Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жители Новых Огоревич первыми в районе отметили праздник деревни

Мінулая нядзеля стала для жыхароў і гасцей Новых Агарэвіч па-сапраўднаму адметнай: гэтая невялічкая вёсачка першай у нашым раёне дала старт традыцыйным святам сельскіх населеных пунктаў.

Да гэтай падзеі рыхтаваліся і самі вяскоўцы, і работнікі культуры, сельвыканкама, мясцовага сельгаскааператыва. Перад святам вёска прыхарашылася, нават, здаецца, памаладзела. Кожны гаспадар пастараўся навесці парадак у сваім двары, вакол сядзібы. Хаця, калі шчыра, рыхтавацца да гэтага мерапрыемства многія вяскоўцы пачалі яшчэ з ранняй вясны, бо ўсе ведалі, што звычайна ніводнае падобнае свята не абыходзіцца без конкурсу на лепшы падворак. Таму многія з асаблівай любоўю і фантазіяй разбівалі клумбы, падбіралі і высаджвалі кветкі, дэкаратыўныя кустарнікі, упрыгожвалі цікавымі элементамі ландшафтнага дызайну газоны…

Само свята пачалося каля магазіна. На прыбранай пляцоўцы было шматлюдна: сюды прыйшлі і жыхары вёскі, і тыя, чые карані адсюль, але па волі лёсу жывуць у іншых куточках Ганцаўшчыны і за яе межамі. Ды толькі хіліцца душа да тых мясцін, дзе прайшло дзяцінства, дзе жылі ці, на шчасце, яшчэ сустракаюць на родным ганку бацькі. Нездарма вядучымі свята Ірынай Сабецкіс і Анатолем Фёдаравым было сказана столькі цёплых слоў і пра вёску, і пра яе жыхароў. Ушаноўвалі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны С. Я. Цімошака,  вязня А. М. Радзюк, старэйшую жыхарку Новых Агарэвіч Э. І. Дубоўскую, слухалі А. І. Дубоўскага, які расказаў пра мінулае гэтай вёскі. З цікавасцю разглядвалі  ўдзельнікі свята выставу работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённага Дома рамёстваў і мясцовых рука-дзельніц. Разам віталі пераможцаў конкурсу на лепшы падворак. Варта зазначыць, што членам камісіі, якая вызначала іх,  зрабіць гэта было цяжкавата, бо амаль усе  ў вёсцы надаюць асаблівую ўвагу яе добраўпарадкаванню. І ўсё ж лепшымі былі прызнаны падворкі Алы Дулік, Валянціны Волах, Марыі Мініч, Соф’і Ермаковіч, якім і ўручыла падарункі старшыня Агарэвіцкага сельскага Савета Святлана Агейка.

 Адзначалі таксама і актыўных удзельнікаў разнастайных віктарын, якія праводзіліся на свяце. Ды ўсе разам з задавальненнем слухалі песні —  старадаўнія і сучасныя. Яны, задушэўныя, меладычныя, гучалі ў цудоўным выкананні мясцовых майстрых, адна з якіх, Соф’я Дубоўская, праспявала і жартоўную песню. Усім спадабалася таксама выступленне артыстаў аўтаклуба, Агарэвіцкага і Любашаўскага СДК.

Загадчык раённай дзіцячай бібліятэкі Валянціна Мініч прыйшла на свята сваёй роднай вёскі і са шчымлівай радасцю, і з цудоўным падарункам: удзельнікі ўзорнага лялечнага тэатра “Усмешка” паказалі юным гледачам тэатралізаваную казку “Дзед і баба”. Зрэшты, яе з задавальненнем паглядзелі і дарослыя, гэтак жа, як і забаўляльную праграму клоунаў Агарэвіцкага СДК.

Наўрад ці хацелася ўдзельнікам гэтага мерапрыемства разыходзіцца па дамах, бо дзе ж, як не на свяце роднай вёскі, пабачышся з тымі, каго даўно не бачыў, пачуеш песні, па якіх засумавала душа, і проста адпачнеш разам з землякамі-суседзямі.

Мікалай ЛЕНКАВЕЦ,

метадыст раённага

метадычнага цэнтра.

Фота з архіва

метадычнага цэнтра.

Жители Новых Огоревич первыми в районе отметили праздник деревни

Жители Новых Огоревич первыми в районе отметили праздник деревни

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475