Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

РЕСПУБЛИКАНСКИЙ КОНКУРС ЭСТРАДНОЙ ПЕСНИ «ЭДЕЛЬВЕЙС»

РЕСПУБЛИКАНСКИЙ КОНКУРС ЭСТРАДНОЙ ПЕСНИ «ЭДЕЛЬВЕЙС»

У тэатры маладзёжнай эстрады г. Мінска прайшоў Рэспубліканскі конкурс выканаўцаў эстраднай песні ГТ “БелТІЗ” “Эдэльвейс”. У ім прынялі ўдзел 10 чалавек з Брэсцкай вобласці, сярод якіх і нашы зямлячкі —  загадчык Задубенскага клуба-бібліятэкі Марыя Дабралінская і метадыст кінатэатра “Маладосць” Алена Купрэвіч. Абедзве прыехалі дамоў з дыпломамі ўдзельнікаў гэтага конкурсу. Улягліся і пакрысе забываюцца  трывогі і хваляванні, затое сэрцы жанчын напоўнены асаблівымі ўражаннямі. Імі ахвотна падзяліліся гэтыя маладыя, прывабныя жанчыны з чытачамі раёнкі.

— Мы абедзве ўпершыню пабывалі на такім салідным конкурсе. Уражвала літаральна ўсё: і шматлюдная  гаманкая сталіца, і прыгожы будынак тэатра, дзе праходзіў конкурс, і сцэна, на якой выступала столькі мэтраў эстрады і з якой быў дадзены гонар паказваць сваё выканаўчае майстэрства нам, самадзейным артыстам. Многім — з правінцыяльных гарадкоў і вёсак і, як мы ўжо сказалі, упершыню. Нам здавалася, што ўсё гэта адбываецца ў прыгожым каляровым сне і зусім не з намі…

Вядома ж, хваляваліся, перажывалі. Хацелася выступіць годна, не падвесці ні свае калектывы, ні нашу грамадскую арганізацыю, ні наш раён, ні вобласць, ні землякоў. Зрэшты, нават славутым артыстам уласціва такое пачуццё асаблівага хвалявання, што адольвае чалавека перад кожным выхадам на сцэну да свайго ўважлівага гледача і журы.

  У першы дзень праводзілася конкурсная праграма. На сцэну адзін за адным выходзілі яе ўдзельнікі з розных абласцей нашай краіны. У зале несупынна гучалі шчырыя апладысменты выканаўцам: вакол панавала надзвычай цёплая, добразычлівая атмасфера. Кожны з удзельнікаў конкурсу, згодна з яго ўмовамі, выконваў па дзве песні, адну з іх —  на беларускай мове. (Алена Купрэвіч  — “Птушку Ганцавіч”, а Марыя Дабралінская — “Смачны мёдзік”. — Заўвага М. Шч.). Выбіралі, вядома ж, тыя, што блізкія сэрцу па зместу, па выказаных у іх пачуццях. Пачынаеш спяваць — і дрыготкае хваляванне спакваля спадае, ты душой — разам з песняй, дзесьці далёка-далёка… У рэчаіснасць вяртаюць гучныя апладысменты. І ўжо замест трывогі і хвалявання — па-дзіцячы чыстая, светлая радасць, задавальненне. Бо хто ж з тых, хто любіць песню і выступае на правінцыяльнай сцэне, не марыць у душы пра такую, на якую трапілі мы.

Шчыра скажам: удзельнічалі ў конкурсе дзякуючы асаблівай падтрымцы нераўнадушных людзей, якія акружаюць нас. Старшыня праўлення раённай арганізацыі ГТ “БелТІЗ” Л. В. Сергіеня  ўгаварыла прыняць удзел у абласным конкурсе, падбадзёрвала, суправаджала нас і ў Брэст, і ў Мінск, была для нас як клапатлівая маці. Усямерна падтрымлівалі нас начальнік аддзела культуры райвыканкама І. І. Стральцова, дырэктар ГДК І. А. Гурская, спецыялісты І. Б. Марцінкевіч, А. С. Занька і ўвесь калектыў метадычнага аддзела, кіраўнік эстраднай студыі “Правінцыя” В. С. Багроў, дырэктар кінатэатра “Маладосць” В. У. Быковіч, работнікі ЦБС, прадпрымальнік Г. Т. Чумакова, калегі, родныя. Мы і на адлегласці адчувалі іх падтрымку. А калі ведаеш, што там, дома, за цябе шчыра перажываюць, намнога лягчэй адольваць любыя выпрабаванні. Дзякуй вам, дарагія землякі!

З дыпламантамі сустракалася

Марыя ШЧАЎКУН.

РЕСПУБЛИКАНСКИЙ КОНКУРС ЭСТРАДНОЙ ПЕСНИ «ЭДЕЛЬВЕЙС»

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476