Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЛІЦЭЮ ЁСЦЬ КІМ ГАНАРЫЦЦА!

Падыходзіць да завяршэння навучальны год. Для выпускнікоў Ганцавіцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці пачынаецца адказная пара ўладкавання на працу. А на месца выпускнікоў прыйдуць новыя навучэнцы, якія вырашылі звязаць лёс з сельскай гаспадаркай. З мэтай даведацца, якія спецыяльнасці зараз можна набыць у ліцэі і якая тут сітуацыя з працаўладкаваннем выпускнікоў, звярнуліся да метадыста навучальнай установы Веры Андрэеўны КУСЯНКОВАЙ.

ЛІЦЭЮ ЁСЦЬ КІМ ГАНАРЫЦЦА!

— Раскажыце, калі ласка, ці ахвотна прыходзяць у ліцэй навучэнцы? Ці няма недабораў?

— Недабораў няма. У нас даволі шырокі выбар спецыяльнасцей. Рыхтуем трактарыстаў-машыністаў, тынкоўшчыкаў і маляроў, леснікоў-егераў, машыністаў экскаватара, аператараў ЭВМ і прадаўцоў. Такім чынам, абітурыенты могуць выбраць спецыяльнасць па душы. Да таго ж у навучэнцаў ёсць магчымасць за час вучобы атрымаць пасведчанне вадзіцеля катэгорыі “С”. І інтэрнат для пражывання прадастаўляецца, і пазакласная работа ў нас вядзецца на высокім узроўні. Працуюць шматлікія секцыі і гурткі. Карацей кажучы, тыя, хто да нас прыйшоў, аб гэтым не шкадуюць.

— Ці многа выпускнікоў застаецца працаваць на Ганцаўшчыне?

— Па даных мінулага выпуску, у гаспадаркі нашага раёна працаўладкавалася 30% выпускнікоў. Каля 17% паступілі вучыцца далей. Ну, а астатнія вярнуліся ў свае раёны — Ляхавіцкі, Лунінецкі і іншыя.

— Якая спецыяльнасць зараз найбольш запатрабаваная?

— На цяперашні дзень амаль трэць нашых навучэнцаў набываюць спецыяльнасць тынкоўшчыка-маляра. Матывуюць гэта тым, што паслугі дадзеных спецыялістаў, як і іншых прадстаўнікоў будаўніцтва, зараз добра аплачваюцца. Дарэчы, у нас працуе вячэрняе аддзяленне, на якім жадаючыя на платнай аснове маюць магчымасць набыць спецыяльнасць абліцоўшчыка-плітачніка.

— Гэта адзіная спецыяльнасць, якую можна набыць платна?

— У вадзіцеляў катэгорыі “Е” ёсць яшчэ магчымасць перападрыхтоўкі на катэгорыю “С”. Існуюць таксама групы падрыхтоўкі вадзіцеляў катэгорыі “В”. Фарміруюцца яны па ходу навучання…

На развітанне Вера Андрэеўна павяла мяне паказаць стэнд, на якім змешчаны фотаздымкі лепшых навучэнцаў ліцэя.

— Упэўнена, што гэтыя рабяты стануць сапраўднымі спецыялістамі ў сваіх прафесіях, — кажа метадыст. — Ліцэю ёсць кім ганарыцца!

А мне захацелася асабіста пазнаёміцца з кімсьці з лепшых навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя. І вось мы гутарым з двума сябрамі з групы леснікоў-егераў — Мікалаем Муравейкам і Мікалаем Рылкам.

ЛІЦЭЮ ЁСЦЬ КІМ ГАНАРЫЦЦА!

Хлопцы заканчваюць першы курс. Коля Муравейка родам з Лунінецкага раёна. Мікалай Рылка — мясцовы, з вёскі Люсіна. Абодва захапляюцца спортам, здаровым ладам жыцця. Цікаўлюся, чаму хлопцы выбралі менавіта гэтую прафесію.

— За сельскай гаспадаркай і лясной вытворчасцю — будучыня краіны, — кажа Мікалай Муравейка. — З драўніны вырабляецца мэбля, якая ідзе на ўнутраны рынак і на экспарт, лес — гэта і розныя віды паліва.

Хлопцы кажуць, што вучыцца ім падабаецца,  вучоба даецца лёгка.

— Да таго ж у нас вельмі добрыя майстры працоўнага навучання, — расказвае Коля  Рылка. — Гэта Віталь Віктаравіч Новік, Сяргей Валер’евіч Барысевіч, а таксама куратар групы Аляксандр Іванавіч Траяноўскі. У гэтых людзей ёсць чаму павучыцца, і мы ім вельмі ўдзячны.

Пытаюся, дзе працаваць і жыць збіраюцца хлопцы пасля заканчэння навучальнай установы. Коля Рылка кажа, што яшчэ не вызначыўся з выбарам. А яго сябар сваё будучае прадстаўляе:

— Па-першае, буду вучыцца далей. А потым абавязкова вярнуся ў вёску. Магчыма, не ў сваю родную, дзе вырас, але менавіта ў вёску. Хачу быць бліжэй да прыроды, да сваіх вытокаў. Толькі ў вёсцы бачу для сябе поўную самарэалізацыю.

Хлопцы расказалі, што яны адмоўна адносяцца да ўжывання спіртнога, тытунёвых вырабаў. Калі ёсць вольны час, імкнуцца скарыстаць яго для ўласнага фізічнага і разумовага развіцця…

Сапраўды, як сказала Вера Андрэеўна, ліцэю ёсць кім ганарыцца!

НА ЗДЫМКАХ: Вера Андрэеўна паказвае стэнд з фотаздымкамі лепшых навучэнцаў; Мікалай Муравейка і Мікалай Рылка — будучыя леснікі-егеры.

Тэкст і фота

Яніны ТКАЧУК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476