Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Колору» исполнится 20 лет.

Сёлета ў красавіку сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства “Калор” адзначыць свой дваццацігадовы юбілей. На сучасным этапе прадпрыемства з’яўляецца буйным вытворцам водна-дысперсійных акрылавых матэрыялаў у Рэспубліцы Беларусь. Кобрынскія фарбы, шпаклёўкі, тынк, фарбавальнікі, лазурак і сродкі для прамочвання дрэва адрозніваюцца высокім узроўнем якасці і экалагічнай бяспекі.
Павышаная адказнасць, дзелавая ініцыятыва і аптымізм – гэтыя каштоўныя якасці і сталі фірменным почыркам у дзейнасці дырэктара сумеснага беларуска-германскага прадпрыемства “Калор” Івана Заноўскага. Іван Пятровіч нязменна кіруе арганізацыяй, па-майстэрску прадугледжвае магчымыя рызыкі, каб упэўнена, без хістанняў і хваляванняў трымацца на піку рыначных хваляў, апярэджваць канкурэнтаў.

«Колору» исполнится 20 лет.


- На ўсё жыццё запомніў галоўны закон бізнесу, які і стаў ключом да поспеху, – ніколі не скардзіцца на лёс, не застойвацца на месцы, шукаць інавацыйныя метады кіравання, быць у тэме апошніх зменлівых тэндэнцый, – расказвае Іван Заноўскі.
На прадпрыемстве працуюць дваццаць чалавек, кожны з якіх – прафесіянал сваёй справы. Узяць, напрыклад, начальніка цэха Васіля Куцэвіча, які шмат гадоў з’яўляецца надзейным памочнікам Івана Заноўскага. Ён уважліва сочыць за ўсімі вытворчымі працэсамі, дысцыплінай у калектыве, з’яўляецца ўзорным настаўнікам для маладой змены.
На СП “Калор” паспяхова праведзена мадэрнізацыя вытворчасці. Устаноўлена новае, высокатэхналагічнае і энергаэфектыўнае абсталяванне ад вядучых еўрапейскіх брэндаў. На прадпрыемстве планава рэалізуецца праект Дзяржаўнай праграмы па імпартазамяшчэнні. Так, паспяхова асвоена серыйная вытворчасць клею “Сцірапор” для пенаполістырольных пліт. Аўтарытэтныя эксперты адзначаюць высокую якасць гэтага прадукту і прымальны кошт.
Прадукцыя “Калора” заслужыла давер у шматлікіх кліентаў не толькі сярод будаўнічых арганізацый Беларусі, але і далёка за яе межамі. Так, не першы год кобрынская фірма паспяхова гандлюе з Расійскай Федэрацыяй, куды пастаўляецца больш за трыццаць працэнтаў тавараў. У 2014 годзе Іван Заноўскі плануе павялічыць экспартныя пастаўкі кобрынскай прадукцыі. Менеджары прадпрыемства знаходзяцца ў доўгатэрміновых камандзіроўках, вядуць дзелавыя перамовы з новымі патэнцыяльнымі кліентамі з Украіны і Казахстана.
Ёсць у прадпрыемства і яшчэ адна важная мэта – істотна пашырыць вытворчасць. На тэрыторыі былога ваеннага аэрадрома ў Кобрыне набыта памяшканне для ўладкавання новага цэха. Цяпер тут завяршаюцца неабходныя рэканструкцыйныя работы. СП “Калор” хутка распачне рэалізацыю інавацыйнага бізнес-плана па вытворчасці дысперсійных акрылавых матэрыялаў на бліжэйшыя дзесяць гадоў.
Раман МЕЛЬНІК.

фота: www.color-kobrin.com

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 536

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 635