Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

НА ВАРЦЕ САМАГА КАШТОЎНАГА

Каля 700 чалавек працуе ў сістэме аховы здароўя Ганцаўшчыны. Урачы і медыцынскія сёстры, фельчары і санітарачкі, работнікі абслугоўваючай сферы гэтай службы — усе яны стаяць на варце самага каштоўнага багацця чалавека — здароўя. У мінулую нядзелю яны, як і ўсе медыцынскія работнікі краіны, адзначылі сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды напярэдадні, 14 чэрвеня, у актавай зале УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” прайшло ўрачыстае мерапрыемства, якое сапраўды стала святочным, светлым, прыгожым, як і той лагодны, сонечны чэрвеньскі  дзень, у які яно праводзілася.

У перапоўненай зале сабраліся прадстаўнікі розных аддзяленняў райбальніцы, калектываў сельскіх участковых бальніц, фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Асаблівую ўзнёсласць і цеплыню агульнай урачыстай атмасферы надало прывітальна-віншавальнае выступленне галоўнага ўрача УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” В. У. Сашко. Не было ў ім пафасна-справаздачных лічбаў, затое прагучала самае дарагое для кожнага, хто звязаў свой лёс з медыцынай, — па-мужчынску стрыманыя, але шчырыя, цёплыя словы аб ролі людзей адной з высакароднейшых прафесій на зямлі ў жыцці кожнага з нас, аб тым, што яны стараюцца рабіць усё, што ў іх сілах, каб дапамагчы чалавеку адолець няпрошаную хваробу. А што гэта так, сведчыць і рэдакцыйная пошта “Савецкага Палесся”. Бадай, найбольшую колькасць падзяк дасылаюць нашы чытачы медыцынскім работнікам. Вось і напярэдадні іх прафесійнага свята прыйшло пісьмо з Дзяніскавіч, у якім вяскоўцы выказваюць шчырую ўдзячнасць калектыву бальніцы сястрынскага догляду на чале з А. М. Шайтар за прафесіяналізм, чулыя адносіны да людзей і віншуюць іх са святам.

І колькі б гадоў не працавалі ўрач ці медсястра ў гэтай службе, ніколі не ачарсцвеюць іх сэрцы да чужога болю. За іх знешнім спакоем, так ім неабходным у асобныя хвіліны дзеля спакою саміх жа хворых ці іх родных і які некаторыя памылкова атаясамляюць з раўнадушшам, хаваецца глыбокая ўнутраная трывога за жыццё чалавека, які трапіў у бяду. А хіба меншы стрэс атрымліваюць медыкі, якім даводзіцца ў экстранных сітуацыях літаральна за  секунды прымаць рашэнне і не памыліцца, бо на кон бывае пастаўлена людское  жыццё. І толькі ім самім вядома, чаго каштуе кожны такі стрэс. Яны пра гэта пацыентам не гавораць…

Вось чаму галоўны ўрач В. У. Сашко, сам вопытны спецыяліст, які шмат гадоў працуе ў рэанімацыйнай службе медыцыны, адной з надзвычай стрэсавых, ад шчырага сэрца параіў калегам навучыцца берагчы  саміх сябе, пажадаў, каб у іх сем’ях заўсёды было цёпла і ўтульна, каб мары, якія не паспелі рэалізаваць яны самі, абавязкова ажыццявілі іх дзеці.

Аб тым, што ў сістэме аховы здароўя Ганцаўшчыны працуюць граматныя спецыялісты, сведчыла ўручэнне кіраўніком установы вялікай колькасці грамат, у тым ліку і ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама. Да іх лепшыя медработнікі атрымалі матэрыяльнае заахвочванне і, вядома ж, найярчэйшы атрыбут свята — кветкі. Спіс узнагароджаных быў папоўнены: выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама  У. К. Давыдчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў В. Я. Дрозд, намеснік старшыні райвыканкама С. В. Сарокаў, якія прысутнічалі ў той дзень на гэтым святочным мерапрыемстве,  таксама ўручылі групе медыцынскіх работнікаў раёна граматы  і падзячныя пісьмы райвыканкама і райсавета. Віншуючы ўсіх медыкаў са святам, Уладзімір Канстанцінавіч падкрэсліў, што быць урачом — нялёгкая місія. Іменна да людзей у белых халатах мы звяртаемся ў цяжкія хвіліны свайго жыцця з трапяткой надзеяй на дапамогу. І іменна яны вяртаюць нам самае галоўнае, што ёсць у жыцці, — здароўе, за што ім бязмежная ўдзячнасць.

Прафесію лекара назваў старшыня раённага Савета дэпутатаў В. Я. Дрозд адной з самых першых на зямлі. І па сённяшні дзень мы давяраем медыцынскім работнікам самае каштоўнае сваё багацце — здароўе. Віктар Якаўлевіч выказаў ім глыбокае прызнанне і шчыра пажадаў таго, што яны самі даюць людзям, — цудоўнага здароўя.

На працягу таго часу, пакуль ішло ўрачыстае мерапрыемства, з вуснаў яго вядучых, дарэчы, медыкаў, прагучала столькі ўзнёслых, прыгожых слоў пра адну з гуманнейшых прафесій на зямлі, было выканана столькі цудоўных канцэртных нумароў работнікамі ўстановы аховы здароўя і членамі іх сем’яў! Як віншаванне, як падарунак усім, з кім побач працуюць, а таксама тым, хто нават у час святочнага мерапрыемства стаіць на пасту ў кожным аддзяленні райбальніцы і ў сельскіх установах аховы здароўя. Ім на змену прыйдуць тыя, хто часова пабываў у ролі артыстаў і гледачоў. І лісткі календара прадоўжаць адлік наступным святам і будням. Хай жа сярод іх найбольш будзе спакойных, радасных, шчаслівых. І для вас, людзі ў белых халатах, і для тых, на варце чыйго здароўя вы закліканы быць.

Марыя ШЧАЎКУН.

На ЗДЫМКУ: Грамату райвыканкама ўрачу лабараторнай дыягностыкі Т. М. Калесніковіч уручае выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама У. К. Давыдчык.

Фота аўтара.

 

НА ВАРЦЕ САМАГА КАШТОЎНАГА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475