Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В районе прошёл День Совета

В районе прошёл День Совета

Усё для людзей – такім быў лейтматыў першага ў гэтым годзе Дня Савета, які прайшоў 20 лютага на базе Любашаўскага сельскага Савета. Старшыня раённага Савета дэпутатаў В. Я. Дрозд, вітаючы яго ўдзельнікаў — кіраўнікоў раённых арганізацый і ўстаноў, старшыняў сельвыканкамаў, адразу ж засяродзіў іх увагу на мэце выязнога мерапрыемства: паглядзець, як жывуць людзі ў населеных пунктах гэтага прыгараднага сельсавета, якія ўмовы створаны для іх жыцця, работы, адпачынку, з якімі праблемамі сутыкаюцца, як яны  вырашаюцца.

Пабачыўшы абноўленыя ўтульныя памяшканні будынка сельвыканкама, удзельнікі затым наведалі пакой бюро бытавых паслуг (ББП), што знаходзіцца з ім пад адным дахам і працуе ўжо два гады. Ініцыятарам адкрыцця ББП у гэтым населеным пункце стала дырэктар раённага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва В. Н. Жалезная. І не памылілася: паслугі ББП запатрабаваны. Ён аказвае іх за месяц у сярэднім на 4 мільёны рублёў (амаль на ўзроўні абласнога паказчыка).

У такіх жа канкурэнтных умовах — блізкага суседства райцэнтра — працуюць і гандлёвыя аб’екты. У вёсках сельсавета функцыянуе пяць прадуктовых магазінаў, адзін — прамысловых тавараў, ёсць  нарыхтоўчы ларок, дзейнічае таксама адзін прыватны магазін у в. Ганцавічы. У мінулым годзе іх тавараабарот склаў 8273,1 мільёна рублёў. Пабываўшы ў магазінах “Любава” ў в. Любашава, “Тавары паўсядзённага попыту” ў вёсках Сукач і Ганцавічы, удзельнікі  мерапрыемства пабачылі, якое багацце прадуктовых тавараў ёсць на іх прылаўках, які парадак у гандлёвых залах, даведаліся, якія адказныя жанчыны шчыруюць у гэтай сферы. Адна з іх — Галіна Міхайлаўна Наплёха, якая працуе ў Сукачы, не толькі паспяхова выконвае даведзены план тавараабароту, але і сама стала прыцягальным праменьчыкам душэўнага святла і цеплыні, да якога цягнуцца людзі, узорам аптымізму і жыццялюбства, якія так патрэбны кожнаму вяскоўцу, асабліва ў пажылым узросце.

Цёплае ўражанне засталося ва ўсіх і ад наведвання ўстаноў адукацыі. Чысціня, парадак, усталяваныя і падтрымліваемыя (а гэта відавочна) штодзённа, пануюць усюды. І хоць памяшканне, скажам, Любашаўскай базавай школы старэнькае, не сучаснае, але, адчуваецца, рабятам тут па-хатняму ўтульна, камфортна. І ў гэтай установе, і ў Любашаўскім яслях-садзе — пачатковай школе, куды завіталі ўдзельнікі Дня Савета, па-сучаснаму працуюць адданыя справе педагогі.

Многае дасягнута, як адзначалі кіраўнікі ўстаноў адукацыі, размешчаных на тэрыторыі сельсавета,  дзякуючы надзейнай падтрымцы і адчувальнай дапамозе аддзела адукацыі райвыканкама, мясцовых сельгаскааператываў, прыватнага прадпрыемства “ВаМіЦа”, паміж якімі наладжаны цесныя сувязі. І яны не павінны губляцца: павышэнне ўзроўню жыццезабеспячэння жыхароў сельскіх населеных пунктаў — агульны клопат і найважнейшая задача, якую ставіць дзяржава і дыктуе сам час.

У час наведвання Любашаўскага ФАПа зноў была закранута хвалюючая тэма плануемых перамен у медыцынскім абслугоўванні жыхароў гэтага населенага пункта.

Як слушна заўважыў старшыня райвыканкама А. П. Саланевіч, які прыняў удзел у падвядзенні вынікаў Дня Савета, паспешлівых рашэнняў у любой справе не павінна быць. Удумлівы, узважаны падыход, тактоўныя, пераканаўчыя довады, непасрэдныя сустрэчы і гутаркі з людзьмі — вось залог поспеху выкліканых часам змен і новых пачынанняў.

Гэтым трэба кіравацца, вырашаючы лёс некаторых устаноў культуры на сяле. У вёсцы Ганцавічы, скажам, сельскі клуб патрабуе капітальнага рамонту. Але ці варта траціць немалыя сродкі на незапатрабаваны аб’ект? Ішла размова і аб лазні ў в. Любашава, аб’екце стратным.

Прыемныя ўражанні засталіся ва ўдзельнікаў Дня Савета ад наведвання лазні ў в. Ганцавічы, Дома народнай творчасці, школы. На месцы з кіраўнікамі высвятляліся хвалюючыя іх праблемы.

І на яшчэ адным аб’екце хацелася б засяродзіць увагу чытачоў. Вось ужо 3 гады на тэрыторыі Любашаўскага сельсавета, у в. Ганцавічы, дзейнічае прыватнае прамысловае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Сегмент-Агра”, якое займаецца выпускам прыкорму для рыб. Асноўная сыравіна для яго на 99,9 працэнта — мясцовая.

Але ёсць тут і праблемы. Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях У. А. Рапейка адразу прыкмеціў парушэнні супрацьпажарнай бяспекі, на чым і засяродзіў увагу кіраўніка прыватнага прадпрыемства.

Мяняць падыходы да справы, дзейнічаць прадумана, прымаць рашэнні рацыянальныя, эканамічна выгадныя — такім быў асноўны змест гутаркі старшыні райвыканкама А. П. Саланевіча з удзельнікамі выязнога Дня Савета на падвядзенні вынікаў яго работы. Праслухаўшы выступленне старшыні Любашаўскага сельвыканкама У. М. Гардзея, кіраўнік раёна ўзняў шэраг пытанняў, якія датычацца дзейнасці розных службаў на тэрыторыі сельсавета, унёс свае прапановы. Газіфікацыя і водазабеспячэнне, нюансы ў гандлёвым абслугоўванні, перадача могілак на абслугоўванне камунальнай службы, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, ахова правапарадку, дзейнасць грамадскіх фарміраванняў, барацьба з п’янствам, захоўванне супрацьпажарных мерапрыемстваў, забеспячэнне органаў мясцовага самакіравання інфармацыяй па праваахоўнай тэматыцы… Надзённасць гэтых і іншых пытанняў відавочная. Вырашэнне іх —  стрыжань дзейнасці сельскіх Саветаў, у тым ліку дэпутатаў мясцовых узроўняў, старастаў. Аб неабходнасці абавязковай прысутнасці менавіта іх на выязных днях Савета сканцэнтраваў увагу прысутных старшыня райвыканкама. Хто, як не яны, павінны глыбока ведаць праблемы вясковых людзей, быць праваднікамі, каардынатарамі дзейнасці органаў мясцовага кіравання? Іх думкі хацелася б чуць на падобных сустрэчах. Наступны Дзень Савета, які плануецца правесці ў сакавіку на тэрыторыі Нацкага сельсавета, пройдзе з іх удзелам.

Марыя Шчаўкун.

Фота  аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476