Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В сельхозкооперативах проходят отчётные собрания

В сельхозкооперативах проходят отчётные собрания

Сельгаскааператыў “Агарэвічы” яшчэ і цяпер успрымаецца як лідар сярод мацнейшых калектываў Ганцаўшчыны.
На яго раўняліся іншыя гаспадаркі. Ён быў першапраходцам ва ўкараненні новай тэхнікі, у асваенні перадавых тэхналогій. А як ідуць справы ў лідара цяпер?

23 лютага ў сельскім Доме культуры сабраліся на справаздачны сход упаўнаважаныя працаўнікі. Пасля зацвярджэння парадку дня да трыбуны выйшаў старшыня сельгаскааператыва Анатоль Мікалаевіч Канановіч. Зыходзячы са зробленай ім змястоўнай справаздачы па выніках мінулага года, можна парадавацца за дасягненні калектыву ва ўсіх сферах гаспадарчай дзейнасці. Атрыманы больш важкі валавы збор зерня — 4975 тон з улікам  дапрацоўкі, а ўраджайнасць летась склала 34,6 цэнтнера з гектара (у 2011 годзе была 21,6 цэнтнера). Развіваецца малочная і мясная жывёлагадоўля. Вытворчасць малака вырасла да 3143 тон. Упершыню выручка па мясу перавысіла затраты на яго вытворчасць. Па выніках года рэнтабельнасць рэалізаванай  прадукцыі раслінаводства дасягнула 16 працэнтаў, жывёлагадоўлі — 14. Старшыня кааператыва падкрэсліў важную арганізуючую ролю галоўных спецыялістаў, што займаюцца жывёлагадоўляй, раслінаводствам, механізацыяй. С. І. Мурашка, А. Ф. Насеня, В. С. Снарскі  адказна ставяцца да выканання намечаных планаў і накіроўваюць намаганні падначаленых на выкананне канкрэтных задач.

Ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг гаспадарка атрымала 19,3 мільярда рублёў выручкі. Аднак за год толькі на зарплату, якая ў сельгаскааператыве не такая ўжо і вялікая, патрачана 4,9 мільярда рублёў. А каб працаваць і развівацца, не абысціся без набыцця новай тэхнікі, гаруча-змазачных матэрыялаў, угнаенняў, ядахімікатаў. Ды патрэбна выконваць абавязацельствы па ўзятых крэдытах і плаціць падаткі, траціцца на многае іншае. Таму дасягнутая рэнтабельнасць яшчэ невысокая, каб выношваць далёка ідучыя планы. Планка развіцця, аб’яўленая на сходзе, адлюстроўвае жаданне кіраўніцтва ўтрымаць заваяваныя пазіцыі, бо мінулы год можна назваць спрыяльным і плённым. Разам з тым кіраўнік гаспадаркі прывёў даныя, дзе і на якіх недапрацоўках і ўпушчэннях  недаатрыманы сотні мільёнаў рублёў.

Пасля крытычных заўваг Анатоль Мікалаевіч з задавальненнем і гордасцю называў імёны перадавікоў вытворчасці, заахвочаных праўленнем гаспадаркі прэміямі, падарункамі. У ліку адзначаных — вадзіцель І. У. Коўш, даярка М. А. Радзюк, удастоеная сёлета медаля “За працоўныя заслугі”, механізатар А. А. Курс і шэраг іншых радавых работнікаў, спецыялістаў.

Думаецца, што новы сельскагаспадарчы год стане праяўленнем стваральных сіл працаўнікоў сельгаскааператыва ва ўсіх галінах вытворчасці. Разам з тым варта задаць пытанне, ці дастатковае паскарэнне вызначана на сёлетні год, каб утрымацца на лідзіруючых пазіцыях? Пэўна, не. У справаздачы старшыні праўлення, выступленнях спецыялістаў прагучала занепакоенасць, бо іншыя сельгаскааператывы ўжо ў 2012 годзе ў многім пераўзышлі СВК “Агарэвічы”. І не збіраюцца спыняцца на дасягнутым, а распрацавалі амбіцыйныя планы, актыўна нарошчваюць патэнцыял для рыўка наперад, лепш працуюць над павышэннем эфектыўнасці сельгасвытворчасці.

Некалькі такіх істотных момантаў адзначыў у сваім выступленні таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Якаўлевіч Дрозд, які прыняў удзел у сходзе. Тэма мадэрнізацыі — гэта не даніна модзе, а патрабаванне часу, настойлівая неабходнасць, каб мець сучасную аснову для развіцця вытворчасці. Пакуль суседнія гаспадаркі актыўна будуюць новыя жывёлагадоўчыя комплексы, укладваюць сродкі ў рэканструкцыю, насычэнне новай тэхнікай і абсталяваннем, СВК “Агарэвічы” спяшаецца ў параўнанні з імі няспешна. Паступальнае развіццё запавольваецца. А на старым багажы, як гаворыцца, далёка не заедзеш. Суседзі паказваюць прыклад росту. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі ў разліку на аднаго працуючага ў СВК “Агарэвічы” — толькі 84,6 мільёна рублёў. “Дубнякі” маюць 103 мільёны, “Любашава” — 111, “Будча” —133,6 мільёна рублёў.  А дзе лепш працуюць, там і заробак вышэй.

Увогуле сход стаў пляцоўкай абмеркавання дасягненняў і ўпушчэнняў, вызначыў узровень прэтэнзій калектыву на дастойную будучыню.

Мікалай ЛОЙКА.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475