Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Кобринщине состоялся международный турнир по мини-футболу «Триумф-Лига», который собрал многочисленных гостей.

Для сапраўдных аматараў спорту перашкодай не з’яўляюцца ні надвор’е, ні нават межы і адлегласці. Гэта пацвердзіў міжнародны турнір па міні-футболе “Трыумф-Ліга”, які ў чарговы раз прайшоў на базе школы алімпійскага рэзерву ў Хідрах. У турніры прынялі ўдзел 8 каманд – з Кобрыншчыны, Брэста, Івацэвіч, Жабінкі, а таксама госці з Украіны – каманда “Самары-Ратна”.

На Кобринщине состоялся международный турнир по мини-футболу «Триумф-Лига», который собрал многочисленных гостей.


- “Трыумф-Ліга” праводзіцца ўжо шосты год, як звычайна – да 23 лютага, Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, – расказвае галоўны суддзя турніру Аляксандр Куцэвіч. – Ідэя была ў тым, каб у любую пару года энтузіясты гэтага віду спорту мелі магчымасць атрымліваць ад яго асалоду – у летні сезон мы гуляем у “вялікі” футбол, зімой пераходзім на міні-футбол у спартыўную залу. Ну і, зразумела, не будзем забываць пра галоўную задачу – трымаць нашу моладзь у тонусе круглы год.

На Кобринщине состоялся международный турнир по мини-футболу «Триумф-Лига», который собрал многочисленных гостей.


Як адзначыў на адкрыцці турніру намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, футбол з’яўляецца самым масавым відам спорту ў тым ліку і на Кобрыншчыне – дзе ён нязменна збірае вялікую колькасць як спартсменаў, так і балельшчыкаў. Не стаў выключэннем і гэты турнір – бадзёрымі крыкамі і апладысментамі сустракаліся кожны гол і напружаная сітуацыя каля варот, а іх на працягу гэтага дня давялося ўбачыць вельмі многа. Так, літаральна праз некалькі хвілін першага матча футбалісты з Івацэвіч ужо забілі ў вароты каманды “Сенатарс” з горада Брэста першы гол, не давялося сумаваць і далей, усё ж такі міні-футбол – гульня вельмі дынамічная. Па яскравых эмоцыях футбалістаў было відаць – усе удзельнікі любяць гэты від спорту, і займаюцца ім з асалодай. А што думаюць самі спартсмены?
- У футбол гуляю з дзяцінства, – расказвае капітан каманды “Палессе” Аляксандр Касцічук. – З асалодай гуляў у школе, а зараз з сябрамі і калегамі гуляем пасля работы, трэніруемся кожны тыдзень. Вельмі радуе, што гэтаму захапленню ідзе насустрач і кіраўніцтва нашага прадпрыемства. Што ж датычыцца сённяшняга турніру, зразумела, хацелася б перамогі. Будзем імкнуцца, каб так яно і атрымалася.
Дарэчы, волей да перамогі на працягу двух дзён турніру адзначыліся ўсе яго ўдзельнікі – вострых момантаў хапала ў кожным матчы. У гэты раз перамагла каманда ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, на другім месцы – аб’яднаная каманда “СВК “Вербнае – Тэўлі”, трэцяе дасталося камандзе “Сенатарс” з Брэста.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 638