Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Многих жителей Ганцевщины интересует вопрос выплаты пенсий работающим пенсионерам после 1 октября 2012 года

Многих жителей Ганцевщины интересует вопрос выплаты пенсий работающим пенсионерам после 1 октября 2012 года

На “прамую тэлефонную лінію”, якая нядаўна адбылася з удзелам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталлі Ігнацьеўны Клявец, звярталіся гараджане і сельскія жыхары. У асноўным іх хвалявалі пытанні, звязаныя з пенсіённым забеспячэннем, сацыяльным абслугоўваннем, прадастаўленнем дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, забеспячэннем сродкамі рэабілітацыі, а таксама працаўладкаваннем і захаваннем мінімальных гарантый па аплаце працы. На кожнае з іх патэлефанаваўшыя грамадзяне атрымалі падрабязныя, змястоўныя тлумачэнні.

Асаблівая цікавасць была праяўлена да ўжо ўступіўшага ў сілу з 1 кастрычніка Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўдасканаленню пенсіённага забеспячэння грамадзян” ад 18 сакавіка 2012 года № 136. Хоць Указ мае пазітыўнае гучанне, аднак адчуваўся недахоп інфармаванасці. З улікам таго, што гэта актуальна для многіх грамадзян перадпенсіённага і пенсіённага ўзросту, рэдакцыя “Савецкага Палесся” вырашыла пазнаёміць чытачоў з адказамі Наталлі Ігнацьеўны на пытанні пенсіённай тэматыкі.

— Што будзе пасля Указа з выплатай пенсій працуючым пенсіянерам?

— Парадак выплаты не змяніўся. Як і раней, калі ў пенсіянера высокі індывідуальны каэфіцыент заробку (1,3 і вышэй) і ён працуе, пенсія выплачваецца зыходзячы з каэфіцыента 1,3.

— Ці можа наймальнік запатрабаваць адмовіцца ад атрымання пенсіі?

— Не. Кожны робіць выбар сам — атрымліваць пенсію як дапаўненне да заработнай платы цяпер або павялічыць яе памер на той час, калі працаваць ужо не атрымаецца. Ёсць і трэці варыянт — проста пайсці на заслужаны адпачынак.

— Калі працягваць работу (пасля дасягнення ўзросту 55 гадоў жанчынай і 60 — мужчынай), то як будзе павялічаны яе памер пасля пакідання працы?

— Трэба нагадаць, што ў Законе з 1998 года існуе падобная норма, хоць яна і не была шырока запатрабавана (ёю ў нас пакарысталіся толькі два пенсіянеры). Гэтая норма прадугледжвае павелічэнне памеру пенсіі па ўзросту — калі пенсія не атрымлівалася, то за працу пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту павышэнне складала 1 працэнт заробку, прымаемага для налічэння пенсіі, за кожныя два месяцы такой работы.

Цяпер жа, у адпаведнасці з Указам, калі грамадзянін працягвае працаваць без атрымання пенсіі па ўзросту пасля атрымання на яе права, памер пенсіі будзе павялічвацца больш прагрэсіўна. За першы год, калі працягваць працаваць і не атрымліваць пенсію, павелічэнне складзе ранейшыя 6 працэнтаў заробку, прымаемага для налічэння пенсіі, за другі год — 8 працэнтаў, за трэці — 10 працэнтаў, за чацвёрты — 12 працэнтаў, за пяты і кожны наступны год працы — 14. Усе ўказаныя памеры павелічэння суміруюцца паміж сабой і, напрыклад, за пяць гадоў набягае 50 працэнтаў.

— Пры дасягненні 55-гадовага ўзросту куды звярнуцца жанчыне, каб адмовіцца ад пенсіі?

— Можна нікуды не звяртацца. Проста не афармляйце пенсію і працуйце далей. А калі захочаце атрымліваць пенсію, прыйдзеце ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з пашпартам і неабходнымі дакументамі. Па дакументах будзе відаць, калі споўнілася 55 гадоў і калі звярнуліся з просьбай аформіць пенсію.

Ёсць і другі варыянт. Можна аформіцца на пенсію ў 55 гадоў і завесці пенсіённую справу. Аднак пасля афармлення пенсіі можна напісаць заяву аб адмове ў атрыманні пенсіі. Зарплата, якую заяўнік атрымае ў далейшым, на індывідуальны каэфіцыент заробку ўплываць не будзе. На павелічэнне памеру пенсіі будзе ўплываць толькі стаж работніка.

— Пры якой зарплаце выгадна адмовіцца ад пенсіі згодна з Указам?

— Кожны чалавек для сябе павінен вызначыцца: выгадна гэта яму ці не? Відавочна, што даволі проста могуць адмовіцца ад пенсіі людзі з адносна высокай заработнай платай. Адмова ад пенсіі разлічана на выгадную перспектыву, а не на тых грамадзян, што жывуць адным днём. Сёння, трацячы мільён на дзяцей, унукаў, цяжка ўлічыць усе павароты лёсу. І можа стацца так, што ў будучым (усякае ў жыцці бывае) розніца ў 100 — 200 тысяч рублёў на пенсіі будзе адчувальнай.

— Ці патрэбна самому збіраць даведкі з усіх прадпрыемстваў, дзе праходзіла працоўная дзейнасць?

— Па-першае, гэта абавязак аддзела кадраў, які павінен за грамадзяніна ўсе дакументы папярэдне сабраць і прадаставіць ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Па-другое, спатрэбяцца даведкі аб працы да 2003 года, бо за наступны перыяд, пачынаючы з 2003 года, усе неабходныя даныя сабраны ў сістэме індывідуальнага персаніфікаванага ўліку застрахаваных асоб.

— Працуючы ў прыватнай фірме, афіцыйна, па ведамасці, атрымліваю частку заробленага. Хацелася б ведаць, з якога заробку будзе разлічвацца пенсія?

— Трэба адзначыць, што такое пытанне сёння даволі актуальнае. Яно павінна хваляваць як будучых пенсіянераў, так і наймальнікаў.

У адпаведнасці з артыкулам 57 Закона “Аб пенсіённым забеспячэнні”, пенсія налічваецца з адкарэкціраванага фактычнага заробку за 18 гадоў запар з апошніх 28 гадоў работы (выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны). У наступным годзе будуць брацца ў разлік 19 гадоў з 29, у 2014-ым — 20 гадоў з 30 і г.д.

Зразумела, калі заробак выплачваецца неафіцыйна, з рук у рукі, то працадавец такім чынам падманвае дзяржаву, а заадно і будучага пенсіянера. На жаль, ужо ёсць выпадкі, што людзі, так сказаць, гадамі, калі не дзесяцігоддзямі, працавалі на сябе і мелі добрыя заробкі ў “канвертах”, а працоўную пенсію атрымалі невялікую (зыходзячы з дакументальна пацверджаных сум) або ўвогуле могуць разлічваць толькі на сацыяльную пенсію. Дапамагчы чым-небудзь у гэтай сітуацыі вельмі складана, часцей за ўсё немагчыма. Таму кожны працаўнік павінен думаць, перш чым згаджацца на заробкі ў “канвертах”.

З матэрыяламі “прамой лініі”

знаёміўся Мікалай ЛОЙКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 529

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475