Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Творчасць юных За перамогу – паездка ў Швецыю

Творчасць юных За перамогу – паездка ў Швецыю
“Самае дарагое ў чалавека – гэта жыццё, якое яму даў Бог”, – такія словы прагучалі на імпрэзе, прысвечанай дню шведскай і беларускай літаратуры ў Брэсце, з вуснаў аднага з арганізатараў конкурсу маладзёжнай паэзіі “За здаровы лад жыцця”. Яго фінал адбыўся ў пачатку чэрвеня ў абласным цэнтры маладзёжнай творчасці. З 55 твораў у другі тур прайшлі толькі 20, аўтары якіх змагаліся за першае месца. Нялёгкая задача стаяла перад журы, у склад якога ўвайшлі прафесійныя паэты не толькі з Брэста, але і з Мінска. Шмат добрых вершаў гучала ў гэты дзень з вуснаў юнакоў і дзяўчат з усёй Брэсцкай вобласці, узрост якіх ад 15 да 18 гадоў. І вось, нарэшце, доўгачаканы момант – імёны пераможцаў конкурсу. Як звычайна, абвяшчэнне ідзе з апошняга выніку. Калі Ігар Ніжнік з САШ №7 г. Кобрына заўважыў, што толькі яго імя яшчэ не назвалі, ён зразумеў: “Я паеду ў Швецыю”. І сапраўды, гэта быў галоўны прыз за першае месца – паездка ў Швецыю на восеньскіх вакацыях, у кастрычніку. Дарэчы, гэта не першы крок на шляху паэзіі ў 15-гадовага кабрынчаніна. У яго ўжо ёсць дыплом III ступені за раённы конкурс “Дэбют”, які праходзіў у Кобрыне ў 2009 годзе. Ды і чытачам “Кобрынскага весніка” вершы Ігара знаёмыя. - Калі настаўніца абвясціла ўмовы гэтага конкурсу і я пачуў, што галоўны прыз – паездка ў Швецыю, адразу вырашыў, што буду ўдзельнічаць, таму што заўсёды марыў паглядзець свет, – расказвае Ігар Ніжнік. – Раней напісанага, падыходзячага верша ў мяне не было, таму прыйшлося папрацаваць. У выніку нарадзіліся радкі пад агульнай назвай “Твой выбар”. - Канечне, не ўсе ўдзельнікі конкурсу стануць літаратарамі, галоўнае, каб слова, якое яны будуць несці, заўсёды было добрым, – адзначыў Мікалай Тарасюк, загадчык аддзела выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама. Ніна ПЯТРОВА.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 638