Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В плену у паводка

Сёлетняй вясной спакойныя палескія рэкі сталі, чаго даўно не было, паўнаводнымі, выйшлі з берагоў.  Меліярацыйныя каналы — гэтая транспартная сістэма водарэгулявання — не спраўляюцца з адводам  лішняй вады. Ад гэтага церпяць насельніцтва, усе сельгаскааператывы Ганцаўшчыны.

Надзвычайная сітуацыя па сённяшні дзень захоўваецца  ў Люсінскім сельсавеце. Старшыня сельвыканкама В. А. Шкут канстатуе, што на пачатку красавіка было некалькі зваротаў жыхароў Люсіна. Падтопленымі аказаліся падвор’і жыхароў па вуліцах Крупеніча і Камсамольскай. У першым выпадку ў канаве ўтварыўся затор з лёду, і вада пайшла ў агароды і паграбы вяскоўцаў. Мясцовая ўлада аператыўна звязалася з раённымі службамі. Сумеснымі намаганнямі выратавальнікаў і работнікаў прадпрыемства меліярацыйных сістэм пагроза была ўхілена.

В плену у паводка

Намнога складаней сітуацыя на меліяраваных землях сельгаскааператыва “Цельшына”. Зонай затаплення сталі пасевы азімых культур, пад вадой аказаліся сенажаці, пашы, куды дабрацца можна хіба што на лодцы. Старшыня СВК “Цельшына” А. Ц. Амельяновіч расказвае, што ў пойме ракі Цна пад вадой 60 гектараў азімага рапсу, 90 гектараў трыцікале, 50 гектараў азімага жыта, 300 гектараў траў. І гэта ўказаны плошчы, дзе паверх стаіць вада. Шмат пераўвільготненых участкаў.

Сапраўды, у ваколіцах вёскі Макава, якая стаіць на левабярэжжы Цны, вада на палетках сельгаскааператыва літаральна адразу за агародамі вяскоўцаў. Але яшчэ больш уражвае малюнак,  калі праехаць уздоўж ракі Цна ў паўднёвым напрамку. Фактычна адна толькі палявая дарога ўзвышаецца над каналамі і над ракой, дзе ўзровень вады, як і той, што плешчацца ў каналах і на палетках.

В плену у паводка

У такіх умовах вясеннія работы па падрыхтоўцы глебы і сяўбе, па падкормцы азімых, шматгадовых траў вядуцца ў гаспадарцы на тых нешматлікіх участках, куды можа дайсці тэхніка. На іншыя затопленыя і на пераўвільготненыя землі можна будзе дабрацца, калі сыдзе вада.

На жаль, меліярацыйны праект, увасоблены на землях СВК “Цельшына”, спасаваў перад сёлетняй паводкай. І спецыялістам варта разабрацца, чаму земляробы аказаліся каля “разбітага карыта” — у чаканні сыходу вялікай вады, і вырашыць,  што неабходна зрабіць, каб падобная сітуацыя не паўтарылася ў наступныя вёсны.

НА ЗДЫМКАХ: старшыня сельвыканкама В. А. Шкут: паводкавыя воды каля падворкаў у Макаве;  сярод пасеваў СВК “Цельшына” сухая толькі дарога.

Тэкст і фота

Мікалая ЛОЙКІ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 531

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 423

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 400

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475