Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Комфортно жить не запретишь?

Комфортно жить не запретишь?

Камфортна жыць, калі ў дамы і кватэры паступае па трубах вада, калі халоднай парой года батарэі саграваюць жыллё, калі ў двор заязджае камунальная машына і рэгулярна забірае бытавое смецце. Пералік камунальных выгод, якія даступны сёння жыхарам горада і вёсак, можна працягваць. Аднак не ўсе карыстальнікі ўсведамляюць тое, што цяпло, вада, падтрыманне санітарнага парадку і многае іншае не бясплатныя, што гэтыя выгоды забяспечвае калектыў камунальнікаў і сумежнікі, таму патрэбны грошы на паліва, на рамонтныя работы, на зарплату працуючых тут людзей і г.д. Прыкра, але ёсць катэгорыя людзей (і немалая!), каго не турбуюць падобныя праблемы. Яны не абцяжарваюць сябе клопатам, каб своечасова заплаціць камунальныя плацяжы. І даводзіцца аб гэтым рэгулярна нагадваць, прымаць меры па спагнанню пратэрмінаванай запазычанасці.

А гэтыя меры такія. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, у 2012 годзе накіраваны 252 папярэджанні аб аплаце пратэрмінаванай запазычанасці за камунальныя паслугі. А грамадзянам, якія без уважлівых на тое прычын маюць запазычанасць па аплаце камунальных паслуг за два і больш разліковых перыядаў і не пагасілі яе на працягу пяці дзён з моманту атрымання пісьмовага папярэджання, прыпынена аказанне камунальных паслуг. Па стану на 1 верасня спынена падача вады тром неплацельшчыкам (летась аказанне камунальных паслуг было прыпынена 23 неплацельшчыкам). Прымаюцца і больш радыкальныя меры. Пададзены ў дзяржаўную натарыяльную кантору Ганцавіцкага раёна 83 заявы аб здзяйсненні выканаўчага надпісу на суму 60,6 мільёна рублёў. З іх выкананы — 62 на суму 22,7 мільёна, а па 33 — спагнана 11,3 мільёна. У суд Ганцавіцкага раёна пададзены і задаволены 22 іскавыя заявы аб спагнанні платы за камунальныя паслугі на суму 32,5 мільёна рублёў і ўжо рэальна спагнана 25,7 мільёна рублёў. Разам з тым двум грамадзянам, па рэкамендацыі спецыялістаў РЖКГ, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама аказана аднаразовая дапамога для пагашэння пратэрмінаванай запазычанасці за камунальныя паслугі на суму 1 мільён рублёў. Некаторым неплацельшчыкам рэкамендуецца абмен займаемых жылых памяшканняў на жыллё меншай плошчы.

Рэалізуецца таксама магчымасць па ўтрыманню платы за паслугі цераз бухгалтэрыі прадпрыемстваў на падставе заяў грамадзян. У тых выпадках, калі ў даўжнікоў адсутнічае маёмасць або яе недастаткова для поўнага пагашэння запазычанасці, судвыканаўцы накіроўваюць дакументы для ўтрымання грошай з заробку па месцы работы неплацельшчыкаў.

Работнікі РЖКГ пры сустрэчах з насельніцтвам, на сходах жыхароў дамоў пастаянна знаёмяць з сітуацыяй па аплаце жыллёва-камунальных паслуг, мерах і спосабах скарачэння запазычанасці, калі такое мае месца ў дадзеных жыхароў. Пры наведванні сумесна з судвыканаўцамі неплацельшчыкаў па месцы жыхарства праводзяцца прафілактычныя гутаркі, вядзецца абмеркаванне спосабаў і магчымасцей па выхаду з такой сітуацыі. Высвятляецца месца работы паўналетніх членаў сям’і, наяўнасць маёмасці для спагнання запазычанасці ў салідарным парадку.

Рэальная сітуацыя з неплацельшчыкамі выглядае наступным чынам. Па стану на 1 верасня 2012 года запазычанасць насельніцтва складала 430 мільёнаў рублёў, з іх пратэрмінаваная — 53 мільёны (12 працэнтаў). У сельскай мясцовасці склалася запазычанасць на ўзроўні 76 мільёнаў, у тым ліку 27 мільёнаў рублёў — пратэрмінаваная. Трэба заўважыць, што прымаюцца розныя захады, каб зменшыць запазычанасць і, як прадугледжана планам, знізіць яе да 8 працэнтаў. Цяжкасці тут звязаны з тым, што сярод плацельшчыкаў, якія маюць запазычанасць звыш мільёна рублёў, — гэта ў асноўным сем’і з неспрыяльнай сацыяльнай абстаноўкай і абавязаныя асобы, якія ў першую чаргу павінны пакрываць затраты на ўтрыманне дзяцей у дзяржаўных установах.

Пэўны працэнт складаюць таксама асобы, што вядуць антыграмадскі лад жыцця, злоўжываючыя спіртнымі напіткамі, без пастаяннага месца работы. У выніку яны не маюць ні грашовых сродкаў, ні маёмасці для пакрыцця запазычанасці. Вось чаму некаторыя іскі застаюцца без фактычнага выканання. Па гэтых абставінах 15 выканаўчых лістоў вярнуліся, праўда, 5 з іх накіраваны на паўторнае спагнанне.

Як гаворыць народная мудрасць, што вінен, аддаць павінен. Пераважная большасць спажыўцоў камунальных паслуг зрабіла гэта правілам свайго жыцця. Аднак утрыманцкія настроі пэўнай часткі насельніцтва яшчэ не зжыты. Вось і даводзіцца камунальнай службе клапаціцца аб тым, каб аказаныя паслугі своечасова аплачваліся.

Дзіна ГАРДЗЕЙ,

юрысконсульт

КУШВП ЖКГ

“Ганцавіцкая РЖКГ”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469