Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пільная ўвага – да кожнага звароту

Менавіта так можна ахарактарызаваць стыль, у якім старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля нядаўна ажыццяўляў чарговы асабісты прыём грамадзян. За дапамогай і падтрымкай у той дзень звярнуліся васямнаццаць чалавек. Кабрынчане агучвалі перад кіраўніком раёна свае праблемныя пытанні, якія тычыліся будаўніцтва, добраўпарадкавання, аховы грамадскага правапарадку, развіцця турыстычнай інфраструктуры горада і інш.

Пільная ўвага – да кожнага звароту


На прыём звярнулася маці дзіцяці-інваліда, якая цікавілася, ці магчыма выправіць усе недапрацоўкі пасля завяршэння будаўніцтва дома з безбар’ерным асяроддзем – зрабіць больш зручнымі пандусы, абсталяваць кватэру такім чынам, каб чалавек з абмежаванымі магчымасцямі здолеў самастойна, без дапамогі іншых, сябе абслугоўваць, і інш. Аляксандр Зазуля адзначыў, што гэтыя праблемныя моманты – не адзінкавыя ў Кобрыне. Патрабуюцца значныя фінансавыя сродкі. Сітуацыя будзе дэталёва вывучацца і вырашацца па магчымасці. Таксама жанчына цікавілася, ці магчыма ў школе, дзе навучаецца яе дзіця-інвалід, увесці пасаду інструктара па лячэбнай фізкультуры. Абгрунтаванасць гэтага пытання будзе разгледжана на нарадзе з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Валянціна Трубчыка.
У працэсе прыёму ў старшыні райвыканкама на пытанні наведвальнікаў давалі кампетэнтныя адказы іншыя прадстаўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама. Аб асаблівасцях выдзялення зямельных участкаў кансультаваў заяўнікаў начальнік землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Аляксандр Агіевіч. З удзелам начальніка аддзела ЖКГ райвыканкама Алы Цыбрыўскай разглядаліся магчымасці выдзялення сацыяльнага жылля і прыватызацыі. Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Павел Адамовіч даў разгорнуты адказ наконт развіцця тэніса ў горадзе. Дырэктар КУП “КобрынрайУКБ” Мікалай Кожух тлумачыў па будаўнічых пытаннях і інш.
Як адзначыў Аляксандр Зазуля, большасць праблем, якія агучваліся на прыёме, так ці інакш звязана з фінансамі.
- На практыцы многія кабрынчане не разумеюць, што нават пры дапамозе дзяржаўнага бюджэту за адзін момант усіх праблем не вырашыць. На гэта патрабуецца пэўны час. Разам з кіраўнікамі службаў і ведамстваў раёна, грамадскасцю буду імкнуцца зрабіць усё, каб поўнасцю газіфікаваць Кобрыншчыну, пракласці ўсюды, дзе неабходна, каналізацыю і водаправод, правесці электрычныя сеткі і іншыя камунікацыі. Трэба разумець, што ажыццявіць гэта магчыма толькі разам, аб’яднаўшы ўсе намаганні. Як старшыня райвыканкама буду ў межах прававога поля і далей змагацца з выплатай зарплат “у канвертах”. Гэта з’ява падрывае агульнае фінансава-эканамічнае становішча раёна. Таксама хацелася б звярнуцца да тых бацькоў, якія абыякава ставяцца да выхавання сваіх дзяцей. У выніку мы маем знішчаныя малыя архітэктурныя формы, святлафоры, дарожныя знакі, а таксама малюнкі на сценах дамоў і ў пад’ездах. А гэта таксама істотныя страты для бюджэту.
Узаемаразуменне, сістэмнасць у рабоце ўлады і грамадскасці дапамогуць вырашыць існуючыя пытанні і знізіць колькасць неабгрунтаваных зваротаў.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Зазуля ў час асабістага прыёму.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 559

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 414

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 505

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 675

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 504

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 499

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 529

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 628