Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Какой он, шестой день?

Какой он, шестой день?

26 і 27 красавіка Ганцаўшчына вітала ўдзельнікаў абласнога семінара-практыкума “Сучасныя падыходы да праектавання і рэалізацыі мадэлей выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень”. Тут сабраліся спецыялісты і метадысты ўпраўленняў і аддзелаў адукацыі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, якія займаюцца пытаннямі выхаваўчай работы.

Адкрыццё семінара адбылося ў гарадской гімназіі, дзе гасцей шчыра віталі і знаёмілі са сваёй навучальнай установай гімназісты.

Спачатку да прысутных звярнулася начальнік вучэбна-метадычнага цэнтра ідэалагічнай і выхаваўчай работы ДУА “Брэсцкі інстытут развіцця адукацыі” Л. І. Мемех. Яна расказала пра плюсы і мінусы шостага школьнага дня, звярнула ўвагу на праблему арганізацыі вольнага часу вучняў, а таксама ўзнагародзіла дыпломамі розных ступеней лепшыя школы вобласці па выніках рэспубліканскай навукова-метадычнай выставы і пажадала ўдзельнікам семінара цікавай і паспяховай работы.

З сацыяльна-эканамічным развіццём Ганцаўшчыны, сістэмай адукацыі раёна, арганізацыяй выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень прысутных пазнаёмілі намеснік старшыні райвыканкама С. В. Сарокаў, начальнік раённага аддзела адукацыі Н. У. Здрок і вядучы спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама М. М. Клімавец.

Затым была практычная частка. Удзельнікі знаёміліся з сістэмай арганізацыі шостага школьнага дня ў гімназіі, РЦДЮТ, Люсінскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе. На наступны дзень сваім вопытам работы па суботах з гасцямі дзяліліся настаўнікі СШ № 3.

Падчас “круглага стала” пад назвай “Шляхі ўдасканальвання работы ў шосты школьны дзень з улікам новых падыходаў у яго арганізацыі” ўдзельнікамі былі падведзены вынікі семінара-практыкума. Па словах многіх спецыялістаў, якія прымалі ўдзел у семінары, ён стаў новым вопытам у тым, каб правільна, цікава і карысна арганізаваць для школьнікаў іх шосты дзень.

Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ: падчас знаёмства з гарадской гімназіяй.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469