Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ДЕЛО ГОСУДАРСТВЕННОЙ ВАЖНОСТИ

ДЕЛО ГОСУДАРСТВЕННОЙ ВАЖНОСТИ

Падатковая палітыка краіны — неад’емная і вельмі важная частка яе сацыяльна-эканамічнага развіцця. На сённяшні дзень у Беларусі праведзена вялікая работа па ўдасканаленні падатковага заканадаўства, спрашчэнні падаткаабкладання і зніжэнні падатковай нагрузкі. Пастаянна вядзецца і растлумачальная работа, каб усе плацілі падаткі ў поўным аб’ёме, бо ад гэтага залежыць стан эканомікі краіны ў цэлым. Якія пытанні даводзіцца вырашаць супрацоўнікам падатковай інспекцыі раёна? Аб гэтым і вялася размова за “круглым сталом” галоўнага рэдактара “СП” з начальнікам інспекцыі па падатках і зборах па Ганцавіцкаму раёну Валянцінай Лісок, яе намеснікам – начальнікам аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў Аляксандрам Сакелем, начальнікам аддзела ўліку, справаздачнасці і эканамічнага аналізу Ганнай Рапейка і начальнікам аддзела падаткаабкладання фізічных асоб і індывідульных прадпрымальнікаў Валерыем Лосікам.

ДЕЛО ГОСУДАРСТВЕННОЙ ВАЖНОСТИ

ДЕЛО ГОСУДАРСТВЕННОЙ ВАЖНОСТИ

ДЕЛО ГОСУДАРСТВЕННОЙ ВАЖНОСТИ

ДЕЛО ГОСУДАРСТВЕННОЙ ВАЖНОСТИ

Гал. рэд.: Плаціць падаткі ў бюджэт  — абавязак кожнага з нас. На- колькі свядома робяць гэта ганцаўчане?

В. Лісок: Наша галоўная задача — забяспечыць паступленні ў кансалідаваны бюджэт раёна ў поўным аб’ёме. У адпаведнасці з гэтым праводзіцца вялікая ратлумачальная работа, а таксама кантрольныя мерапрыемствы. І з адказнасцю магу сказаць, што за апошні год ганцаўчане сталі больш адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў грамадзян краіны. Аб’ём падатковых паступленняў за першае паўгоддзе 2013 года ў супастаўных вымярэннях істотна вырас у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

А. Сакель: Аб гэтым сведчыць хаця б тое, што, напрыклад, тэмп росту падаходнага падатку з заработнай платы ад суб’ектаў малога бізнесу ў супастаўных вымярэннях сёлета ў першым паўгоддзі склаў 264,3 працэнта. Прычым, калі ў першым квартале гэтага года ад суб’ектаў малога бізнесу паступіла ў бюджэт 2 мільярды 68 мільёнаў рублёў падаходнага падатку з заработнай платы, то ў другім квартале — ужо 2 мільярды 661,5 мільёна рублёў. Прадпрымальнікі паступова перастаюць плаціць зарплаты ў “канвертах”.

В. Лосік: Больш адказна сталі ставіцца да плацяжу падаткаў і фізічныя асобы. Безумоўна, тут значную ролю адыгрывае як растлумачальная работа, так і кантрольныя мерапрыемствы, якія мы праводзім. Існуюць жа вялікія базы даных — хто і калі зрабіў буйныя пакупкі, у адпаведнасці з гэтым робіцца аналіз на адпаведнасць даходаў і расходаў чалавека. Адзначу, што ў пераважнай большасці людзі цяпер свядома плацяць падаткі са сваіх даходаў.

Гал. рэд.: І ўсё ж парушэнняў хапае…

В. Лісок: Прадухіліць іх — таксама наша задача. Кантрольная дзейнасць падатковай службы па ўсіх напрамках прасочвае галоўную мэту — выяўленне схаваных ад унясення ў бюджэт падаткаў і іншых плацяжоў як свядома, так і міжвольна, без намеру гэтага рабіць. Сітуацыі бываюць розныя, і часта парушэнні дапускаюць спецыялісты прадпрыемстваў проста з-за таго, што кепска ведаюць падатковае заканадаўства. Сёлета намі праведзены ўжо 82 праверкі суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку 28 — выязных падатковых праверак і 25 аператыўна-рэйдавых. Прычым, ва ўсіх суб’ектах гаспадарання зафіксаваны парушэнні. І дадатковыя далічэнні ў бюджэт склалі 340,6 мільёна рублёў. Таксама прадухілена вяртанне з бюджэту падатку на дабаўленую вартасць у суме 207,6 мільёна рублёў. Зразумела, што адказныя спецыялісты арганізацый і фізічныя асобы, дапусціўшыя найбольш грубыя парушэнні падатковага заканадаўства, панеслі адміністрацыйнае пакаранне на агульную суму 52,7 мільёна рублёў. Звыш 174 мільёнаў рублёў склалі сродкі і кошт таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, арыштаваных інспекцыяй па выніках кантрольных мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці. Такім чынам, аб’ём ценявой эканомікі раёна сёлета скараціўся на 722 мільёны рублёў.

