Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ООО «Ганцевичидрев» – лауреат областного конкурса в номинации «Лучший предприниматель-меценат»

ООО «Ганцевичидрев» – лауреат областного конкурса в номинации «Лучший предприниматель-меценат»

Прадпрымальніцтва становіцца ўсё больш прыкметным фактарам эканамічнага і сацыяльнага жыцця нашай краіны ў цэлым і Ганцаўшчыны ў прыватнасці. Дзелавыя людзі  рэалізуюць свае фінансавыя і арганізатарскія магчымасці ў самых розных сферах.

Шэсць гадоў назад на бізнэс-карце раёна “прапісалася” таварыства з абмежаванай адказнасцю “Ганцавічыдрэў”, дырэктарам якога з’яўляецца Таццяна Уладзіміраўна Уласень. Працоўны калектыў займаецца распілоўкай і пастаўкай лесаматэрыялаў. Адходы драўніны тут таксама  выкарыстоўваюць з карысцю — выпускаюць шчапу і гранулы, што служаць выдатным палівам з высокай цеплатворнасцю. Попыт на такую прадукцыю “Ганцавічыдрэва” немаленькі на прасторах багатай Заходняй Еўропы.

Рэпутацыю сур’ёзнага партнёра не толькі па бізнэсу, але і па грамадска значных сацыяльных праграмах таварыства пацвердзіла на абласным конкурсе “Лепшы прадпрымальнік 2012 года Брэсцкай вобласці”. Сярод мноства прэтэндэнтаў высокай ацэнкі ўдастоена ТАА “Ганцавічыдрэў” — названа лаўрэатам абласнога конкурсу ў намінацыі “Лепшы прадпрымальнік-мецэнат”. І гэта невыпадкова. Штогод таварыства выдаткоўвае пэўныя фінансавыя сродкі, каб дапамагчы і  падтрымаць Ганцавіцкі раённы сацыяльны цэнтр і выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка, што працуе тут. Дапамога аказваецца цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. “Ганцавічыдрэў” з’яўляецца адным са спонсараў спартыўных мерапрыемстваў, у прыватнасці турніру па вольнай барацьбе “Палескі край”.

Варта зазначыць таксама, што ўдзел прадпрымальнікаў Ганцаўшчыны ў абласным конкурсе не заставаўся незаўважаным і ў папярэднія гады. Словам, умела вучымся жыць, развівацца, дастойна прадстаўляць свой бізнэс на прасторах Беларусі і за яе межамі.

Мікалай ЛОЙКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475