Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Район заливает….

Няпростай выдалася сёлетняя вясна для працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Ганцаўшчыны. З-за бурнай вясенняй паводкі ім давялося ў надзвычай складаных умовах выконваць усе палявыя работы. Не паспелі як след адысці ад гэтай бяды, як вялікая вада праліўнымі дажджамі зноў вярнулася на землі многіх сельгаскааператываў.

Па даных тэхніка-аграметэаролага метэаралагічнай службы раёна Наталлі Мікалаеўны Канановіч, найбольшая колькасць ападкаў выпала ў трэцяй дэкадзе мая. Толькі за тры дні — 25, 27 і 31 мая — выпала іх 60 міліметраў, што складае амаль месячную норму. Такое, па звестках метэаролагаў, фіксуецца ў нашай вобласці  раз у 23 гады.

Не парадаваў жыхароў Ганцаўшчыны добрым надвор’ем і пачатак лета. Толькі за 1 чэрвеня выпала 27 міліметраў ападкаў, а за першыя чатыры дні гэтага месяца — 48, або дзве дэкадныя нормы. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюцца і ў гэтыя дні.

Землі, насычаныя віль-гаццю яшчэ ў час паводкі і не ўсюды паспеўшыя добра прасохнуць, зноў аказаліся ў палоне вады. У асобных гаспадарках літаральна плавалі пасевы розных сельгаскультур, пад вадой аказаліся пашы. Паводле інфармацыі спецыялістаў райсельгасхарчу, найбольш пацярпелі СВК “Цельшына”, “Бярозавец”, “Адраджэнне”, “Хатынічы”, участак “Дзяніскавічы”.

У чацвер, 6 чэрвеня, едзем разам з галоўным аграномам райсельгасхарчу М. І. Канановічам  і намеснікам начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі А. Л. Бобкам у “Цельшына” і “Бярозавец”. “Няпростая склалася сітуацыя, — характарызуе па дарозе ў гаспадаркі становішча спраў Міхаіл Канановіч. —  З-за непагадзі зацягнуліся тэрміны пасяўной, затрымліваецца хімпраполка зернявых і зернебабовых, кукурузы, іншых культур, іх падкормка, бо па пераўвільготненых палях немагчыма прайсці тэхніцы. Гэта, на жаль, адмоўна паўплывае на ўраджайнасць сельгаскультур.

Зараз для сельскіх працаўнікоў дарагая кожная пагодлівая хвіліна. З цяжкасцю вядзецца хімпраполка культур: каб лягчэй можна было адольваць пераўвільготненыя ўчасткі, апырсквальнікі запаўняюцца сродкамі хімаховы раслін не ў поўным аб’ёме. Гэта зніжае выпрацоўку на адзінку тэхнікі, перарасходуецца паліва, парушаюцца запланаваныя тэрміны хімапрацоўкі”.

“Ва ўсіх гаспадарках разумеюць сітуацыю, і ніхто не сядзіць склаўшы рукі, — дапаўняе калегу Анатолій Бобка. — Мабілізуюцца ўсе сілы для таго, каб як мага хутчэй і якасней справіцца з наступствамі стыхіі. У складаных умовах вядзецца нарыхтоўка сенажу, што ўплывае на яго якасць, узнікаюць праблемы з забеспячэннем зялёнымі кармамі жывёлы, якая стаіць на фермах. Для яе павялічылі колькасць канцэнтратаў, а гэта зноў жа дадатковыя расходы”.

