Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Первая неожиданность чемпионата района по футболу

У перыяд з 12 па 21 ліпеня прайшлі сустрэчы 5 і 6 тураў адкрытага першынства раёна па футболе. У пятым туры фаварыты — каманды райспажыўтаварыства і “Будаўнік — ПМК-14” — пацвердзілі сваю моц. Першыя ў Ганцавічах перамаглі каманду Азярэчча з Клецкага раёна з лікам 8:0, а футбалісты з будаўнічай арганізацыі атрымалі перамогу з такім жа лікам у паядынку супраць СВК “Хатынічы”.

Самай цікавай і напружанай сустрэчай тура стала гульня ў Люсіне, дзе мясцовыя футбалісты ва ўпартай барацьбе перамаглі каманду “Дынама-2013”. Яшчэ адзін паядынак правялі паміж сабой каманды СВК “Будча” і Малькавічы. Тут мацнейшымі аказаліся футбалісты з Малькавіч, якія атрымалі перамогу з лікам 4:1.

І менавіта малькавіцкія футбалісты ўжо ў наступнай  гульні (гэта быў прапушчаны матч 4 тура) стварылі першую сенсацыю чэмпіянату. На сваім полі яны перамаглі аднаго з галоўных прэтэндэнтаў на перамогу ў першынстве — каманду райспажыўтаварыства.

Некалькі слоў пра каманду з Малькавіч. Мясцовы ўраджэнец Сяргей Лагвіновіч, які працуе ў Баранавічах, пры актыўнай падтрымцы старшыні Малькавіцкага сельвыканкама Н. П. Буйкевіч вырашыў стварыць каманду ў сваім аграгарадку. Ён сабраў некалькі мясцовых рабят, а таксама запрасіў сваіх сяброў з Баранавіч, якія з задавальненнем падтрымалі прапанову Сяргея і зараз паспяхова абараняюць гонар малькавіцкай каманды.

Малькавічы адкрылі лік у першым тайме. Футбалісты райспажыўтаварыства спрабавалі адыграцца, але небяспечных момантаў ля варот саперніка стварылі няшмат. У другім тайме ціск на вароты каманды з Малькавіч павялічыўся, аднак ганцаўчане так і не здолелі забіць гол, у той час як гаспадары правялі некалькі небяспечных контратак, адна з якіх на апошніх хвілінах гульні завяршылася другім голам у вароты каманды райспажыўтаварыства. Такім чынам, атрымалі перамогу малькавіцкія футбалісты з лікам 2:0.

Астатнія сустрэчы прынеслі наступныя вынікі: “Будаўнік — ПМК-14” — Люсіна — 6:2, СВК “Хатынічы” — ДЮСШ СВК “Агарэвічы” 6:1, Азярэчча — СВК “Будча” — 3:0.

Уладзімір САКАЛОЎ.

 

Первая неожиданность чемпионата района по футболу

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 532

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 423

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475