Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Спасатели глазами детей

Спасатели глазами детей

Хто такія выратавальнікі? Якімі ўяўляюць людзей гэтай высакароднай прафесіі дзеці? Вядома ж, мужнымі і смелымі, самаахвярнымі і граматнымі, добрымі і спагадлівымі, што і пацвердзіў раённы конкурс дзіцячай творчасці на лепшы малюнак, плакат, выраб, мадэль пажарнай тэхнікі, сачыненне, казку, верш, які праходзіў пад агульнай назвай “Выратавальнікі вачамі дзяцей”. Праводзіўся ён сярод вучняў агульнаадукацыйных школ і пазашкольных устаноў Ганцаўшчыны з 20 снежня мінулага года па 1 сакавіка 2013 года.  У яго ўключылася шмат рабят, якіх падтрымалі педагогі.

Спачатку падводзіліся  вынікі конкурсу ў кожнай установе, затым лепшыя работы, прадстаўленыя на суд журы, дэманстраваліся на выставе ў РЦДЮТ. Члены журы, у склад якога ўвайшлі спецыялісты аддзела адукацыі райвыканкама, РАНС, РК ГА “БРСМ”, раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, падвялі вынікі, і лепшыя дзіцячыя работы былі накіраваны на 15-ы абласны агляд-конкурс дзіцячай творчасці.

Дык хто ж яны, пераможцы конкурсу? Чым уразілі гледачоў і членаў журы іх работы? Аб гэтым стала вядома ў мінулую суботу, калі ў актавай зале РЦДЮТ адбылося ўшаноўванне пераможцаў конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей”. Мерапрыемства ператварылася ў сапраўднае свята для рабят. А заадно стала своеасаблівым урокам паўтарэння пройдзенага: вядучая Н. В. Гунчакова нагадала аб ролі выратавальнікаў у надзвычайных сітуацыях, а яе расказ суправаджаўся паказам маляўнічых відэаролікаў аб тым, як важна ведаць і захоўваць правілы супрацьпажарнай бяспекі. Адзначыўшы, для чаго праводзяцца разнастайныя алімпіяды і конкурсы, Наталля Вячаславаўна адкрыла цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей” у розных яго намінацыях.

У намінацыі “Лепшы малюнак” на высокім узроўні адзначаны работы вучня 6 класа гімназіі Ягора Мухі, пяцікласніцы Будчанскага ясляў-сада — СШ Веры Савеня, вучаніцы 6 класа Раздзялавіцкай СШ Марыны Шасцюк.

Плакаты дзяўчынак Ірыны Занька, Дар’і Сядых (СШ № 1), Паліны Муха (Круговіцкая СШ) адлюстроўвалі іх бачанне ролі прафілактычных мерапрыемстваў у барацьбе з пажарамі і былі прызнаны найбольш адметнымі ў намінацыі “Лепшы плакат”.

Творчую фантазію, майстэрства праявілі рабяты, майструючы на конкурс вырабы ў рознай тэхніцы выканання. Уразілі членаў журы работы членаў аб’яднання па інтарэсах “Рукадзельніца” СШ № 2 (“Захоўвай правілы пажарнай бяспекі”), вучняў 2 класа Хатыніцкай СШ (“Агонь — наш сябра, агонь — наш вораг”). За новую ідэю і тэхніку выканання трэцяе месца ў намінацыі “Лепшы выраб” занялі работы васьмікласнікаў СШ № 3.

Аб тым, што ёсць сярод рабят здольныя канструктары, сведчылі мадэлі пажарнай тэхнікі, прадстаўленыя на конкурс. Лепшымі прызнаны работы Яна Якубоўскага (Кукаўская СШ) і Арцёма Крупеніча (Раздзялавіцкая СШ).

Шчырыя, не па-дзіцячы мудрыя вершаваныя творы склалі Юлія Галуза з Дзяніскавіцкага ясляў-сада — СШ (“Зязюля”), Аляксандра Віктаровіч з гімназіі (“Пажар”), Максім Карповіч з Хатыніцкай СШ (“Малышы са школы”). Яны і перамаглі ў намінацыі “Лепшы верш”.

Лепшую казку склала Марыя Стральчэня з Чудзінскай СШ, а лепшае апавяданне — Надзея Савеня з гэтай жа школы.

Работы вучняў нашага раёна былі адзначаны на абласным і рэспубліканскім конкурсах. Так, у  абласным конкурсе Ягор Муха (гімназія) заняў у намінацыі “Малюнак” 2-е месца, у намінацыі “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі” 3-е месца прысуджана Яну Якубоўскаму, вучню Кукаўскай СШ. А Юлія Галуза, вучаніца Дзяніскавіцкага ясляў-сада — СШ заняла 1-е месца ў намінацыі “Верш” 15-га рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей”.

Пераможцаў шчыра павіншавалі і ўручылі граматы і падарункі прысутнічаючыя на свяце намеснік начальніка РАНС В. А. Анішчанка і першы сакратар РК ГА “БРСМ” А. А. Занька. Для рабят гучалі песні ў цудоўным выкананні выхаванцаў РЦДЮТ Ульяны Муха, Алесі Калесніковіч, Тані Манолій, Дар’і Ганчарык, Дар’і Лысовай. А зроблены на памяць здымак будзе нагадваць рабятам аб іх школьных захапленнях, творчай працы і яе плёне.

Дарослыя, якія прысутнічалі ў зале, упэўнены, што рабяты, якія прынялі ўдзел у конкурсе і прапусцілі праз свае сэрцы такую надзённую супрацьпажарную тэму, ніколі не дапусцяць бяды самі і не дазволяць гэта зрабіць іншым. А, магчыма, хтосьці з іх таксама выбера для сябе адну з гуманных прафесій на зямлі — выратавальніка.

Марыя ДЗЁМІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 444

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469