Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нашёл себя в вольной борьбе

Вольная барацьба заўсёды была і застаецца адным з самых паспяховых відаў спорту на Ганцаўшчыне. Многія нашы барцы маюць званне майстроў спорту, неаднаразова станавіліся чэмпіёнамі і прызёрамі розных рэспубліканскіх спаборніцтваў. Вядома, што вялікая заслуга ў выхаванні спартсменаў належыць іх трэнерам. У іх ліку і Аляксей Клявец . Ён працуе ў СДЮШАР адносна нядаўна, аднак, ведаючы пра поспехі яго выхаванцаў, вырашыў бліжэй пазнаёміцца з гэтым маладым чалавекам, які ўжо дасягнуў неблагіх вынікаў у трэнерскай справе.

Аляксей нарадзіўся ў Ганцавічах у 1985 годзе. Яго захапленне спортам пачалося яшчэ са школы. Аднак спачатку будучаму трэнеру па вольнай барацьбе падабаўся далёка не гэты від спорту. Юнак захапляўся цяжкай атлетыкай, шмат вольнага часу праводзіў у трэнажорнай зале. Да таго ж у старэйшых класах займаўся ў спецыялізаваным класе МНС. Актыўна, як і многія яго аднакласнікі з СШ № 1, захапляўся пажарным спортам.

Пасля заканчэння школы Аляксей паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. Там малады чалавек атрымаў спецыяльнасць “трэнер-выкладчык па цяжкай атлетыцы”. Аднак адразу пачаць працоўную дзейнасць Аляксею не давялося: пасля заканчэння ВНУ  год адслужыў у арміі. Фізічна і маральна ён загартоўваўся ў пагранічных войсках у Гродне.

Вярнуўшыся дадому, А. Клявец пачаў захапляцца барацьбой. Яго здольнасці заўважыла кіраўніцтва мясцовай СДЮШАР. І з 2012 года Аляксей узяўся трэніраваць маладых ганцавіцкіх рабят. Прычым сярод яго выхаванцаў ёсць як хлопцы, так і дзяўчаты. Калі пацікавіўся ў трэнера, з кім цяжэй працаваць, ён адказаў: “І з хлопцамі, і з дзяўчатамі працаваць аднолькава цяжка. Да кожнага трэба знайсці індывідуальны падыход. Калі гэта ўдаецца, то і вынік атрымліваецца станоўчы”.

Дзякуючы старэйшым калегам, а таксама свайму імкненню да самаўдасканалення, з цягам часу Аляксей усё больш набіраўся вопыту. Цяпер вынікі яго трэнерскай дзейнасці відавочны. За непрацяглы перыяд сваёй работы ў СДЮШАР А. Клявец падрыхтаваў некалькі чэмпіёнаў і прызёраў вобласці. Яго выхаванцы Таццяна Блінкоўская і Дар’я Вялічка нядаўна сталі прызёрамі, а Паліна Бялецкая — чэмпіёнкай Беларусі па вольнай барацьбе!

Але не толькі барцоў-чэмпіёнаў выхоўвае Аляксей. Разам з жонкай Вольгай, якая зараз знаходзіцца ў водпуску па догляду дзіцяці, яны гадуюць сыночка Глеба. Дарэчы, па словах Аляксея, у будучым свайго сына ён таксама жадаў бы аддаць у якую-небудзь спартыўную секцыю.

Малады, але ўжо даволі паспяховы трэнер не збіраецца спыняцца на дасягнутым. А. Клявец і надалей  будзе трэніраваць рабят, якія б у будучым праслаўлялі не толькі наш раён, але і нашу краіну.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Фота аўтара.

Нашёл себя в вольной борьбе

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 529

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475