Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жить в согласии и любви

Жить в согласии и любви

Калі сям’я шчаслівая, гэта прыкметна адразу — па тым, як адкрыта ўсміхаюцца дзеці, як са шчырай пяшчотай глядзяць на іх бацькі.
Моцную сям’ю відаць нават па тым, як размаўляюць паміж сабою  муж і жонка. Здаецца, яны разумеюць адзін аднаго з паўслова…

Менавіта такой і здаецца мне сям’я Таццяны Іванаўны і Уладзіміра Рыгоравіча Шахрай. Яны гадуюць траіх дачушак. Дзяўчынкі — самае галоўнае ў жыцці як жонкі, так і мужа. Таццяна Іванаўна так і кажа:

— Ні на якія каштоўнасці не прамяняла б сваю сям’ю. Гэта галоўнае, што ёсць у жыцці.

Таццяна працуе намеснікам загадчыцы дзіцячага ясляў-сада № 1 у горадзе. Прыйшла сюды адразу пасля заканчэння педагагічнага інстытута. Было гэта ў 1995 годзе. Працавала і ў ясельнай групе, і ў старэйшай таксама. З дзеткамі агульную мову знаходзіла лёгка, таму працаваць падабалася. — Як усім дзяўчатам, мне хацелася мець сям’ю, дзіця, — успамінае Таццяна. — Але ніколі ў той час не падумала б, што ў мяне іх будзе трое!

Будучага мужа першы раз убачыла… у сваім жа дзіцячым садзе! Ён прыйшоў тады забіраць пляменніцу, — успамінае суразмоўца. — І з тае пары пачаў часта заходзіць вечарам па дачку брата. Як высветлілася потым, да мяне ўсё прыглядаўся…

Сустракаліся яны нядоўга. Літаральна праз паўгода згулялі вяселле.

— Што самае цікавае, з кожным годам я ўсё болей пераконваюся ў тым, што мой муж — менавіта той чалавек, якога чакала, — кажа Таццяна. — З гадамі мы сталі сапраўднымі сябрамі, што ў сумесным жыцці, лічу, вельмі важна.

Уладзімір Рыгоравіч працуе вядучым інжынерам па маркетынгу Ганцавіцкага лясгаса. Ён таксама вельмі даражыць сваімі “чатырма дзяўчынкамі”.

А дочкі ў Таццяны і Ула-дзіміра — сапраўдныя падарункі лёсу. Усе, як адна.

Старэйшая, чатырнаццацігадовая Ліза — юная артыстка. З самага маленства яна здзіўляла родных сваімі талентамі. Дзяўчынка і спявае, і танцуе.

— Мы вельмі ўдзячныя кіраўніку па вакалу Святлане Францаўне Муха, — кажа Таццяна Іванаўна. — У свой час менавіта яна заўважыла талент Лізы, паклікала да сябе ў гурток.  Дзякуючы Святлане Францаўне, наша дачка ўжо ўдзельнічала ў шматлікіх канцэртах, конкурсах, мае ўзнагароды.

Яшчэ, як расказала Таццяна, Ліза вельмі адказная і паслухмяная дзяўчынка. Ніколі спаць не ляжа, пакуль не вывучыць усе ўрокі! А яна да таго ж і музычную школу ў гэтым годзе заканчвае. Адным словам, Ліза — вялікая актывістка.

Сярэдняй Палінцы зараз адзінаццаць гадоў. Дзяўчынка таксама вельмі творчая, але ў іншым накірунку. Ёй падабаецца ручная работа.

— Спачатку Палінка займалася маляваннем, потым шыла мяккія цацкі, — расказвае маці. — Апошнім часам захапілася вышываннем, бісерапляценнем. Такія цудоўныя рэчы робіць, вачэй не адвесці!

Дарэчы, абедзве старэйшыя дзяўчынкі — матуліны памочніцы. Посуд вымыць ці кватэру прыбраць — для іх не праблема.

Малодшая Сонька — усеагульная любіміца. Яе любяць і песцяць як бацькі, так і сястрычкі. Малая гэта адчувае, ведае і таму расце вельмі жыццярадасным і актыўным дзіцем.

— Калі нарадзілася Сонька, мы з мужам нібыта памаладзелі, — смяецца Таццяна. — Старэйшыя дачушкі былі ж ужо вялікія. А тут — такое шчасце! Зараз я вельмі рада, што ў нас менавіта трое дзяцей!

Дарэчы, сваю сям’ю нейкай там незвычайнай Таццяна не лічыць.

— Зараз, канешне, лічыцца, што сям’я з трыма дзецьмі — ужо шматдзетная, — кажа яна. — А мне здаецца, простая, звычайная сям’я. Бывае, праўда, чую, як некаторыя людзі кажуць, што нават двое дзяцей — гэта шмат. А трое — дык быццам зусім геройства. Маё меркаванне іншае. Чым больш дзяцей, тым лепш! Канешне ж, дзеці патрабуюць шмат сіл і часу. Затое як прыемна, калі яны абдымаюць цябе, расказваюць пра свае справы, калі яны проста побач!

Пытаюся, як у сям’і Шахрай выхоўваюць дзяцей.

— Усёдазволенасці ў нас няма, але і жорсткасці таксама, — расказвае Таццяна. — Вучым дзяцей клапаціцца адна аб другой. Увогуле, лічу, што дзяцей патрэбна выхоўваць уласным прыкладам. Вось гэта і ёсць самае галоўнае — пастаянна памятаць аб тым, што кожны твой учынак, кожнае слова бачаць і чуюць дзеці. Мы, бацькі, павінны жыць так, як хочам, каб у будучым жылі нашы дзеці.

З асаблівай цеплынёй Таццяна расказвае пра сваіх бацькоў — Ніну Іванаўну і Івана Кузьміча Амяляшчыкаў.

— Гэта мудрыя людзі, цудоўныя бацькі, мае настаўнікі па жыцці, — кажа яна. — Мама з татам дапамагаюць нам гадаваць дачушак, за што ім вялікі дзякуй. Дзяўчынкі вельмі любяць бабулю з дзядулем. І іншых бубулю з дзядулем, бацькоў мужа, таксама…

Любімыя святы ў сям’і Шахрай — дні нараджэння. Кожны з іх абавязкова адзначаецца. Таццяна гатуе пачастункі, прыходзяць госці…

— Уся наша сям’я — вялікія ахвотнікі да салодкага, — расказвае Таццяна. — Таму мы з дзяўчынкамі часта што-небудзь выпякаем. Ну, а на святы — дык абавязкова. Каронная страва, якую пераняла ад сваёй мамы, — торт “Напалеон”.

Адпачывае сям’я актыўна. Зімой усе становяцца на лыжы. Дзядуля Амяляшчык, дарэчы, таксама ў гэтым удзельнічае! А летам дзяўчынкі любяць пакатацца на веласіпедах, вечарамі гуляюць з татам у шашкі ды даміно.

…Маленькая Сонька бяжыць да таты, ён падхоплівае яе на рукі. Палінка з Лізай весела перагаворваюцца, абмяркоўваюць нейкія школьныя падзеі. Таццяна Іванаўна з задавальненнем расказвае мне пра сваю сям’ю. Вось гэта і ёсць шчасце — расказваць пра сям’ю з задавальненнем!

Яніна ТКАЧУК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475