Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Настоящая мама

Настоящая мама

Завітаць у госці да Наталлі Уладзіміраўны Шаматульскай, каб напісаць пра яе шматдзетную сям’ю на старонках “Савецкага Палесся”, нам параілі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры.

— Гэта менавіта тая жанчына, з якой можна і патрэбна браць прыклад іншым, — казала дырэктар СПЦ Вольга Пятроўна Жыбурт. — Абавязкова напішыце пра яе.

Пацвердзіла гэтыя словы і загадчыца сацыяльнага прытулка Алена Міхайлаўна Новік.

А вось сама Наталля Уладзіміраўна не надта хацела трапляць на старонкі газеты.

— Пра мяне пісалі ўжо, — гаварыла жанчына. — Я ведаю іншых матуль, якія выхоўваюць прыёмных дзетак. Напішыце, лепей пра іх!

Мы паабяцалі Наталлі Уладзіміраўне, што з часам абавязкова наведаем усіх ганцавіцкіх матуль, якія падарылі сем’і дзеткам з сацыяльнага прытулка. Абяцаем і вам, шаноўныя чытачы.

А Наталлю Уладзіміраўну ўсё ж такі ўгаварылі расказаць пра жыццё-быццё яе сям’і.

Жыве сям’я ў вялікім доме па вуліцы Сідарэвіча, што на ўскрайку Ганцавіч. Свой двор, агарод, гаспадарка — ёсць да чаго прыкласці рукі і дарослым, і дзецям. Тым больш зараз, вясною.

— Дзеці любяць на вуліцы гуляць, — расказвае Наталля Уладзіміраўна. — Асабліва малодшыя. Увогуле, яны ў мяне шмат чаго любяць, шмат чым цікавяцца. Вельмі разумныя і здольныя. Хаця што расказваць? Пазнаёміцеся з імі — і самі ўпэўніцеся!

Ідзём знаёміцца. Па ходу шматдзетная матуля тлумачыць:

— Ірына і Антон — родныя мае дзеці.  Яны ўжо вялікія. Ірына заканчвае Гродзенскі педагагічны ўніверсітэт. Антон — дзесяцікласнік. Міша, Дзіяна, Уладзік і Ганначка паявіліся ў нашай сям’і чатыры гады таму. Праўда, Міша зараз вучыцца ў Брэсцкім кадэцкім корпусе. Астатніх убачыце…

У дзіцячым пакоі нас сустракаюць трое малодшых дзяцей.  Нядаўна яны вярнуліся з гуртка па маляванню. Дома працягваюць маляваць. Асабліва падабаецца гэтая справа Дзіяне. Дзяўчынка паказвае нам свае малюнкі — цудоўныя!

Літаральна за пяць хвілін мы паспяваем даведацца аб тым, што Уладзік, калі вырасце, стане пагранічнікам, а Ганначка — доктарам. Што ўсе дзеці вельмі любяць усялякія прысмакі, якія гатуе мама. Што ў доме жыве хамячок. Што малая Ганька любіць мульцік “Том і Джэры”, затое баіцца павукоў.

— Тарантулаў! — кажа малая і смешна моршчыць носік.

Адным словам, дзеці як дзеці. Кожны са сваімі інтарэсамі, жаданнямі і думкамі.

— Дзеці ведаюць, што калісьці ў іх была другая сям’я? — задаю Наталлі Уладзіміраўне не вельмі прыемнае пытанне.

— Ведаюць, — уздыхае жанчына. — Але амаль ніколі мы з імі пра гэта не гаворым. Аднойчы, праўда, Уладзік спытаў, чаму родная маці іх кінула. “Вырасцеш, сыночак, і ва ўсім разбярэшся сам”, — толькі і знайшлася, што адказаць.

Раней Наталля Уладзіміраўна працавала ў сацыяльным прытулку. Яшчэ раней — у дзіцячым садку. Адным словам, заўсёды была сярод дзяцей. І заўсёды вельмі перажывала, калі бачыла дзіцячыя пакуты. Адсюль і ўзнікла жаданне ўзяць да сябе прыёмнае дзіця. І, як атрымалася пазней, не адно, а адразу чацвёра.

— А чаму менавіта гэтыя дзеці? — цікаўлюся. — Былі ў прытулку, напэўна ж, і іншыя…

— Разумееце, спачатку мне вельмі спадабаўся Міша. Як кажуць, запаў у душу. Ён быў старэйшым з дзетак, а Ганначцы быў тады толькі годзік. А потым яны ўсе сталі роднымі. Думаю, так было наканавана лёсам, каб я гадавала менавіта іх.

Пытаю ў шматдзетнай матулі, якія ў яе асноўныя прынцыпы выхавання дзяцей.

— Хачу, каб яны выбіліся ў людзі, — не раздумваючы, адказвае Наталля Уладзіміраўна. — Каб атрымалі добрую адукацыю. Таму ўжо зараз тлумачу, як важна добра вучыцца. Бывае, праўда, што нават прымушаю рабіць урокі. Яны ў мяне растуць у строгасці. Ведаюць, што ні адна правіннасць не сыдзе з рук. Прычым розніцы паміж роднымі дзецьмі і прыёмнымі для мяне няма. Для ўсіх шасцярых — адны прынцыпы…

Пытаюся, ці не цяжка гатаваць на ўсіх ежу.

— Што вы! — смяецца Наталля Уладзіміраўна. — Я вельмі люблю гатаваць, таму з гэтым — ніякіх цяжкасцей!

І ўсё ж, цяжкасці ёсць. Без іх, напэўна, не абысціся ніводнаму чалавеку. Асабліва таму, хто імкнецца пражыць жыццё недарэмна. Дом Шаматульскіх абаграе грубка, таму патрэбны дровы. Ёсць, як ужо казалі, гаспадарка. За жывёламі патрэбен догляд. А бачылі б вы, у якім становішчы зараз дарога па вуліцы Сідарэвіча! Прайсці па ёй можна толькі ў гумовых ботах… А Наталлі Уладзіміраўне трэба і дзяцей у школу правесці, і малодшую Ганьку ў садзік. А ў выхадныя — на гурткі…

Гэта толькі тое, што мы самі ўбачылі за тую гадзіну, што былі ў Шаматульскіх. Бо Наталля Уладзіміраўна на пытанне аб цяжкасцях адмахнулася:

— Усё ў нас добра! Спраўляемся. Дзе трэба, бацькі мае дапамагаюць. Вось і зараз бацька ў двары, з дровамі займаецца. Дзеці, дарэчы, дзеда вельмі любяць. І ён іх таксама.

На развітанне пытаю, ці не шкадуе Наталля Уладзіміраўна, што ўзяла на сябе такую адказнасць.

— Не, — цвёрда адказвае яна. — Я прыняла дзяцей у сям’ю і, як маці, зраблю для іх усё, што ў маіх сілах.

Поспехаў вам, здароўя і цярпення, Наталля Уладзіміраўна!

Яніна Ткачук,

г. Ганцавічы.

На здымку: Наталля Уладзіміраўна з малодшымі дзецьмі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469