Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыхарка вёскі Малькавічы Яўгенія Шапялевіч беражліва захоўвае мясцовыя ткацкія традыцыі

Жыхарка вёскі Малькавічы Яўгенія Шапялевіч беражліва захоўвае мясцовыя ткацкія традыцыі

Раней у кожнай сялянскай хаце на самым пачэсным месцы стаяў ткацкі станок. Цяпер кросны можна ўбачыць хіба што ў музеі ці ў Доме рамёстваў, а майстрых-ткачых, якія дасканала валодаюць сакрэтамі старадаўняга рамяства, — пералічыць па пальцах.

Сціпла стаіць, прытуліўшыся за парканам, звычайная драўляная хацінка, што ў Малькавічах, вокны якой весела пазіраюць у свет. З сенцаў, дзе гаспадары захоўваюць разнастайныя прылады, трапляю ў пакой, дзе паважна ўладкаваўся сапраўдны ткацкі станок, якому, па ўсім відаць, пераваліла за сотню гадкоў.

— Сядайце, калі ласка, — кажа рухавая гаспадыня Яўгенія Рыгораўна Шапялевіч, хуценька перабіраючы ніткі і паказваючы мне на стульчык. — Нават на пенсіі часу на ўсё не хапае, — нібыта просячы прабачэння, гаворыць жанчына і прыемна ўсміхаецца. — Вось надумала выткаць посцілку, — дадае гаспадыня.

Яўгенія Рыгораўна, праверыўшы, ці нідзе не парваліся ніткі, садзіцца за ткацкі станок. Чаўнок, нібыта жывы, туды-сюды спраўна бегае ў руках гаспадыні. Яна лоўка пускае чаўнок паміж вялікімі і малымі навойкамі, затым націскае на адзін з панажоў, ці педалей, і набівае бёрдамі. Грацыёзна працуе гаспадыня, шчыруе, варожыць над узорам, у якім пераплятаюцца, плывуць рознакаляровымі фарбамі ніткі. Шчыра прызнаюся, другі раз у жыцці назіраю, як ткуць сапраўдныя ткачыхі, і гэтая, на першы погляд, такая немудрагелiстая праца сапраўды ўражвае. Нездарма многія параўноўваюць кросны з музычным інструментам — арганам. Старадаўні ткацкі станок выпраменьвае сваю адмысловую музыку кроснаў. Вось перапляліся, зліліся ў адно чырвоныя, зялёныя, ружовыя і жоўтыя ніткі, утвараючы непаўторны ўзор.

— За ткацкім станком з маленства, — тлумачыць майстрыха, заўважыўшы ў вачах маё захапленне. — Чаго толькі не даводзілася ткаць за сваё жыццё: ручнікі, посцілкі, выкладанкі, ходнікі, — кажа яна і пачынае прыгадваць, як раней вырошчвалі лён, ачышчалі льняное талакно ад каноплі ды кастрыцы, а затым часалі ды пралі.

— Ткаць навучылася ад маці, — працягвае гаворку жанчына.

На самай справе, старажытным майстэрствам ткацтва можа авалодаць кожны. А вось заснаваць узор не кожная, нават самая вопытная ткачыха ўмее. Трэба валодаць сапраўднай ткацкай матэматыкай, дакладна разлічыць, якога колеру і ў якой паслядоўнасці заснаваць ніткі.

— Вось, глядзі, якія выкладанкі, — кажа ткачыха і дастае з шафы ўсыпаныя квеценню яркія пакрывалы. — Такія рэчы таксама не проста выткаць. Патрэбна кожную кветачку, кожны лісточак, як гавораць, перабраць, выкласці рукамі. Такіх выкладанак не адзін дзясятак параздавала то дочкам, то знаёмым. Няхай карыстаюцца. Праўда, зараз такое хараство, як кажуць, не ў пашане, — і раптам зажурылася бабуля, самотай засвяціліся яе прыгожыя вочы. — Зараз ужо амаль не ткуць, — працягвае гаворку жанчына. — У мяне тры дачкі, дык яны ў асноўным вышываюць. Хочаце, я вас ткаць навучу, — раптам прапаноўвае бабуля. — На самай справе, гэта нескладана.

Сорамна прызнацца, але навучыцца ткаць у мяне так і не атрымалася. Я ўвесь час блытала панажы, націскаючы нагою не тую педаль. Чаўнок, які так лёгка і грацыёзна працаваў у руках майстрыхі, мяне чамусьці не слухаўся, блытаўся ў нітках, нацягнутых паміж вялікай і малой навойкамі. Адным словам, кросны не хацелі раскрываць мне сваіх сакрэтаў майстэрства, адчуваючы, што я тут зусім выпадковы чалавек, які на гадзінку завітаў у госці.

Пакуль я мучыла ткацкі станок, Яўгенія Рыгораўна расказвала пра сваё жыццё-быццё, якое прайшло тут, у родных малькавіцкіх мясцінах. Нават зараз, у свае немаладыя гады, Яўгенія Рыгораўна разам з мужам Іванам Піліпавічам трымаюць спраўную гаспадарку, даглядаюць за агародам, на якім сёлета добра ўрадзілі бульбачка, агуркі, цыбуля, морква ды бурачкі. Добрая падмога ў гаспадарцы — кабылка Лыска, на якой гаспадар і агарод узарэ, і соткі забарануе ды абгоніць, і ў краму па прадукты з’ездзіць. Адным словам, сумаваць старым няма калі. Спрадвечныя сялянскія клопаты зацягваюць у свой кругаварот, які і называецца жыццё.

Кацярына

ЯЦУШКЕВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: Яўгенія Рыгораўна Шапялевіч.

Фота

Генадзя ПАПЛАЎСКАГА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475