Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Раздяловичи отмечены Грамотой и премией в 50 миллионов рублей

Па ўсёй краіне добраўпарадкаванню населеных пунктаў удзяляецца пастаянная ўвага. Гэта пытанне не сыходзіць з парадку дня і на Ганцаўшчыне. Утрыманне вытворчых і жылых пабудоў, тэрыторыі горада і вёсак, правядзенне мерапрыемстваў па стварэнні камфортных умоў для пражывання і працоўнай дзейнасці людзей з’яўляецца клопатам мясцовай улады, калектываў, насельніцтва. І, пэўна, мы не заўсёды задумваемся над тым, як выглядаем у параўнанні з іншымі населенымі пунктамі.

Абласны агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў, што праводзіўся ў мінулым годзе, якраз і даў адказ на гэта пытанне. Рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта вызначаны  пераможцы за 2012 год. За высокія паказчыкі, дасягнутыя ў ходзе правядзення абласнога агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў, у ліку пераможцаў названы аграгарадок Раздзялавічы, які ўзнагароджаны Граматай Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 500 базавых велічынь, ці 50 мільёнаў рублёў. У згаданым вышэй рашэнні адзначана таксама вялікая работа, праведзеная мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па добраўпарадкаванні шэрага гарадоў, сярод якіх і нашы Ганцавічы.

Чым заслужылі Раздзялавічы такое прызнанне? Гэта пытанне было адрасавана старшыні Хатыніцкага сельвыканкама Генадзю Аляксандравічу Перашчуку, які расказаў:

— На агляд была прадстаўлена інфармацыя аб тым, якія перамены адбыліся ў вёсцы ў сувязі з наданнем ёй статусу аграгарадка і якія прымаліся меры,  накіраваныя на падтрыманне і паляпшэнне ўмоў сельскага жыцця. У гэтай сувязі асабліва хацелася б адзначыць намаганні калектываў Раздзялавіцкай сярэдняй школы на чале з дырэктарам Марыяй Васільеўнай Рабцэвіч, ясляў-сада № 11 на чале з загадчыцай Жаннай Іванаўнай Рабцэвіч, зацікаўлены падыход у рабоце з насельніцтвам старасты Мікалая Міхайлавіча Шапялевіча. Свой уклад уносіць РЖКГ, сіламі якой абкошваецца тэрыторыя ля шматпавярховых дамоў, рэгулярна вывозіцца на звалку бытавое смецце. Пэўныя намаганні прадпрымаюць іншыя калектывы, самі жыхары. Словам, стараліся сумесна. У планах — новыя задумы, каб аграгарадок і надалей выглядаў дастойна.

Мікалай ЛОЙКА.

Раздяловичи отмечены Грамотой и премией в 50 миллионов рублей

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469