Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вышыня пакараецца адважным.

16 каманд школ Кобрыншчыны з 17 па 19 студзеня прынялі актыўны ўдзел у традыцыйным зімовым раённым першынстве па турызме, якое праводзілася на базе навучальных устаноў горада. У СШ № 3 адбылося адкрыццё гэтых спаборніцтваў. Спартыўная зала часова ператварылася ў сапраўдны турыстычны палігон з сектарамі для выканання розных заданняў. Як нам паведаміў галоўны суддзя спаборніцтваў метадыст РЦДТ па турызме Аляксандр Кульша, заяўкі ўдзельнікаў падалі больш за сто юных аматараў гэтага віду спорту.

Вышыня пакараецца адважным.

Вышыня пакараецца адважным.

Вышыня пакараецца адважным.

Вышыня пакараецца адважным.

Адзін з самых вопытных турыстаў Кобрыншчыны метадыст навучальна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гарбар адзначыў, што з кожным годам узровень гэтых спаборніцтваў павышаецца. Адміністрацыі школ раёна з энтузіязмам падтрымліваюць развіццё турызму, набываецца адпаведны інвентар. Кожнаму спартсмену ў асабістым заліку неабходна было пераадолець кароткую турыстычную дыстанцыю: канатныя навясныя пераправы, “гаць”, ажыццявіць дзюльфер (скорасны спуск па вяроўцы на крутых і стромых сценах), падняцца па скаладроме на вышыню прыкладна сем метраў за адведзены адрэзак часу, завязаць турыстычныя вузлы і інш.
Актыўны ўдзел у спаборніцтвах прымалі Вячаслаў Самасюк з СШ № 8 і Яўген Чыж з Акцябрскага дзіцячага сада–сярэдняй школы. Летась у складзе каманды Брэсцкай вобласці хлопцы заваявалі бронзавыя медалі на рэспубліканскіх спаборніцтвах па турызме сярод школьнікаў, якія праходзілі ў Гродзенскай вобласці. Вячаслаў адзначае, што гэты від спорту для яго асабіста стаў выдатнай магчымасцю загартаваць сваё цела і дух. Яму падабаюцца рызыка і экстрым, якія нязменна прысутнічаюць у турызме.

Вышыня пакараецца адважным.


На другі дзень спаборніцтвы перадыслацыраваліся ў манеж СШ № 2, дзе адбыліся спартыўнае арыентаванне і камандныя спаборніцтвы на кароткай турыстычнай дыстанцыі.
У выніку судзейская калегія вызначыла пераможцаў і прызёраў раённага першынства. На трэцім месцы – каманда СШ № 2, другое – у прадстаўнікоў СШ № 3, а заслужаную перамогу заваявалі турысты з Акцябрскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Лепшыя каманды ўдастоены дыпломаў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Пераможцы будуць прадстаўляць Кобрыншчыну на абласных спаборніцтвах, якія адбудуцца ў лютым у Брэсце.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Гарбар праводзіць неабходны інструктаж юных спартсменаў; Вячаслаў Самасюк з СШ № 8 і Яўген Чыж з Акцябрскага дзіцячага сада-сярэдняй школы абмяркоўваюць ход спаборніцтваў; вось на такую вышыню паднімаўся кожны спартсмен.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 419

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 503

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 536

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 635