Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Александра Герасименя на Ганцевщине

Александра Герасименя на Ганцевщине

Для аматараў спорту Ганцаўшчыны мінулая субота стала асаблівай. У гэты дзень наш райцэнтр наведала Аляксандра Герасіменя — сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету па плаванню.

 У Клецку праводзіўся дзіцячы спартыўны фестываль “Залатая рыбка”, саарганізатарам якога і з’яўляецца Аляксандра. А напярэдадні яна разам з журналістам спецыялізаванай газеты “Прэсбол” Сяргеем Шчурко завітала на Ганцаўшчыну — малую радзіму свайго бацькі, вядомага спартсмена Віктара Герасімені, які нарадзіўся і вырас у маляўнічай вёсцы Будча, дзе таксама шмат часу ў дзяцінстве праводзіла і Аляксандра. Таму даволі сімвалічным стала тое, што візіт нашай знакамітай плыўчыхі пачаўся менавіта з наведвання раённага краязнаўчага музея. Азнаёміўшыся з яго экспазіцыяй, Аляксандра пакінула запіс у кнізе шаноўных гасцей раёна, а затым прайшла па Алеі пісьменства, слухаючы аповед дырэктара музея Алы Занька аб вядомых у краіне творчых асобах Ганцаўшчыны.

Александра Герасименя на Ганцевщине

 Галоўная ж падзея — сустрэча Аляксандры з грамадскасцю раёна — прайшла ў кінатэатры “Маладосць”. Удзел у ёй прынялі і нашы таленавітыя спартсмены — члены нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту: Ганна Савеня, Аляксей Кандратовіч, Алена Студэнт, Юлія Палуян, Ірына Казмярчук, Дзмітрый Радзюк, Аляксандр Чыжык, Яўген Мурашка, Ілья Бураў і Аляксандр Касцюкоў.

Не часта выпадае магчымасць сустрэцца з сусветнай зоркай спорту, таму і зразумелая актыўнасць ганцаўчан, якія звярнуліся да Аляксандры са шматлікімі пытаннямі. На ўсе з іх гэтая абаяльная дзяўчына шчыра адказала.

Александра Герасименя на Ганцевщине

Блізкія па духу людзі

Па сямейных абставінах Аляксандры часта даводзілася вучыцца то ў адной, то ў другой школе, таму, зразумела, і аднакласнікі мяняліся. Але яна і зараз падтрымлівае сувязі з многімі з іх. І нават ужо стала хроснай маці ў дзіцяці сваёй сяброўкі са школьных часоў. Увогуле ж, Аляксандра адзначыла, што сувязі з сапраўднымі сябрамі і блізкімі па духу людзьмі застануцца, калі вы самі хочаце іх захаваць. Сяброўства ж грунтуецца на агульных інтарэсах, памкненнях. Адсюль і ўзнікаюць, напрыклад, такія праекты, як “Залатая рыбка”, мэта якога — выявіць у глыбінцы таленавітых дзяцей, даць ім магчымасць рэалізаваць сябе. Дарэчы, тут Аляксандру дапоўніў яе сябар Сяргей Шчурко, які расказаў, што калі журналісты “Прэсбола” традыцыйна вызначалі “Чалавека года” па версіі сваёй газеты, то ўсе адзінагалосна прагаласавалі менавіта за Аляксандру. Бо яна не толькі дасягае спартыўных вынікаў, але і актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, ёй цікавыя людзі вакол яе і яна заўсёды адгукаецца на просьбы,  аказвае дапамогу.

Самы дарагі падарунак

Як заўважыла Аляксандра, ёй даволі цяжка вызначыць, які з падарункаў быў самы дарагі. Спартсменка толькі заўважыла, што сэнс не ў яго кошце, а як ён падораны і ад каго. Успомніла, як 11-гадовы хлопчык  сустракаў яе ў Мінску пасля спаборніцтваў і сціпла стаяў збоку, калі спартсменку віталі з перамогай шматлікія паклоннікі. Яго вочы, напоўненыя шчырымі пачуццямі, уразілі і ўсхвалявалі — гэта дарагога каштуе. Ці як пасля перамогі ў Шанхаі ёй дасылалі вершы, і яна адчувала душу чалавека, які іх пісаў, перажывала разам з ім імгненні спаборніцтваў і трыумф перамогі. Для дзяўчыны такі падарунак вельмі дарагі, і яна ўдзячна аўтару.

Навамодныя дыеты

Як пажартавала Аляксандра, яна з 13 гадоў займалася разнастайнымі глупствамі, у тым ліку і прытрымлівалася навамодных дыет. Зразумела, што калі штодня спартсмен вытрымлівае 5-гадзінныя фізічныя нагрузкі, то дыета яму не патрэбна. Насамрэч, усё ж такі для кожнага чалавека карысна збалансаванае харчаванне, якое трэба сумяшчаць з фізічнымі нагрузкамі. І каб падтрымліваць сябе ў форме, варта звяртацца да спецыялістаў.