У Люсіне да нас далучаецца галоўны аграном гаспадаркі Дзмітрый Васільевіч Бруй. Едзем на сельгасугоддзі СВК “Цельшына”. Дзмітрый Васільевіч каменціруе сітуацыю: “Загінулі на плошчы ў 80 гектараў азімыя збожжавыя, а таксама на 30 гектарах — азімы рапс. Літаральна плавалі ў вадзе травы амаль на 400 гектарах. Іх трэба ўбіраць, а тэрміны касьбы зацягваюцца. Па стану на 6 чэрвеня ў гаспадарцы скошаны травы першым укосам толькі на 320 гектарах пры плане 760. Пры аптымальных умовах мы б цяпер завяршалі касьбу. Губляецца якасць кармоў, у іх ужо няма той колькасці пажыўных рэчываў, якія маглі б быць. Статак, што на выпасе, пераганяем на вышэйшыя ўчасткі, дойкі даводзіцца буксіраваць. Зрэшты, усё ўбачыце на свае вочы”, — і спецыяліст змаўкае.

Бачым, куды не кінеш вока, усюды сумныя вынікі нядаўняй стыхіі. У той дзень, калі пабывалі пасля абеду на палях СВК “Цельшына”, давялося прыпыніць фотаздымку, тут зноў лінуў кароткачасовы дождж. Хаця вада пачала спадаць, можна ўявіць, што тут было на пачатку тыдня. У асобных месцах утварыліся ледзь не азёры, дзе плаваюць дзікія качкі.

Ва ўрочышчы Дубровіца хімпраполка сельгаскультур вялася  спарана, адразу двума адзінкамі тэхнікі. Палі ў многіх месцах глыбока парэзаны коламі трактароў. Ногі грузнуць па калена, у нізкіх месцах жоўкнуць пасевы.

Район заливает….

Район заливает….

Район заливает….

Такі ж невясёлы малюнак на асушаных землях урочышчаў Праход, Ліпава і іншых. На адной з пляцовак у Ліпаве рапс вымахаў на славу, было б цэнтнераў не менш за 20 з гектара, але і там зараз чарнеюць прагалы і стаіць вада. Кругласутачна давялося працаваць аператарам помпавай станцыі, што ў Ліпаве. У мінулую нядзелю навальнічны разрад вывеў са строю падстанцыю. Спецыялісты электрасетак адразу ж прыехалі на месца і ліквідавалі непаладкі.

Район заливает….

Район заливает….

Район заливает….

Не лепшае становішча і на землях СВК “Бярозавец”. Усходы кукурузы і іншых культур у многіх месцах стаяць у вадзе.

Район заливает….

Галоўны аграном СВК “Хатынічы” Галіна Раманаўна Пічыц, з якой напярэдадні звязалася па тэлефоне, занепакоена. “Пятнаццаць гадоў працую ў гаспадарцы, — гаворыць яна, — але такога бедства не прыгадваю. Былі, вядома ж, падтапленні, але не такія і не ў гэткіх маштабах. Статка вельмі шкада”.

“Усё стараліся зрабіць, каб жывёла не стаяла ў вадзе,  — дзеліцца непрадбачанымі клопатамі і старшыня гэтай гаспадаркі В. І. Бобка. — Пераганяем на іншыя, больш надзейныя ўчасткі, адбуксіроўваем дойкі і малакавозы з дапамогай новага энерганасычанага трактара, які атрымалі месяц назад. А гэта ж дадатковыя затраты гаруча-змазачных матэрыялаў. Ды і тэхніка, каб не ліўні, была б задзейнічана на іншых работах. Зараз ідзе закладка сенажу, тэхніка гразне, таму і на гэтых участках дзяжурыць дадатковы трактар. У сераду, пятага чэрвеня, у райцэнтры надвор’е выстаяла, а ў нас мо з паўгадзіны ліў дождж, малаціў град”, — скрушна дадае кіраўнік СВК.

Вось такія карэктывы ўнесла нябесная канцылярыя ў планы сельскіх працаўнікоў. Ды яны не пасуюць перад цяжкасцямі, разумеюць, як важна зараз зрабіць усё, ад іх залежачае, каб выратаваць ураджай гэтага года і выйсці пераможцамі.

Марыя ШЧАЎКУН.

Фота аўтара.            

 Об очередных ударах стихии и мерах, предпринимаемых по ликвидации подтоплений жилых домов, читайте в свежем номере «СП» за 12 июня 2013 года

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475