Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Беларусь у 1812 годзе

Інтэлектуальнае жыццё Беларусі ў значнай ступені сёння насычаецца дзякуючы рэгіёнам. Яшчэ адным пацвярджэннем гэтай думкі з’яўляецца выхад некалькі месяцаў назад змястоўнай работы берасцейскага даследчыка Леаніда Несцерчука “Беларусь у вайне 1812 года. Паміж Напалеонам і Аляксандрам”.

Беларусь у 1812 годзе

Імя Леаніда Несцерчука добра вядома тым берасцейцам, якія цікавяцца культурнай спадчынай родных мясцін. Да нядаўняга часу ён быў сакратаром абласнога міжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны, з’яўляецца аўтарам шэрагу манаграфічных выданняў: “Андрэй Тадэвуш Касцюшка. Вяртанне героя на радзіму”, “Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Манарх, асветнік, мецэнат”, “Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны” і іншых.   

Новае даследаванне, як гэта відаць з назвы, прысвечана найперш падзеям 1812 года — вайне паміж Французскай і Расійскай імперыямі, арэнай якой з’яўлялася тэрыторыя сучаснай Беларусі. Праца Несцерчука дае адказ на шэраг пытанняў, якія з’яўляліся прадметам дыскусій як у навуковай супольнасці, так і ў медыйных сродках у мінулым годзе.

Разглядаемае выданне належыць да ліку тых даследаванняў, якія спрабуюць глядзець на падзеі 1812 года з пазіцыі ўласнабеларускіх інтарэсаў, разглядаючы Літву-Беларусь не толькі як геаграфічную прастору, дзе ішлі зацятыя баі варагуючых бакоў, але і як палітычны арганізм — Вялікае Княства Літоўскае, адроджанае да жыцця французскім імператарам, што пайшоў насустрач жаданням тутэйшай шляхты.

Аўтар пераканаўча даказвае, што ў 1812 годзе Напалеон меў на сваім баку “большасць польскага і беларускага народа, гатовага на ўсемагчымыя ахвяры”.

Чаму так адбылося? Не ў апошнюю чаргу таму, што “імператар французаў” аказаўся больш моцным палітыкам, чым цар Аляксандр, які таксама меў магчымасць адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае — пад расійскай каронай, але не пайшоў на гэты крок.

Гісторыя, як вядома, не мае ўмоўнага ладу. Але калі ўявіць, што французская “Вялікая армія” прыйшла б не проста ў заходнія губерні Расіі, а ў Вялікае Княства Літоўскае, адроджанае Расіяй і прыхільнае Расіі, то, напэўна, не сустракалі б французаў з такім энтузіязмам у Вільні, Мінску, Пінску, Магілёве, як гэта адбылося.

Кніга Несцерчука падвяргае сумненню і такое сцвярджэнне шэрагу даследчыкаў, якое гаворыць, што сустракала Напалеона шляхта, на той час у значнай ступені спаланізаваная, а сяляне засталіся вернымі рускаму цару і нават спальвалі свае хаты і адыходзілі з рускай арміяй.

Фактаў, якія б сведчылі на карысць прыведзенага сцвярджэння, у навуковай літаратуры сустракаць не даводзілася. Выкажу здагадку, што іх проста няма: трэба кепска ведаць беларускага мужыка, каб думаць, што ён можа добраахвотна кінуць абжытае месца і пайсці ў свет за чыімсьці войскам. Бежанства часоў Першай сусветнай не ў лік: там сялян прыспешвала казацкая нагайка, адыход углыб Расіі быў прымусовым.   

Сама назва сялянства — “тутэйшыя” — была своеасаблівым выклікам усім “не сваім”: вы прыйшлі і пойдзеце, а мы застанёмся.

Перабольшанымі ўяўляюцца і словы пра сялянскую адданасць цару Аляксандру. Некаторыя сучасныя беларускія даследчыкі аргументавана сцвярджаюць, што Напалеона чакалі ўсе слаі беларускага грамадства, у тым ліку і сяляне, якія ведалі, што ў Варшаўскім герцагстве па загаду Банапарта адменены прыгон, і чакалі ад імператара таго самага ўчынку ў выпадку прыходу ў Літву-Беларусь.

Аўтар пераканаўча даводзіць, што эпітэт “Айчынная” ў дачыненні да вайны 1812 года Беларусі не падыходзіць.

І гэта не павінна бянтэжыць чытача, які прызвычаіўся глядзець на 1812 год вачыма расійскай гістарыяграфіі або рускай літаратуры.

Пройдзе ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў, і расійская прысутнасць стане ўяўляцца легітымнай і адзіна магчымай на беларускіх землях у вачах значнай часткі тутэйшага грамадства, а спробы змены існуючага ладу трактавацца як здрада Айчыне.    

А ў 1812 годзе Бацькаўшчынай палітычнаму класу па-ранейшаму заставалася Рэч Паспалітая, яшчэ жывымі былі ўспаміны пра гістарычную крыўду ў  выглядзе трох падзелаў, жыла памяць пра паўстанне 1794 года і надзеі на гістарычны рэванш.   

Аднак спадзяванні на французскую дапамогу ў аднаўленні самастойнасці аказаліся ілюзорнымі. Напалеонаўская рэдакцыя Вялікага Княства Літоўскага аказалася васальным утварэннем, цалкам залежным ад французаў, што стала для продкаў суровым і крыўдным урокам.

Нягледзячы на тое, што напалеонаўскім войнам прысвечаны тысячы даследаванняў, “Беларусь у вайне 1812 года” не пройдзе незаўважанай. Сабраныя аўтарам на працягу амаль 15 гадоў матэрыялы ў музеях, архівах, фондах Беларусі, Расіі, Францыі, Польшчы, Італіі, Украіны, Літвы, Швейцарыі зрабілі гэтае выданне сапраўды ўнікальным.    

Акрамя таго, кнігу адрозніваюць выдатная паліграфія і ілюстрацыі. Нягледзячы на акадэмічную грунтоўнасць, кніга будзе цікавай не толькі прафесійным гісторыкам, але і шырокаму колу чытачоў, асабліва тым, хто прызвычаены ўспрымаць гісторыю з погляду ўласнабеларускіх прыярытэтаў.

Ігар ГЕТМАН,

першы намеснік

начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 532

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 423

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475