Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рецепты булок и счастья в жизни

Рецепты булок и счастья в жизни

Да Вялікадня Антаніна Фёдараўна і Уладзімір Мікалаевіч Купрыянікі рыхтуюцца загадзя. Яно і не дзіўна. У святую нядзельку ў Боркі да бацькоў прыедуць пяцёра дзяцей са сваімі сем’ямі. Яны — самыя жаданыя ў бацькоўскай хаце! Таму і стараецца Антаніна Фёдараўна, прыдумляе, якія пачастункі прыгатуе для дзяцей і ўнукаў. Перш-наперш, канешне ж, будуць булкі — пышныя, румяныя, выпечаныя ў печы! Яе, дарэчы, сваімі рукамі склаў некалі Уладзімір Мікалаевіч…

За плячамі ў гэтых людзей — нялёгкае жыццё. Слухаю іх, і нават дрыжыкі прабягаюць па скуры. Чаго толькі не давялося перажыць боркаўскім вяскоўцам! Але, нягледзячы на ўсе жыццёвыя цяжкасці і горкія страты, яны засталіся добрымі, гасціннымі, чалавечнымі. Аднак аб усім па парадку.

Антаніна

Фёдараўна

У вёсцы ніхто яе не называе Антанінаю ці нават Тоняю. З самага маленства ўсе клічуць Танькаю. Чаму так — жанчына і сама не ведае. А да імя свайго другога прывыкла. Пра першае, сапраўднае, успамінае толькі тады, калі справа датычыцца якіхсьці дакументаў.

Яна ў дзесяць гадоў засталася сіратою. Маці пайшла з жыцця, пакінуўшы шасцёра дзяцей. Самай меншай дзяўчынцы было на той час усяго чатыры месяцы. Паміраючы, прасіла бацьку, каб не жаніўся.

— Возьмеш каго — дзяцей разгоніш, — Антаніна памятае тыя словы нябожчыцы-мамы. — Не будзе мачыха чужых гадаваць…

І бацька не ажаніўся. Гадаваў дзяцей адзін. Хаця сам вярнуўся з вайны без рукі…

— У нас было дзве каровы, — успамінае Антаніна Фёдараўна. — Дык бацька адной правай рукой умудраўся адзін накасіць для іх сена!

Старэйшыя дзеці, як маглі, дапамагалі бацьку. Антаніна даіла кароў. Рабіць гэта навучылася, калі яшчэ была жывая маці… А самае галоўнае, што рабіла дзяўчынка, — яна пякла хлеб. На ўсю сям’ю. З дзесяці гадоў. Сама.

І з тае даўняе пары да гэтага часу замясіць цеста і напячы любую колькасць булак для Антаніны Фёдараўны — не праблема. Бывала раней, аднавяскоўцы, калі спраўлялі дзецям вяселлі, прасілі яе спячы каравай. Пякла. Упрыгожвала. І булкі, і караваі заўжды ўдаваліся на славу!

У школу хадзіла, скончыла сем класаў. А калі споўнілася 14 гадоў, пайшла ўладкоўвацца даяркаю ў калгас.

— Грошы патрэбны былі, — кажа жанчына. — Таму і пайшла працаваць. Бывала, па 15 кароў уручную даіла. Усяляк даводзілася. Але галоўнае, што сям’я ў нас дружная была. Адзін аднаго падтрымлівалі. І бацьку вельмі любілі. Ён жа толькі дзеля нас і жыў. З сіл выбіваўся, а дзяцей гадаваў. І вяселлі нам справіў таксама…

Уладзімір

Мікалаевіч

Ён таксама рана застаўся без маці. Асірацеў у 13 гадоў… Бацька ажаніўся другі раз, у сям’і з’явіліся малыя дзеці. Усіх дзяцей, дарэчы, таксама было шасцёра. Старэйшыя, як маглі, дапамагалі бацькам. Усю сялянскую работу ведалі змалку.

Старэйшы брат Уладзіміра, Аляксей, дык і да гэтае пары вядомы на Ганцаўшчыне майстар на ўсе рукі. Усё жыццё рабіў для сябе і для людзей дзежкі, бочачкі, іншыя рэчы. І Уладзімір не адставаў. Усё жыццё яго  ведалі ў Борках як добрага гаспадара.

Праўда, быў некалі час, калі і не думаў, што вернецца ў родную вёску. Пайшоў служыць ды думаў на службе і застацца. Аднак абставіны склаліся інакш. Бацька паклікаў на дапамогу — патрэбна было дах на хаце перакрыць. Хлопец прыехаў, бацьку дапамог, а потым пахадзіў на танцы і… сустрэў сваю будучую жонку.

