Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Миллионные штрафы

У краіне крыху больш за 5 гадоў устаноўлена крымінальная адказнасць за паўторнае кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення. Як паказвае практыка, гэтая мера адыгрывае пазітыўную прафілактычную ролю і прыводзіць да скарачэння фактаў згаданага віду злачынства.

Тым не менш, існуе праблема п’яных вадзіцеляў. У адпаведнасці са статыстычнымі данымі за 2012 год, на Ганцаўшчыне за язду ў стане алкагольнага ап’янення ўпершыню затрыманы 124 чалавекі, з якіх 45 —не мелі вадзіцельскіх правоў. За 5 месяцаў з пачатку бягучага года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута яшчэ 37 выпівак.

У мэтах прафілактыкі злачынстваў, пракуратурай раёна аб’яўляюцца афіцыйныя папярэджванні асобам, якія раней трапляліся п’янымі за рулём. Але ўсё ж такі знаходзяцца індывідуумы, якія думаюць, што законы напісаны для каго заўгодна, але толькі не для іх. З пачатку года раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь  узбуджана 5 крымінальных спраў па фактах паўторнага кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення (у мінулым годзе за гэты ж перыяд — 4).

Аналіз практыкі назначэння пакаранняў па такіх крымінальных справах сведчыць, што пазіцыя дзяржаўных абвінаваўцаў і суда раёна па вызначэнні віду і памеру пакарання ў асноўным супадае.

Асноўнымі відамі пакарання сталі пазбаўленне права займацца дзейнасцю, якая звязана з кіраваннем транспартным сродкам, тэрмінам на 5 гадоў і штраф. Яго сярэдні памер складае 30 мільёнаў рублёў.

У мэтах забеспячэння выканання прысудаў у выглядзе штрафаў, органамі папярэдняга расследавання накладваюцца арышты на маёмасць вінаватых, у тым ліку і на іх уласныя транспартныя сродкі.

Практыка паказвае, што найбольш эфектыўнае прафілактычнае ўздзеянне на правапарушальнікаў аказвае прымяненне такога віду пакарання, як штраф памерам звыш 300 базавых велічынь (30 мільёнаў рублёў). А больш мяккае пакаранне не заўсёды аказвае станоўчы ўплыў. У сувязі з гэтым дзяржаўныя абвінаваўцы арыентаваны на вызначэнне штрафу па справах да-дзенай катэгорыі ў памеры ад 300 да 1000 базавых велічынь.

Неабходна адзначыць, што асобе, якая паўторна на працягу года кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, можа быць назначана пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам да 6 месяцаў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, абмежавання свабоды да 2 гадоў на тых жа ўмовах ці ўвогуле пазбаўлення свабоды на гэты ж тэрмін.

Напрыклад, 25 лютага 2013 года жыхар райцэнтра за паўторнае кіраванне аўтамабілем на падпітку быў асуджаны да 5 месяцаў арышту з пазбаўленнем вадзіцельскіх правоў на 5 гадоў.

Каб выключыць факты кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, дзяржаўныя абвінаваўцы пракуратуры раёна і надалей будуць арыентаваць суд на вынясенне больш строгіх пакаранняў асобам, якія здзейснілі згаданае злачынства.

Хацелася б у чарговы раз папярэдзіць тых, хто не разумее ўсёй сур’ёзнасці праблемы: суровае пакаранне непазбежна.

Міхаіл Кляўцэвіч,

намеснік пракурора

Ганцавіцкага раёна.

Миллионные штрафы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475