Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

СЛУЖБА ДНИ И НОЧИ

СЛУЖБА ДНИ И НОЧИ

З разнастайнымі праблемамі звяртаюцца грамадзяне Ганцаўшчыны ў раённы аддзел унутраных спраў. З пачатку года сюды паступіла ад насельніцтва 1340 зваротаў. Хапае ў міліцыянераў і іншай работы.
Крадзяжы, барацьба з самагонаварэннем, кантроль за сем’ямі, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, — гэта толькі некаторыя з тых пытанняў, над якімі даводзіцца ім працаваць. Аб тым, якія задачы найбольш актуальныя для супрацоўнікаў РАУС на сённяшні дзень, гутарым з першым намеснікам начальніка аддзела Сяргеем Міхайлавічам Тарасевічам.

У першую чаргу Сяргей Міхайлавіч акцэнтаваў увагу на тым, што пачаліся летнія канікулы. Бацькі не павінны забываць, што дзецям да 16 гадоў забаронена знаходзіцца на вуліцы без суправаджэння дарослых пасля 23 гадзін. Таксама бацькі абавязаны сачыць за тым, дзе і з кім бавяць час іх сыны і дочкі, кантраляваць, у якім стане дзеці вяртаюцца дамоў.

— Бескантрольнасць з боку бацькоў прыводзіць да таго, што дзеці ў раннім узросце “знаёмяцца” з цыгарэтамі, алкагольнымі напоямі, — кажа Сяргей Міхайлавіч. — Затым уцягваюцца ў небяспечныя кампаніі, прычым нярэдка да значна старэйшых за сябе таварышаў. Вынік такога сяброўства — учыненне правапарушэнняў, што, у сваю чаргу, прыводзіць да пастаноўкі дзяцей на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. Каб такога не здарылася з вашымі дзецьмі, паклапаціцеся аб тым, каб яны былі чымсьці занятыя ў час канікул і знаходзіліся пад наглядам. Вольны час павінен пайсці на карысць, а не на шкоду.

Асаблівую ўвагу намеснік начальніка РАУС звярнуў таксама на праблему п’янства і самагонаварэння ў раёне.

— Сёлета на Ганцаўшчыне зарэгістравана ўжо 5 смяротных выпадках ад атручэння алкаголем, — паведаміў ён. — Летась такіх выпадкаў было 10 за год. Людзі павінны ўсведамляць, наколькі небяспечным з’яўляецца злоўжыванне алкаголем. На жаль, ёсць сярод нашых грамадзян і тыя, хто труціць не толькі сябе, але яшчэ і іншых. З пачатку года нашымі супрацоўнікамі было выяўлена 15 фактаў самагонаварэння, за мінулы год — 25.

Як расказаў Сяргей Міхайлавіч, у некаторых выпадках аб тых, хто займаецца самагонаварэннем, на “гарачую лінію” РАУС паведамілі неабыякавыя грамадзяне, за што ім вялікая ўдзячнасць.

Аднак бываюць у аддзеле ўнутраных спраў і такія званкі, якія толькі марнуюць час міліцыянераў.

—  Часта ад грамадзян у стане ўсё таго ж алкагольнага ап’янення паступаюць ілжывыя выклікі, — кажа Сяргей Міхайлавіч. — На сёняшні дзень на такіх правапарушальнікаў складзены 7 пратаколаў. Хачу адзначыць, што мінімальны штраф за лжывы выклік складае 400 тысяч рублёў. Ды і варта падумаць таксама аб тым, што ў той час, калі супрацоўнікі РАУС будуць без патрэбы спяшацца да вас, іншаму чалавеку можа сапраўды спатрэбіцца дапамога.

Яшчэ адзін момант, на які звярнуў увагу Сяргей Міхайлавіч, — гэта крадзяжы. Іх сёлета зарэгістравана 28.

— Найчасцей крадуць веласіпеды, — расказвае міліцыянер. — Хачу звярнуць увагу грамадзян на тое, каб яны больш адказна адносіліся да захаванасці свайго двухколага транспарту, не пакідалі незачыненым каля магазінаў.

Што датычыць кватэрных крадзяжоў, а іх зарэгістравана 12, то тут Сяргей Міхайлавіч адзначыў, што адным з самых надзейных сродкаў аховы маёмасці  з’яўляецца заключэнне дагавора з Дэпартаментам аховы.

Увогуле, нагрузка на супрацоўнікаў РАУС каласальная. Уявіце сабе: на 29200 чалавек насельніцтва Ганцаўшчыны ў аддзеле працуе толькі 7 участковых інспектараў. У той час, калі адзін інспектар павінен сачыць за парадкам на ўчастку з колькасцю не больш як дзве з паловай тысячы! Вось і атрымліваецца, што заняты супрацоўнікі РАУС амаль кругласутачна. Нават гэтае інтэрв’ю з Сяргеем Міхайлавічам рабілася ў рабочым рэжыме. Размову з карэспандэнтам намеснік начальніка сумяшчаў з подпісам дакументаў і распараджэннямі падначаленым. Дарэчы, у міліцыі Сяргей Міхайлавіч працуе ўжо васямнаццаты год. У Ганцавіцкі РАУС перавёўся дзесяць месяцаў таму з Баранавіцкага аддзела крымінальнага вышуку. Суразмоўца адзначыў, што хоць Ганцавіцкі раён намнога меншы, чым Баранавіцкі, работы для супрацоўнікаў унутраных спраў тут не менш.

Яніна ТКАЧУК.

НА ЗДЫМКУ: першы намеснік начальніка Ганцавіцкага РАУС Сяргей Міхайлавіч Тарасевіч.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475