Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Получили право выступить на республиканском конкурсе

Получили право выступить на республиканском конкурсе

У канцэртнай зале ДУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” прайшоў штогадовы абласны фестываль творчасці інвалідаў па зроку “Спявай, душа!”. У ім прынялі ўдзел 162 інваліды па зроку з 13 пярвічных арганізацый ГТ “БелТІЗ” Брэсцкай вобласці. Нашу раённую арганізацыю  прадстаўлялі загадчык Задубенскага клуба-бібліятэкі Марыя Дабралінская і метадыст кінатэатра “Маладосць” г. Ганцавічы Алена Купрэвіч.

Конкурсную праграму, падрыхтаваную ўдзельнікамі фестывалю, ацэньвала кампетэнтнае журы ў складзе старшыні, члена Саюза музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь Віктара Васільевіча Фетысава і членаў — вядучага метадыста па музычна-інструментальнаму мастацтву Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Вольгі Антонаўны Зіновіч і выкладчыка вакальна-харавых дысцыплін СШ № 3 г. Брэста Жанны Эдуардаўны Жукоўскай. Ацэньваліся ўзровень выканаўчага майстэрства і сцэнічнай культуры, сцэнічны вобраз, мастацкае афармленне нумара, а таксама ўзровень рэабілітаванасці.

Па выніках конкурсу Марыя Дабралінская ўзнагароджана дыпломам “За лепшае ўвасабленне мастацкага вобраза” і грашовай прэміяй. Алена Купрэвіч заняла 2 месца ў намінацыі “Вакал жаночы”, узнагароджана дыпломам і грашовай прэміяй. Як не парадавацца за нашых землякоў і не пажадаць ім поспехаў у рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Эдэльвейс” ГТ “БелТІЗ”, на які запрошаны Марыя Дабралінская і Алена Купрэвіч! Адбудзецца гэты конкурс 28 — 29 мая гэтага года ў Мінску. Цяпер нашы маладыя жанчыны рыхтуюцца да яго. Ну, а ўсе мы, вядома ж, будзем перажываць за іх і спадзявацца, што і тут яны выступяць годна.

Лілія СЕРГІЕНЯ,

старшыня праўлення

раённай арганізацыі

ГТ “БелТІЗ”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475