Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Ганцевичском районе на научно-экспериментальной базе «Журавинка» началась уборка клюквы

В Ганцевичском районе на научно-экспериментальной базе «Журавинка» началась уборка клюквы

На навукова-эксперыментальнай базе “Журавінка” Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыступілі да ўборкі журавін. Ягады — гэта толькі пабочны прадукт дзейнасці базы. На ёй найперш вядзецца даследчая работа і развядзенне прыстасаваных для клімату Беларусі гатункаў ягадных культур. Тым не менш, сабраныя журавіны даюць магчымасць не толькі ацаніць ураджайнасць розных гатункаў, але і зарабіць на іх. На сённяшні дзень гэтыя ягады “Журавінка” пастаўляе на экспарт па аптовай цане 2 долары за кілаграм.

Часта даводзіцца чуць, што лясныя ягады больш карысныя. Вось і вырашылі звярнуцца да загадчыка “Журавінкі”, кандыдата біялагічных навук Мікалая Баляслававіча Паўлоўскага з пытаннем, ці так гэта?

— Журавіны балотныя, на якія багаты наш край, і журавіны буйнаплодныя, развядзеннем якім мы займаемся на базе, два розныя віды. Варта адзначыць, што журавіны буйнаплодныя выведзены спецыяльна для прамысловай вытворчасці. І па спажыўных якасцях кожны від мае свае перавагі: балотныя ягады багатыя вітамінам С, таму яны і кіслейшыя, а буйнаплодныя ўтрымліваюць больш пекцінаў і антацыянаў — рэчываў, якія маюць амаладжальны эфект. Так што нельга гаварыць, што адзін від лепшы за другі. Хаця яшчэ пры Савецкім Саюзе ў рацыён касманаўтаў уключаліся менавіта журавіны буйнаплодныя, вырашчаныя на нашай навукова-эксперыментальнай базе. Дарэчы, гэтыя ягады з-за сваіх якасцей таксама значна больш прыдатныя для выкарыстання ў харчовай прамысловасці, чым журавіны балотныя.

На сённяшні дзень на “Журавінцы” маецца звыш 40 гатункаў буйнаплодных журавін, з якіх найбольш прыстасаваныя для нашых кліматычных умоў і глебы вырошчваюцца ў прамысловых маштабах. Чаранкі гэтай ягаднай культуры актыўна купляюць для развядзення не толькі спецыялізаваныя прадпрыемствы па ўсёй Беларусі, але і з-за мяжы. Летась, напрыклад, некалькі вялікіх партый чаранкоў журавін для стварэння ўласных плантацый набылі фірмы з Латвіі і Расіі.

Усё гэта вынік карпатлівай працы як навукоўцаў, так і аграномаў з рабочымі базы, што шчыруюць у адной звязцы. Вось і гэтымі днямі аграном Надзея Наумік, якая сумесна са сваім калегам Віталіем Мікалаевічам Бруем займаецца размнажэннем ягадных культур і доглядам за імі, шчыруе разам з рабочымі “Журавінкі” на пераборцы ягад. Пасля механізаванага збору яны патрабуюць яшчэ дадатковай ачысткі ад лісця. За плячыма Надзеі Ільінічны звыш 10 гадоў працы на “Журавінцы”, і ўвесь тэхналагічны працэс вырошчвання ягадных культур яна ведае дасканала.

Работа навукоўцаў і абслугоўваючага персаналу базы прыносіць свой плён: на працягу года плантацыі даюць пасадачны матэрыял для развядзення журавін і радуюць чарговым важкім ураджаем ягад.

І гэта датычыцца не толькі журавін. Вельмі вялікай папулярнасцю ў пакупнікоў карыстаюцца і буякі, што тлумачыцца іх каштоўнасцю. Толькі сёлета ўжо рэалізавана звыш 20 тысяч саджанцаў гэтых ягад па цане 20 тысяч рублёў за двухгадовую расліну. Буякі ў прамысловым маштабе не патрабуюць такіх фінансавых затрат, як журавіны. А пры захоўванні тэхналогіі вырошчвання праз два гады саджанцы гэтай культуры пачынаюць плоданасіць і ўжо дарослы куст дае каля 4 кілаграмаў буякоў. А зараз, у залежнасці ад пары года, цана на гэтую ягаду вагаецца ад 4 да 12 долараў за кілаграм.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?
Зачем изъясняться польским воляпюком? Господа, к вашим услугам прекрасный и родной вам русский язык!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475