Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Какие лекарства более эффективны?

Дай вам Бог здароўя – гэта, пэўна, самае важнае пажаданне для кожнага чалавека. Бо пахіснецца здароўе — тут жа ўзнікнуць розныя праблемы. І калі сітуацыя не вострая, спрабуем дапамагчы сабе самі. А калі трывожымся пра магчымыя наступствы або разумеем, што лепш перасцерагчыся, то паказваемся і давяраемся ўрачу, верым у магічную сілу выпісаных ім лекавых сродкаў. З рэцэптам спяшаемся ў аптэку і настойліва патрабуем даць нам тое, што там прапісана.

Хто мае на руках ільготны рэцэпт, атакуе яшчэ настойлівей. І здзіўляецца іншы раз, атрымліваючы таблеткі ці іншыя лекі не “той” назвы. Тут ужо і да скандалу недалёка. Такія выпадкі, на жаль, бываюць, пакідаючы непрыемны след сапсаваным настроем работнікам аптэкі і ўпэўненасцю наведвальніка, што яго быццам бы спрабавалі падмануць. Няпраўда гэта! — парыруюць іх прэтэнзіі спецыялісты. Чаму? Давайце разам заглянём на “кухню здароўя”.

Адкуль “растуць” лекі 

Тое, што медработнікі карыстаюцца ў напісанні лацінскімі назвамі лекаў, зразумелая рэч. Дзякуючы гэтай універсальнай сістэме, беларускія, расійскія ці французскія, нямецкія, бразільскія ўрачы, як і з любой іншай краіны свету, разумеюць адзін аднаго, карыстаюцца аднымі і тымі ж лекамі, хоць называцца тыя могуць па-рознаму. Дасведчаныя людзі падлічылі, што ў запатэнтаванага прэпарата колькасць аналагаў на планеце можа даходзіць да двухсот-трохсот штук. Напрыклад, калі вы шукаеце но-шпу, а вам прапануюць біёшпу або вера-дротавярын, спазмол, спазманет, якія могуць на той момант быць у рэалізацыі,  гэта не спроба падману. Лекавы кампанент у іх адзін і той жа. Выйгрыш для хворага хутчэй у цане, у патрачаных грашах.

Краіны свету маюць сваю фармацэўтычную  вытворчасць.   Ды так ужо склалася, што асноўнымі пастаўшчыкамі на сусветны рынак субстанцый (зыходных матэрыялаў) з’яўляюцца Індыя, Кітай, Пакістан. Як паведамлялася ў адной з публікацый, для вытворчасці лекаў айчынная вытворчасць сінтэзуе 58 субстанцый, а яшчэ 827 — завозіцца.

Выпускам аналагаў запатэнтаваных лекаў займаюцца нават высокаразвітыя і багатыя краіны. У аснове беларускага, напрыклад, амбраксолу, нямецкага флавамеду, венгерскага халіксолу, грэчаскага лазалвану адно і тое ж актыўнае рэчыва. Толькі цана ад замежных вытворцаў больш “кусаецца”.

Вера ў замежныя цуды

Мне думаецца, гэта ідзе ў кожнага з дзяцінства. Верым, што там, за лініяй гарызонта, за межамі даступнага, нас чакае штосьці незвычайнае. І калі нездаровіцца, спадзяванне на цудадзейнасць менавіта імпартных прэпаратаў узрастае да небывалых памераў. Хаця закупляючы за рубяжом тыя ці іншыя гатовыя лекі, беларускія імпарцёры зыходзяць з рэальнай эфектыўнасці і патрэб краіны. Пэўна, і беларускія лекі, што пастаўляюцца на экспарт, таксама зарэкамендавалі сябе належным чынам — нездарма ж у Барысаўскага завода медпрэпаратаў у першым паўгоддзі мінулага года больш за палову з рэалізаваных лекавых сродкаў пайшло за рубеж. 

У аптэках нашага раёна прадстаўлена прадукцыя айчыннай вытворчасці і зарубежная. Якім лекам аддаць перавагу? Калі які-небудзь прэпарат у нас не выпускаецца,  то тут, як гаворыцца, выбіраць не даводзіцца. Калі ж на паліцах аптэкі ёсць аналагі, то рашэнне прадвызначаюць фінансавыя магчымасці чалавека. Заўважу толькі, што ў свеце ўсё больш і больш схіляюцца да высновы, што ўздзеянне таго ці іншага прэпарата на хворага ў значнай ступені залежыць ад індывідуальных асаблівасцей арганізма канкрэтнага чалавека. Аднаму і сваё дапаможа, а другому і імпартнае толькі трошкі. Паходжанне лекаў мае ўскосны ўплыў. Ды на тое і ўрач, каб кантраляваць працэс выздараўлення і карэкціраваць лячэнне.

Лекі па льготнаму рэцэпту —

у межах неабходнага і разумнага

Запаўняючы бланк ільготнага рэцэпта, расказвае загадчыца цэнтральнай  раённай аптэкі № 83 Кацярына  Рыгораўна Новік, урачы амаль заўсёды ўказваюць міжнародныя назвы лекаў. Ды трэба ведаць, што працэдура атрымання таго ці іншага прэпарата рэгулюецца пэўнымі правіламі. У адпаведнасці з главой 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 11.01.2002 г. “Аб ахове здароўя”, а таксама Палажэннем аб парадку бясплатнага і льготнага забеспячэння лекавымі і перавязачнымі матэрыяламі асобных катэгорый грамадзян (зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 30.11.2007 г. № 1650), па льготных і бясплатных рэцэптах выпісваюцца толькі лекавыя сродкі, што ўваходзяць у пералік асноўных лекавых сродкаў (зацверджаны Пастановай ад 26.03.2012 г. № 25 “Аб зацвярджэнні пераліку асноўных лекавых сродкаў”). Пастановай калегіі Міністэрства аховы здароўя ад 28.03.2008 г. № 4.1 “Аб лекавым забеспячэнні насельніцтва рэспублікі, парадку забеспячэння асобных катэгорый грамадзян лекавымі сродкамі на льготных умовах і бясплатна” рэгламентаваны наступны парадак іх водпуску з аптэк. У прыватнасці, водпуск з аптэк на бясплатных і льготных умовах лекавых сродкаў, выпісаных па міжнародных непатэнтаваных назвах, ажыццяўляецца ў наступным парадку: 1) лекавыя сродкі айчыннай вытворчасці (калі ў аптэцы ёсць у наяўнасці лякарства некалькіх айчынных вытворцаў, адпускаецца тое, што мае найменшую цану); 2) імпартныя лекавыя сродкі, закупляемыя па выніках рэспубліканскіх цэнтралізаваных конкурсаў (іншых відаў працэдур закупак); 3) лекавыя сродкі, што маюцца ў аптэцы па найменшай цане.

Словам, усе патрабаванні вытрыманы ў межах неабходнага і разумнага.

Мікалай ЛОЙКА.

Какие лекарства более эффективны?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 419

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 397

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474