Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

3 ЛІПЕНЯ — ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 ЛІПЕНЯ — ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Дарагія ганцаўчане!

Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Наша краіна прайшла нялёгкі гістарычны шлях станаўлення сваёй дзяржаўнасці і суверэнітэту, адстаяла права самастойна вырашаць свой лёс.

Дата 3 ліпеня — гэта сімвал нацыянальнай памяці, доблесці і славы, духоўная святыня, якая аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне самасвядомасці і характару сучасных пакаленняў беларусаў. Мы сустракаем гэтае свята з верай у мір і стабільнасць, цвёрдай упэўненасцю, што наша сумесная праца забяспечыць дабрабыт роднай зямлі.

Незалежнасць нашай Айчыны стала вынікам імкнення яе народа да жыцця ў свабоднай дзяржаве. У гэты дзень мы ў чарговы раз выказваем словы бязмернай удзячнасці ветэранам вайны за стойкасць, адданасць Айчыне і вернасць сваёй зямлі, за вызваленне ад нямецкай акупацыі, якое стала адлікам мірнага развіцця беларускай дзяржавы.

Сёння мы з’яўляемся не толькі сведкамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі стварэння суверэннай Беларусі. Няма сумненняў, што сваёй працай, добрасумленнымі адносінамі да справы мы зможам захаваць і прымножыць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял краіны, роднай Ганцаўшчыны, забяспечыць сабе і сваім дзецям дастойную будучыню.

У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, аптымізму, новых поспехаў у працы на карысць роднага краю. Няхай Дзень Незалежнасці заўсёды будзе для нас днём радасці і гонару за родную Беларусь.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

10.00 — адкрыццё памятнага знака воінам-інтэрнацыялістам па вул. Ламаносава;

10.30 — 10.50 — збор дэлегацый працоўных калектываў, фарміраванне калон і пастраенне на гарадской плошчы;

11.00 — 12.00 — мітынг, ускладанне кветак да помніка загінуўшым воінам, узнагароджванне лепшых працаўнікоў раёна, пераможцаў конкурсу па добраўпарадкаванні, юбіляраў, маладажонаў;

12.00 — 16.00 — работа тэматычных і гульнявых пляцовак, гандлю, святочны канцэрт “Беларусь — мая Радзіма”;

16.00 — 17.30 — спартыўная праграма на стадыёне СДЮШАР;

18.00 — 19.00 — музычная праграма з удзелам народных калектываў у гарадскім скверы;

21.00 — 24.00 — канцэрт-дыскатэка на гарадской плошчы;

22.55 — 23.00 — акцыя “Спяём гімн разам”;

23.00 — святочны феерверк.

У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, 3 ліпеня будзе перакрыты рух транспарту з 7.00 да 16.00 і з 20.40 да 24.00 гадзін па вуліцах Кастрычніцкая, Гагарына, Заслонава, 17 Верасня, Ламаносава (на час правядзення мерапрыемства). Аб’езд будзе ажыццяўляцца па вуліцах Садовая, Грыцаўца, Арлоўскага, Будаўнікоў.

Аргкамітэт.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475