Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

СК «Медведь» за здоровый образ жизни

СК «Медведь» за здоровый образ жизни

У прафліцэі прайшоў адзін з этапаў прафілактычнай праграмы па барацьбе са шкоднымі звычкамі, арганізаваны СК “Мядзведзь” пры падтрымцы маладзёжнага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Горад без наркотыкаў”.

Асноўнымі мэтамі гэтага аб’яднання, акрамя прафілактычнай і прапагандысцкай работы, з’яўляецца прыцягненне ў свае рады як мага большай колькасці маладых людзей, каб разам змагацца з найбольш глабальнымі праблемамі сучаснасці. Актывісты “Горада без наркотыкаў” небеспаспяхова папрацавалі ў навучальных установах Мінскай вобласці, а на Брэстчыне наш раён знаходзіцца ў ліку першых, дзе аб’яднанне разам з СК “Мядзведзь” прадставіла асветніцкую праграму.

На адным з пасяджэнняў камісіі па справах непаўналетніх старшыня спартыўнага клуба “Мядзведзь” Аляксандр Аляксандравіч Дулік у мэтах барацьбы супраць наркаманіі, алкагалізму, тытунекурэння і вырашэння іншых праблем сучаснай моладзі прапанаваў кіраўніцтву прафліцэя сельгасвытворчасці пасупрацоўнічаць.

І вось на працягу трох дзён навучэнцы першага  курса слухалі лекцыі, глядзелі відэасюжэты, слайд-шоу, актыўна абмяркоўвалі пачутае і ўбачанае. Першакурснікі знаходзяцца якраз у такім узросце, калі толькі пакінулі сцены школы, аднак па-сапраўднаму дарослымі яшчэ не сталі. Таму зараз для іх вельмі важна зрабіць правільны выбар у жыцці і не паддацца на спакусы ў выглядзе шкодных звычак.

У першую чаргу асновай асветніцкай праграмы з’яўляецца выхаванне маральнасці, духоўнасці сённяшняй моладзі, аднаўленне традыцыйных каштоўнасцей. Таму падчас лекцый у рабоце актыўны ўдзел прымаў памочнік настаяцеля Свята-Ціханаўскай царквы айцец Аляксей, а таксама намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вольга Уладзіміраўна Антановіч.

Гэта быў толькі першы этап сумеснай работы СК “Мядзведзь”, “Горада без наркотыкаў” і прафліцэя. Па словах І. Д. Бужан, намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце прафліцэя. Ніводны чалавек пасля заняткаў не застаўся раўнадушным да вышэйзгаданых праблем. У перспектыве яшчэ некалькі этапаў работы з навучальнай установай, каб маладыя людзі на самай справе асэнсавалі, якую небяспеку нясе ўжыванне наркотыкаў, алкаголю, тытуню для здароўя чалавека.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 443

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469