А. Сакель: Пры гэтым выяўлены суб’екты гаспадарання недзяржаўнай формы ўласнасці, якія ўдзельнічалі ў ценявым абароце тавараў, работ і паслуг. Сумы падаткаў, пені і адміністрацыйных штрафаў, якія паступілі ў бюджэт па выніках выязных праверак арганізацый, якія выкарыстоўвалі разнастайныя схемы ўхілення ад падаткаў, склалі 148,6 мільёна рублёў. Напрыклад, фермерская гаспадарка “Сядзіба Ясянёва” здзяйсняла здзелкі з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі. Інспекцыяй праведзены сустрэчныя праверкі ўсіх контрагентаў, якія мелі зносіны са згаданай гаспадаркай. У выніку ўстаноўлена, што фермерскай гаспадаркай не адлюстравана па бухгалтарскаму ўліку і тым самым схавана ад падаткаабкладання выручка ў суме 237,5 мільёна рублёў. Матэрыялы праверкі перададзены ў фінансавую міліцыю.

В. Лосік: Існуе шэраг пытанняў і па рабоце прадпрымальнікаў. У першую чаргу, безуліковая рэалізацыя тавараў.  Нядаўна, напрыклад, у індывідуальнага прадпрымальніка з райцэнтра выяўлены факт продажу партыі абутку без кантрольных знакаў. Прычым, пры кантрольнай закупцы ІП яшчэ і не прабіў касавы чэк. Размова ідзе тут аб ухіленні ад даплаты па адзінаму падатку. Увесь згаданы абутак на суму 80 мільёнаў рублёў канфіскаваны, а прадпрымальніка чакае адміністрацыйнае пакаранне. Гэта адны з самых распаўсюджаных парушэнняў.

Гал. рэд.: “Карная машына” падатковай інспекцыі працуе без збояў?

В. Лісок: Паўтаруся — ёсць парушэнні, якія робяцца свядома, з намерам ухіліцца ад плацяжу падаткаў, і несвядома, калі намеру такога няма. Адпаведна і адказнасць прадугледжваецца розная. Мы ж не толькі вышукваем парушэнні, але і праводзім растлумачальную работу па палажэннях падатковага заканадаўства.

Г. Рапейка: Больш таго, мы займаемся эканамічным аналізам дзейнасці прадпрыемстваў, вывучаем сітуацыю і даём рэкамендацыі. Дапамагаем іншы раз, калі гэта неабходна, вырашыць розныя пытанні, з якімі сутыкаюцца суб’екты гаспадарання. Таму разглядаць інспекцыю, як “карную машыну” па збору падаткаў ні ў якім разе нельга.

В. Лісок: Прычым вялікую дапамогу ў рабоце падатковай службы аказвае раённы выканаўчы камітэт, які сумесна з намі мэтанакіравана працуе з суб’ектамі гаспадарання.

Г. Рапейка: І хацелася б заўважыць, што найбольш буйныя адлічэнні ў кансалідаваны бюджэт раёна робяць якраз прадпрыемствы і арганізацыі дзяржаўнай формы ўласнасці. Напрыклад, падатковыя адлічэнні райспажыўтаварыства сёлета за першае паўгоддзе склалі 9,8 працэнта ад агульнай сумы даходаў у бюджэт, ПМК-14 — 9 працэнтаў, камбіната панэльнага домабудавання — 8,8 працэнта,  лясгаса —  6,6 працэнта. Сярод прыватных прадпрыемстваў можна выдзеліць у гэтым плане толькі ААТ “Горск”, аб’ём падатковых адлічэнняў якога склаў 3,9 працэнта ад даходнай часткі кансалідаванага бюджэту раёна.

В. Лісок: У сваю чаргу адзначу, што ўсё ж самую важкую частку, а менавіта 46 працэнтаў ад усіх падатковых паступленняў у бюджэт, прыпадае на падаходны падатак з заработнай платы. Па сутнасці, жыхары Ганцаўшчыны сваёй працай уносяць найбольш важкі ўклад у фарміраванне бюджэту раёна. І павышэнне заработнай платы — наш агульны інтарэс.

Шчыра ўпэўнена, што Дзень работнікаў падатковых органаў адлюстроўвае ўсю паўнату ўзаемнай павагі і даверу людзей, якія плацяць падаткі, і тых, хто іх збірае. І лічу, што наша прафесійнае свята — гэта асаблівы дзень і для падаткаплацельшчыкаў. Стабільнасць Беларусі сведчыць аб тым, што сабраныя падатковыя плацяжы вяртаюцца плацельшчыкам новымі, больш камфортнымі ўмовамі жыцця. А ад таго, як мы здолеем падтрымаць баланс інтарэсаў, каардынацыю дзеянняў дзяржавы і падаткаплацельшчыка, аказаць своечасовую ўзаемную падтрымку, залежыць наша з вамі будучае. І карыстаючыся выпадкам, выказваю вялікую ўдзячнасць усім добрасумленным падаткаплацельшчыкам раёна за разуменне, падтрымку, адказнасць і актыўны ўдзел у фарміраванні бюджэту раёна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475