Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За парадак і прыгажосць

За парадак і прыгажосць

Навядзенне парадку на зямлі — клопат дзяржаўнай важнасці.  Дадзены Годам роднай зямлі старт буйнамаштабным мерапрыемствам па добраўпарадкаванні населеных пунктаў краіны працягваецца і цяпер. Літаральна на вачах прыгажэе і наша Ганцаўшчына. Непазнавальна змяніўся райцэнтр,   добраўпарадкоўваюцца сельскія населеныя пункты. Але каб прыгажосць стала ўсюды не проста жаданым і пастаянным госцем, а сапраўднай гаспадыняй, адных намаганняў органаў мясцовай улады мала. У гэтай важнай  справе неабходна пастаянная падтрымка саміх жыхароў, іх непасрэдны і паўсядзённы ўдзел у навядзенні парадку і падтрыманні яго — і там, дзе працуюць, і там, дзе жывуць. Нездарма ж кажуць: калі вокны — вочы дома, то двор і тэрыторыя вакол яго — душа яго гаспадароў, уклад іх жыцця, здольнасць бачыць, цаніць прыгажосць і парадак, уменне і жаданне ствараць іх.

Вельмі радуе, што сапраўдных гаспадароў, а значыць і патрыётаў роднай старонкі, жыве ў нашым раёне нямала. Гэта пацвердзіў і раённы конкурс па добраўпарадкаванні, які стаў ужо традыцыйным і вынікі якога былі падведзены напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Кампетэнтная камісія, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў В. Я. Дрозд, абследавала ўстановы, арганізацыі, прадпрыемствы, тэрыторыі вакол шматпавярховых дамоў,  прыватныя сядзібы ў райцэнтры і ў сельскіх населеных пунктах раёна. І затым на сваім пасяджэнні  скрупулёзна, аб’ектыўна, згодна з умовамі конкурсу, назвала пераможцаў. Як адзначыў Віктар Якаўлевіч, для многіх працоўных калектываў, гаспадароў прыватных жылых дамоў стала нормай жыцця пастаянна ўтрымліваць ва ўзорным парадку месцы, дзе жывуць і працуюць. І падыходзіць да гэтай справы творча, з кожным годам уносіць у добраўпарадкаванне сваіх тэрыторый нешта новае, цікавае, а заадно быць дастойным прыкладам для пераймання. Як, напрыклад, калектыў ДРБУ-100, сям’я Пісарыкаў з Начы і іншыя. Яны дастойны прызнання і ўдзячнасці за тое, што ствараючы прыгажосць вакол сябе, дораць яе і вачам іншых, робяць адметным той куточак, дзе жывуць.

 Прыемна, што колькасць прыхільнікаў навядзення  чысціні і парадку на зямлі павялічваецца, што паказаў і сёлетні конкурс. На ўрачыстым свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, былі названы прозвішчы яго пераможцаў, ім былі ўручаны Дыпломы Ганцавіцкага райвыканкама і каштоўныя падарункі.

Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

за праведзеную работу па азеляненню і добраўпарадкаванню тэрыторый, вячэрняму асвятленню фасадаў адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў

узнагародзіць Дыпломам Ганцавіцкага райвыканкама з уручэннем каштоўнага падарунка:

філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, утрыманні, рамонце і будаўніцтве мясцовых аўтамабільных дарог “Брэстаблдарбуд” Ганцавіцкае дарожна-рамонтнае будаўнічае ўпраўленне № 100 (дырэктар Дайлід Алег Рыгоравіч);

камунальнае ўнітарнае шматгаліновае вытворчае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Ганцавіцкая РЖКГ” (дырэктар Галяк Аляксей Фёдаравіч);

Ганцавіцкую раённую дзіцячую бібліятэку (дырэктар Мініч Валянціна Аляксандраўна);

установу адукацыі “Ганцавіцкая дзяржаўная дапаможная школа-інтэрнат” (дырэктар Курылік Наталля Барысаўна);

дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Ганцавічы” (выконваючы абавязкі дырэктара Снытко Наталля Антонаўна);

дзяржаўную ўстанову адукацыі “Раздзялавіцкая сярэдняя школа” Ганцавіцкага раёна (дырэктар Рабцэвіч Марыя Васільеўна);

дзяржаўную ўстанову адукацыі “Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці” (дырэктар Ленкавец Алена Мікалаеўна);

індывідуальнага прадпрымальніка Высоцкую Наталлю Аляксандраўну (гандлёвы павільён “Наталля”).

За праведзеную работу па добраўпарадкаванню і належны санітарны стан домаўладанняў

узнагародзіць Дыпломам Ганцавіцкага райвыканкама з уручэннем каштоўнага падарунка жыхароў раёна:

Хаменка Надзею Мікалаеўну (г.Ганцавічы, вул.Кастрычніцкая, д.60);

Галяк Святлану Адамаўну і Галяка Аляксея Фёдаравіча (г.Ганцавічы, вул. Сасновая, д.46);

Шаматульскага Уладзіміра Іванавіча і Шаматульскую Ганну Уладзіміраўну (г.Ганцавічы, завулак Гогаля, д.27);

Жалезную Зою Іванаўну і Жалезнага Міхаіла Іосіфавіча (вёска Палонь, вул.Сасновая, д.7);

Мядзвецкую Ірыну Іванаўну і Мядзвецкага Мікалая Мікалаевіча (вёска Палонь, вул.Сасновая, д.17).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471