Планы на будучыню

Зразумела, што спартыўная кар’ера праз пэўны час закончыцца. Аляксандра марыць і плануе адкрыць свой уласны плавальны басейн, па сутнасці, спартыўны клуб па інтарэсах, дзе б кожны аматар спорту мог дасягнуць сваёй мэты, безумоўна, з дапамогай кваліфікаваных спецыялістаў.

Гонар за Радзіму

Калі стаіш на п’едэстале сярод пераможцаў, то, як адзначыла Аляксандра, апаноўвае бура пачуццяў, якую цяжка на словах і перадаць: адчуваеш гонар за свой рэзультат 15-гадовай працы, за намаганні трэнера, каманды, за сваю краіну. Яшчэ гадоў пяць назад яе неяк спыталі: “Беларусь, дзе яна?” Зараз ужо такіх пытанняў не ўзнікае.

Дзе б хацелася яшчэ пабываць?

Аляксандры, якая аб’ездзіла палову свету, не даводзілася яшчэ бываць у Паўднёвай Амерыцы. І яна спадзяецца, што ў 2016 годзе, калі ў Бразіліі будуць праходзіць чарговыя Алімпійскія гульні, яна абавязкова здзейсніць сваё жаданне.

Свабоднага часу заўжды не хапае

Чым больш ты дабіваешся поспехаў, тым менш застаецца вольнага часу. Дзве трэніроўкі ў дзень, а трэба ж яшчэ паабедаць, адпачыць. Да таго ж Аляксандра сёлета заканчвае ўніверсітэт, паралельна вучыцца ў Оксфардскім каледжы. Трэба ўлічваць і тое, што дасягненні спартсмена накладваюць на яго пэўныя абавязкі — рэалізацыя тых жа праектаў па развіццю спорту займаюць шмат часу. Так што свабоднага часу ў Аляксандры вельмі мала, але яна заўсёды знаходзіць яго для сваіх сяброў, родных і блізкіх.

Прапановы змяніць краіну

Паспяховым спартсменам, у тым ліку і Аляксандры, робяць прапановы змяніць краіну і выступаць пад іншым сцягам. І кожны раз наша знакамітая плыўчыха непахісна ў сваім рашэнні выступаць за сваю радзіму — Беларусь, бо з’яўляецца патрыёткай і лічыць, што калі дабіваешся нечага, то рабіць гэта трэба  для сваёй краіны таксама. Хаця сама яна спакойна ставіцца да тых, хто змяніў сваё грамадзянства, бо можа ў гэтых спартсменаў і не было іншага выбару.

Гэтую тэму акрэсліў і Сяргей Шчурко, які заўважыў, што часта спартсменам у іншых краінах прапануюць умовы ў 5 — 10 разоў лепшыя, чым у нас, і не многім дадзена вытрымаць такую спакусу — атрымаць усё і адразу. Таму Аляксандра — сапраўдная патрыётка, якая кіруецца прынцыпам: падумай не аб тым, што можа даць табе дзяржава, а што ты можаш зрабіць для яе.

Праблемы ў плаванні

На думку Аляксандры, асноўная праблема беларускага плавання — недахоп басейнаў. І ў нашых Ганцавічах яго няма, а час праходзіць. Хацелася б, каб было больш і граматных трэнераў, спецыялістаў, якія б з самага пачатку ставілі сабе мэты не проста падрыхтаваць таго ж майстра спорту, а дасягнуць алімпійскіх вяршынь.

Калі ж кіраўнік раёна пацікавіўся, што калі ў нашым райцэнтры пабудуюць плавальны басейн, ці дасць Аляксандра  майстар-клас, шаноўная госця пагадзілася абавязкова зрабіць гэта. 

х х х

Александра Герасименя на Ганцевщине

Сустрэча з Аляксандрай расцягнулася на некалькі гадзін, падчас якой бліцпрэс-канферэнцыя перамяжоўвалася паказам відэафільма аб дасягненнях Аляксандры, а таксама нашых таленавітых спартсменаў, выступленнямі выхаванцаў раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці, якія спявалі, чыталі свае вершы. Дарэчы, у размове госці адзначылі, што колькі не аб’ездзілі райцэнтраў, нідзе не бачылі столькі творчых, таленавітых дзяцей. Шмат часу Аляксандра ўдзяліла і ўсім жадаючым атрымаць аўтограф, а таксама сфатаграфавацца з ёй на добрую памяць.
Александра Герасименя на Ганцевщине

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475