Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Эрудиты», или «Воздушный шарик»

«Эрудиты», или «Воздушный шарик»

Апошнім часам даволі часта даводзіцца карыстацца паслугамі чыгункі. Каго толькі не сустрэнеш у дызель-цягніках! Бывае, што нават здзіўляешся, наколькі рознымі і непрадказальнымі могуць быць людзі…
Але апошнія мае спадарожнікі — асобы сапраўды “ўнікальныя”. Чаму? А пра гэта вы зараз і даведаецеся.

Спачатку я не звярнула на іх асаблівай увагі. Проста акінула позіркам, выбіраючы месца, дзе сесці. Трое хлопцаў 25 — 30 гадоў паважна  сядзелі, трымаючы ў руках красворды. У кожнага ў вушах — невялічкія навушнікі. Хлопцы зрэдку перагаворваліся, дапамагалі адзін аднаму “расшыфроўваць” красворды.

“Якія малайцы! — падумалася. — Эрудыты!”.

Цягнік набіраў ход, правадніца прайшлася па вагону, прапаноўваючы, каму патрэбна, білеты. Як толькі яна знікла за дзвярыма, мае спадарожнікі прыкметна ажывіліся.

— Усё! Пайшла! Давай! — адзін з іх з нецярпеннем штурхануў другога, які сядзеў побач.

— А раптам вернецца? Пачакай крыху, — адказаў той.

— Давай, даставай! — гэта ўжо трэці. — Горла перасохла ўжо!

Падумала спачатку, што хлопцы хочуць піць. Толькі пры чым тут правадніца?!

Аказваецца, я глыбока памылялася. Дакладней, памылялася ў тым, што менавіта смага адольвала хлопцаў. Той, да каго звярталіся таварышы, шпарка выцягнуў з-за пазухі(!) бутэльку з віном!

— Дайце пакет! Хутчэй! — звярнуўся да сябрукоў.

Зноў загадка — нашто пакет?

Хлопцы імгненна выцягнулі аднекуль поліэтыленавы пакет, працягнулі сябру. Той хуценька закруціў у яго бутэльку, так, што адкрытым засталося толькі рыльца.

— Во! — задаволена зарагатаў “канспіратар”. — Цяпер ніхто не здагадаецца, што мы будзем піць! Здалёк можна падумаць, што паветраныя шарыкі надзімаем.

Тут ужо зарагаталі ўсе трое. Бутэлька-“шарык” пайшла па крузе. І адразу па вагоне папоўз непрыемны пах таннага алкаголю…

Некалькі хвілін — і хлопцаў не пазнаць. Расчырванелыя, вясёлыя, яны зноў узяліся за красворды. Толькі навушнікі з вушэй падаставалі, пэўна, каб зручней было перагаворвацца.

— Кветка, чатыры літары?

— Ружа.

— Аўтамабіль на “Ф”?

— “Фольксваген”.

— Не падыходзіць!

— Тады “Форд”.

І гэтак далей. Трэба сказаць, што ўзровень красвордаў, якія разгадвалі хлопцы, быў разлічаны ў лепшым выпадку на вучняў старэйшых класаў. Аднак бачылі б вы, як ганарыліся сваёй эрудыцыяй мае спадарожнікі!

Станцый праз тры ў руках аднаго з іх зноў з’явіўся “паветраны шарык”, пасля “надзімання” якога хлопцаў пацягнула ўжо на размову.

— Мая жонка кажа, што я гультай, — смачна ікнуўшы, пачаў першы. — Як яна мяне ўжо дастала! Кажа, развядуся, калі не пераменішся. Дурная!

— Дык няхай разводзіцца! — адказаў другі. — Пабачыць, як жыць адной! Вунь як мая, ад мяне пайшла, думала другога знойдзе. Ды каму яна трэба з дзіцем?! А я спецыяльна не даю грошай ні ёй, ні малому. Хай паглядзяць, як без мяне жыць, калі я ім дрэнны… А мне аднаму дык і лепш. Маці грошай вунь дала — бутэльку купіў. А быў бы жанаты — дулю!

— Ды гэтыя бабы толькі і думаюць, каб з нас крыві папіць,  — сваё меркаванне выказаў і трэці. — Я ніколі жанаты не быў і не буду. Свабоду ні на што не прамяняю!

Размова працягвалася доўга. Аднак выказванні хлопцаў суправаджаліся такімі словамі, якія не тое што напісаць, чуць было сорамна. Побач са спадарожнікамі станавілася ўсё менш і менш людзей. Тым болей, што ў ход пайшоў трэці “паветраны шарык”…

На шчасце, наступным прыпынкам былі Ганцавічы. З палёгкаю паднялася, каб выйсці з душнага вагона на свежае паветра, далей ад п’яных “эрудытаў”, ад іх “задушэўных” размоў. Спынення цягніка чакала ўжо ў тамбуры. Аднак надоўга развітацца са спадарожнікамі не атрымалася. Хістаючыся, яны таксама рушылі да выхаду!

Выходзіць, ехалі хлопцы ў Ганцавічы. Магчыма, калі б яны засталіся ў цягніку, я б хутка пра іх забыла і не расказала б вам, шаноўныя чытачы, гэтую гісторыю. А так вырашыла: людзі павінны ведаць пра сваіх “герояў”. А можа, яны і самі пазнаюць сябе ў гэтых радках. Газеты ж чытаюць, красворды разгадваюць!

Хочацца сказаць сваім спадарожнікам, а таксама іншым аматарам выпіць наступнае: бярыцеся, хлопцы, за розум! Не тапіце жыццё ў бутэльцы! Успомніце пра сваіх дзяцей, якія чакаюць дадому цвярозага тату. Адумайцеся!

Яніна ТКАЧУК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475