыіруе крэатыўныя праекты.
У межах мерапрыемства мы сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі пабраціма Кобрына – г. Ульцэна. Сяброўскія сувязі з гэтым нямецкім горадам працягваюцца вось ужо 19 гадоў. Адзначу, што кіраўніцтва Ульцэна на чале з бургамістрам Ота Лукатам з аптымізмам глядзіць на развіццё двухбаковых адносін паміж гарадамі-пабрацімамі. Тым больш, што кіраўнік выканаўчай улады Кобрыншчыны Аляксандр Зазуля ўжо наведваў Ульцэн з рабочым візітам у якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мы гатовыя ў тым ліку прапанаваць патэнцыяльным замежным інвестарам поле дзейнасці ў эканоміцы Кобрыншчыны, напрацоўкі ў сферы аграэкатурызму, фізкультуры і спорту, маладзёжнай палітыкі і інш. Сёлета мы запрасілі замежных калег з Ульцэна на ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі і Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У наступным годзе плануем адзначыць юбілей сумесных дзелавых зносін. Перакананы, што наша сяброўства будзе мець годны працяг.
Запісаў Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: Валянцін Трубчык і Надзея Жук разам з бургамістрам г. Ульцэна Ота Лукатам.
Фота з архіва Валянціна Трубчыка.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 638