Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рэтра ці мадэрн?

Менавіта такое пытанне ўзнікала ў наведвальнікаў ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава, якія пажадалі прыняць актыўны ўдзел у конкурсе… ёлак. З надыходам навагодніх святаў непасрэдна ў фае гэтай установы з’явіліся адразу дзве прыгажуні. Першая – штучная, з сучаснымі гірляндамі агеньчыкаў і цацкамі. Менавіта такую ёлку мы прывыклі бачыць у многіх дамах ці кватэрах. А вось другая ёлка ўпрыгожвалася ў стылі рэтра. Як нам паведаміла дырэктар музея Алена Бабенка, амаль кожная цацка на дрэве ўжо можа лічыцца рарытэтам. На зялёных духмяных галінках – серпанцін, шкляныя пацеркі, цацачныя птушкі, звяры і Дзед Мароз са Снягуркай з ваты, якім споўнілася па трыццаць і болей гадоў. Менавіта такія аздабленні даставаліся з кобрынскіх гарышчаў кожны год нашымі бацькамі, бабулямі і дзядулямі… Большасць унікальных навагодніх экспанатаў належыць Марыі Мартынавай – дачцэ першага дырэктара музея Аляксея Мартынава.

Рэтра ці мадэрн?


А яшчэ на такой рэтра-ёлцы па старадаўняй традыцыі красуюцца шматлікія салодкія прысмакі – пернікі, цукеркі, а таксама яблыкі, якія згодна з усходнім павер’ем, павінны задобрыць каня – сімвала 2014 года.
Каля кожнай ёлкі ўстаноўлены спецыяльныя празрыстыя скрынкі для грашовых купюр. “Прагаласаваць” за кожную з прыгажунь мелі магчымасць усе жадаючыя. Аднымі з першых гэта з вялікай асалодай зрабілі выхаванцы дзіцячага сада № 13 разам з выхавальнікам Вольгай Дудко і сваімі бацькамі. Казачная завіруха, якая раптам завітала на конкурс ёлак, расказала хлопчыкам і дзяўчынкам шмат цікавых навагодніх паданняў, а таксама закружыла маленькіх наведвальнікаў у віхуры святочнага карагода.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: выхаванцы дзіцячага сада разам з Вольгай Дудко каля рэтра-ёлкі.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 569

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 420

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 511

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 689

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 510

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 504

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 538

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 641