Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Разыгран кубок района по мини-футболу

Разыгран кубок района по мини-футболу

Упэўненай перамогай аматарскай футбольнай каманды “Студэнты” завяршыўся розыгрыш адкрытага кубка раёна па міні-футболе, што прайшоў 23 — 24 лютага ў спартыўнай зале СШ № 1 г. Ганцавічы.

Адзначым, што ў складзе “Студэнтаў” выступалі футбалісты, якія на сёлетнім чэмпіянаце раёна прадстаўлялі каманду-пераможцу — “РЖКГ”. І таму сваёй чарговай перамогай рабяты яшчэ раз пацвердзілі, што роўных у раёне па міні-футболе ім пакуль няма.

На гэты раз на турніры змагалася 9 каманд. Яны былі падзелены на 3 групы, пераможцы якіх адразу ж траплялі ў паўфінал. Яшчэ адзін паўфіналіст вызначаўся па выніках стыкавых гульняў.

У сваіх групах упэўненыя перамогі святкавалі фаварыты спаборніцтваў — “Студэнты” і “ПМК-14”. А яшчэ ў адной тройцы паміж камандамі “СВК “Бярозавец”, “Сатурн” (Ганцавічы) і “Хваля” (Хатынічы) разгарнулася сапраўдная барацьба, у якой з першага месца ў 1/2  фінала выйшла каманда з сельгаскааператыва. У цікавых і драматычных стыкавых паядынках апошнюю пуцёўку ў паўфінал атрымала каманда “Сатурн”, якая ў рашаючай гульні перамагла футбалістаў з ліцэя толькі па серыі пенальці.

Сустрэчы 1/2 фінала падарылі шматлікім гледачам, якія цалкам запаўнялі спартыўную залу і ў першы, і ў другі дзень, сапраўдную сенсацыю. У першым паўфінальным паядынку паміж камандамі “СВК “Бярозавец” і “ПМК-14” нечаканую перамогу з лікам 2:1 атрымалі першыя.

У фінале каманда-адкрыццё турніру (менавіта так можна сказаць пра футбалістаў “СВК “Бярозавец”) сустрэлася са “Студэнтамі”, якія ў паўфінале ўпэўнена перамаглі каманду “Сатурн” з лікам 6:1. Фінальны паядынак атрымаўся цікавым і напружаным. Футбалісты з райцэнтра адразу ж захапілі ініцыятыву і тройчы адправілі мяч у сетку варот сапернікаў (усе тры галы на рахунку Сяргея Савені). У далейшым футбалістам з каманды “СВК “Бярозавец” удалося выраўняць лік гульні, аднак дагнаць сапернікаў усё ж такі не атрымалася. У выніку фінальны свісток зафіксаваў перамогу “Студэнтаў” з лікам 5:3.

Пасля фінальнай сустрэчы каманда-пераможца атрымала галоўны прыз — кубак раёна. Былі вызначаны і лепшыя футбалісты турніру, якія таксама атрымалі ўзнагароды ад  аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, фізкультурна-спартыўнага клуба “Здароўе-7” і ДЮСШ прафкама СВК “Агарэвічы”. Лепшым галкіперам стаў Антон Жукоўскі (“ПМК-14”), нападаючым — Аляксей  Ахрэмка (“СВК “Бярозавец”). А лепшым футбалістам спаборніцтваў (таксама, як і абаронцам) быў прызнаны Ілья Мурашка з каманды “Студэнты”.

На здымку: каманда – пераможца разам з арганізатарамі розыгрышу адкрытага кубка Ганцавіцкага раёна па міні-футболе.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Фота з архіва фізкультурна-спартыўнага клуба «Здароўе-7″.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476