Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дух спаборніцтва – шлях новых перамог.

У школе – як у жыцці. Можна проста і без асаблівых намаганняў асвойваць вучэбную праграму і атрымаць атэстат. Але ёсць і іншы шлях – непарыўна звязаны з цікавай штодзённай працай, з пастаянным імкненнем да самаўдасканалення і да новых вышынь. Менавіта яго выбіраюць удзельнікі рэспубліканскай прадметнай алімпіяды, трэці, абласны этап якой нядаўна распачаўся на Кобрыншчыне. Сёлета наш горад прымаў удзельнікаў абласнога тура алімпіяды па беларускай мове і працоўным навучанні. Урачыстае адкрыццё адбылося ў Палацы культуры.

Дух спаборніцтва – шлях новых перамог.


Як адзначыў у час цырымоніі старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, хочацца падзякаваць усім удзельнікам перш за ўсё за тое, што яны не абыякавыя да жыцця і да тых магчымасцяў, якія яно прапаноўвае. Таму што поспехі і перамогі, якіх удзельнікі алімпіяд дасягаюць ужо сёння, з’яўляюцца выдатнай школай жыцця, якая вучыць працавітасці і мэтанакіраванасці.
А ўжо на другі дзень усіх канкурсантаў чакалі суровыя выпрабаванні – урачыстае адкрыццё змянілася напружанай працай. Наша знаёмства з абласным этапам алімпіяды пачалося ў Кобрынскім дзяржаўным прафесійным ліцэі сферы абслугоўвання, дзе праходзіла алімпіяда па беларускай мове. Усяго ў ёй прынялі ўдзел 97 вучняў, якія павінны былі напісаць водзыў на тэкст, прайсці комплексную праверку ведання мовы і прадставіць вуснае выказванне.

Дух спаборніцтва – шлях новых перамог.


Мы не сталі перашкаджаць засяроджаным філолагам і перамясціліся ў Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж, на базе якога праходзіў трэці этап алімпіяды па працоўным навучанні, а ў прыватнасці – па тэхнічнай працы сярод хлопчыкаў (дзяўчынкі спаборнічалі на базе СШ № 7). Прынамсі, справа атрымалася вельмі відовішчная і цікавая. У майстэрнях разносіўся непаўторны пах свежай стружкі, чулася бадзёрае шорканне пілак і рубанкаў – канкурсанты з 9-х класаў выконвалі практычнае заданне, пачынаючы ад тэхналагічнай карты і заканчваючы гатовымі вырабамі, да якіх прад’яўляўся цэлы шэраг самых разнастайных патрабаванняў. Ну а на трэцім паверсе прадстаўнікі старэйшай групы займаліся абаронай творчых праектаў – і тут сапраўды было на што паглядзець і аб чым паслухаць. Прадметы быту і інтэр’ера, макеты разнастайных механізмаў і самі механізмы на самай справе ўражвалі дасканаласцю выканання, нечаканасцю ўвасаблення і тонкай работай.

Дух спаборніцтва – шлях новых перамог.


- Можна сказаць без перабольшання – узровень канкурсантаў расце, – падзяліўся сваімі ўражаннямі метадыст Брэсцкага абласнога Інстытута развіцця адукацыі Аляксандр Чаркасевіч. – Растуць тэхнічны ўзровень выканання работ, складанасць тэхналагічнага працэсу, часта ў адной рабоце спалучаюцца элементы з самых розных матэрыялаў – адным словам, прагрэс відавочны.
Зразумела, конкурс ёсць конкурс – і дыпломы пераможцаў атрымаюць не ўсе прэтэндэнты. Аднак відавочна: менавіта яны, удзельнікі абласнога тура рэспубліканскай прадметнай алімпіяды, з’яўляюцца лепшым вынікам высакароднай працы педагогаў і самым выдатным укладам у будучыню нашай краіны.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Bosch – качество во всём!

Хотите узнать больше? Руководитель подразделения Bosch: «Наши клиенты всегда могут быть уверены в том, что получат европейское качество по конкурентным ценам» Белорусским 568

Безопасность в руках каждого

Хотите узнать больше? В очередной раз назрела необходимость напомнить нашим гражданам о некоторых аспектах безопасного поведения в местах массового нахождения граждан. В 418

Подписная кампания на «Кобрынскі веснік» стартовала

Хотите узнать больше? Стартавала падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1 паўгоддзе 2016 года. Першы дзень падпісчыка адбыўся 11 лістапада на ВУП “Брэсцкія 510

Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет

Хотите узнать больше? 16 ноября в малом зале Дворца культуры состоялась международная научно-практическая конференция в рамках ХХІV Региональных Рождественских Чтений, 688

Единый день информирования – вместе с «Кобрынскім веснікам»

Хотите узнать больше? В пятницу, 20 ноября, в рамках единого дня информирования сотрудники редакции районной газеты «Кобрынскі веснік», представители райисполкома, РОВД и 508

Доброты много не бывает

Хотите узнать больше? Нет ничего преданнее взгляда собаки в глаза своего хозяина. Для четвероногого человек всегда будет хорошим, даже если он его вывезет за десятки 502

Объёмы заказов на Кобринагромаше увеличились

Хотите узнать больше? ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, 534

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Хотите узнать больше? Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім 635