Разам паўвека

Сёлета Купрыянікі адзначаць залатое вяселле.

— Мне было 18, Вало-дзя — на 14 гадоў старэйшы, — расказвае Антаніна Фёдараўна. — Вяселле нам спраўлялі на Тройцу. Сукенка ў мяне была звычайная, а вэлюм — з цюлю. І вяночак быў. Яго рабіла сваімі рукамі з каляровай паперы. Ведаеце, у рулонах такая прадавалася, з яе яшчэ на караваі кветкі рабілі. Гулялі два дні. Гасцей частавалі, усё, як мае быць. А перавозілі мяне да Валодзі на возе, на кані. Шафу пагрузілі, тады гэта лічылася асноўным пасагам, і мяне на гэты ж воз…

І пайшло год за годам жыццё. Жонка ўладкавалася ў Ганцавічы на дрэваапрацоўчы завод, муж працаваў трактарыстам у калгасе. Адно за другім пайшлі дзеці: Жанна, Мікалай, Таіса, Марына і Света. Пяцёра.

— Добра мы з мужам жывём, не сварымся, — кажа Антаніна Фёдараўна. — Ён ніколі не піў, дзяцей глядзеў. Ён і зараз іх усіх шкадуе. Так, адзін аднаму дапамагаючы, мы і жылі. Хоць і было часам цяжкавата, але нічога.

Усе пяцёра дзяцей Купрыянікаў зараз жывуць у Мінску. Яны падарылі бацькам дванаццаць унукаў. І нават праўнучак ужо ёсць, чатырохгадовы Арцёмка.

Дзеці пра бацькоў не забываюць, часта наведваюць іх. І не толькі ў святы. А Антаніна Фёдараўна дык і сама часцяком да іх ездзіць. Калі ўнукі былі малыя, дапамагала глядзець іх.

— Дзеці ў нас малайцы, — з гонарам кажа шматдзетная маці. — Ніхто з іх не п’е, усе добра жывуць. Дочкі ўсе бухгалтарамі працуюць, сын будаўнік. І зяці ў нас добрыя, і сваты. Усе. Дзякуй Богу, шчасціць на добрых людзей…

Дзеці клічуць бацькоў жыць да сябе, у Мінск.  Маці дык і не супраць, а вось бацька — ні ў якую. Прывык да роднае хаты, не хоча яе пакідаць.

— А мне ўсюды добра, — усміхаецца Антаніна Фёдараўна. — Я нідзе не сумую. Да дзяцей паеду, шкарпэтак унукам панавязваю. То вышываю, то прасую што. Занятак сабе знайду ўсюды.

На Вялікдзень

Як ужо казалі раней, на Вялікдзень у бацькоўскай хаце павінна сабрацца ўся вялікая сям’я.

— Ці месца ўсім хопіць? — пытаю гаспадыню.

— Канешне, хопіць! — смяецца яна. — Калі сям’я дружная, месца ўсім нават у адным пакоі хопіць, а тут цэлая хата!

Яйкі на Вялікдзень Антаніна Фёдараўна звычайна фарбуе цыбульнікам.

— Я яго кіпнем ашпару ў чыгуне, а потым ужо яйкі туды кладу ды вару ў печы, — тлумачыць гаспадыня. — Чырвоныя атрымліваюцца, прыгожыя!

Будуць на святочным стале таксама дамашнія каўбасы, запечанае мяса, катлеты, галубцы, разнастайныя салаты. Ну і, зразумела ж, булкі. Антаніна Фёдараўна нават сваім рэцэптам з чытачамі раёнкі падзялілася.

— На 3 літры малака бяру 50 грамаў дражджэй, 2 шклянкі цукру, тры дробкі солі, пачак маргарыну, 10 яек, — кажа гаспадыня. — Адразу і цеста замешваю. Мукі даю столькі, колькі возьме цеста. Стаўлю яго падыходзіць. Як падыдзе добра — перамешваю. Раблю булкі, калі патрэбна — упрыгожваю. Пажадана, каб яны яшчэ ў формах падышлі. А потым — у печ. Вось і ўся навука!

Сапраўды, на словах усё здаецца проста. А каб так атрымалася яшчэ і на справе, патрэбны шматгадовы вопыт. І старанне. І цярпенне. І дабрыня.  Так, як гэта атрымалася ў Купрыянікаў. “Рэцэпт” іх сумеснага жыцця складаецца з менавіта такіх “інгрэдыентаў”.

Адчыняцца дзверы.

— Хрыстос уваскрэс! — павітаюцца дзеці.

— Сапраўды ўваскрэс! — адкажуць бацькі.

І поўная радасці бацькоўская хата…

Тэкст і фота Яніны Ткачук.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476