Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В СПК «Крышыловичи» – новый председатель

В СПК «Крышыловичи» – новый председатель

Калі сцісла характарызаваць вытворчыя справы і фінансавае становішча гэтай гаспадаркі, то яны вельмі складаныя.  У абласных зводках пазіцыі сельгаскааператыва (па розных паказчыках размяшчаецца прыкладна 250 калектываў) у ліку замыкаючых табліцу і пачынаюцца з 226 месца і ніжэй. Менавіта так выглядаюць здабыткі працаўнікоў СВК “Крышылавічы” па сярэднясутачных прывагах, надоях на карову, ураджайнасці зерня і г. д. Як вынік, і  па заробках таксама.

Ранейшы кіраўнік кааператыва Уладзімір Іванавіч Мышкавец на нечарговым сходзе, што адбыўся ў Востраве 19 сакавіка, сваёй заявай сам паставіў пытанне аб замене яго новым чалавекам, матывуючы тым, што з улікам стану здароўя  службовыя абавязкі перавышаюць яго магчымасці выконваць іх у поўным аб’ёме.

Зала ўспрыняла такую заяву вельмі насцярожана. Перамены — гэта ў пэўнай ступені крок у невядомае. Аднак на просьбу трэба адклікацца. Тым больш, што начальнік райсельгасхарчу Юрый Уладзіміравіч  Лелес, характарызуючы цяперашнюю сітуацыю ў сельгаскааператыве, падвёў размову да вываду, што трэба неадкладна настройвацца на работу па выхаду з крызісу і штодзённа працаваць закасаўшы рукавы, каб забяспечыць не толькі выжыванне гаспадаркі, але і развіццё ўсіх галін сельгасвытворчасці.

Галоўныя спецыялісты сельгаскааператыва, што выступілі на сходзе, таксама выказаліся за перамены, за навядзенне больш жорсткай дысцыпліны і парадку, за павышэнне эфектыўнасці вытворчасці сумеснымі намаганнямі.

Раённы выканаўчы камітэт рэкамендаваў на пасаду старшыні сельгаскааператыва “Крышылавічы” Сяргея  Іванавіча Хадатчука. Перш за ўсё звяртае на сябе ўвагу тая акалічнасць, што ён набываў вышэйшую адукацыю ў Белдзяржсельгасакадэміі, затым  — у Брэсцкім дзяржтэхуніверсітэце. За гады навучання атрымаў спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне ў галінах аграпрамысловага комплексу” і ”менеджмент у аграпрамысловым комплексе”. Мае вопыт практычнай работы на розных пасадах, у тым ліку працаваў старшынёй сельгаскааператыва “Чучавічы”, што ў Лунінецкім раёне, апошнім часам — намеснікам дырэктара па сельгасвытворчасці ААТ “Мядзельаграсэрвіс” на Міншчыне.

Прапанова райвыканкама знайшла падтрымку ва ўдзельнікаў сходу. Яны прагаласавалі за выбранне старшынёй СВК “Крышылавічы” С. І. Хадатчука. З  новай пасадай і пажаданнямі плённай працы яго павіншаваў старшыня райвыканкама А. П. Саланевіч, які ўдзельнічаў  і выступаў перад упаўнаважанымі сходу.

Мы папрасілі Сяргея Іванавіча падзяліцца першымі ўражаннямі  пасля знаёмства з гаспадаркай і сваім бачаннем асновы, на якой будуць рэалізоўвацца планы развіцця. На думку новага старшыні, ёсць людзі, якіх трэба расставіць і граматна арганізаваць іх работу, ёсць спецыялісты. А гэта адна з вельмі важных умоў рэалізацыі намечаных на сёлетні год планаў.

Мікалай ЛОЙКА.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475