Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хороший урожай картофеля рассчитывают собрать в этом году в сельхозкооперативе «Огаревичи»

Хороший урожай картофеля рассчитывают собрать в этом году в сельхозкооперативе «Огаревичи»

Хороший урожай картофеля рассчитывают собрать в этом году в сельхозкооперативе «Огаревичи»

Восеньскай парой не меншае клопату ў працаўнікоў сяла. Здаецца, завяршылася жніво, але яшчэ шмат работы: вядзецца сяўба азімых культур і ўздым зябліва, завяршаецца ўборка кукурузы і нарыхтоўка кармоў, а таксама гэта час уборкі агародніны і бульбы. А сёлета “другі хлеб” урадзіў.

У СВК “Агарэвічы” з самага ранку суцэльным патокам сабраная з палёў бульба паступае на сартавальную станцыю, работнікі якой за змену перапрацоўваюць і закладваюць на захоўванне каля 150 тон насення гэтай сельгаскультуры. Сельгаскааператыў уваходзіць у рэспубліканскую праграму развіцця бульбаводства, і вытворчасць тут арыентавана галоўным чынам на вырошчванне насення бульбы элітных гатункаў для далейшага яе развядзення.

Як адзначае загадчыца мерыстэмнай лабараторыі сельгаскааператыва Наталля Муха, якая непасрэдна ўзначальвае службу па развядзенню і вырошчванню элітных гатункаў бульбы, у гэтым годзе яна ўрадзіла: сярэдняя ўраджайнасць звыш 250 цэнтнераў з гектара, прычым калі браць таварную бульбу, якая паступае на сталы спажыўцоў, то ўраджайнасць такіх яе гатункаў, як “журавінка” і “скарб”, значна перавышае і 300 цэнтнераў на круг.

Каб паспець убраць важкі ўраджай “другога хлеба”, на палях задзейнічаны адразу 3 бульбаўборачныя камбайны, адзін з якіх атрыманы па дзяржаўнай праграме ў лізінг зусім нядаўна. А поплеч з рабочымі шчыруюць і спецыялісты сельгаскааператыва. На поўную моц працуе і сучасная сартавальная станцыя на не так даўно пабудаваным бульбасховішчы ёмістасцю паўтары тысячы тон. І калі зараз на захоўванне закладваецца насенне, якое будзе запатрабавана сельгасвытворцамі вясной, то таварная бульба ідзе на продаж. Рынак дыктуе цэны, таму кошт яе невысокі — 900 рублёў за кілаграм. Ужо заключаны першыя дагаворы на аптовыя пастаўкі партнёрам. Ды і некандыцыйная прадукцыя запатрабавана, яе закупляе крухмальны завод у Снове. Туды адпраўляецца зараз бульба гатункаў “крыніца” і “альпініст”, а потым, пасля пераборкі, будзе пастаўляцца і бульба гатункаў “журавінка” і “здабытак”, багатых на крухмал, якога павінна ўтрымлівацца ў клубнях не менш за 15 працэнтаў.

Безумоўна, сёлета цэны на бульбу невысокія, але за кошт высокай ураджайнасці і якасці прадукцыі гаспадарка разлічвае істотна папоўніць свой бюджэт.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

НА ЗДЫМКАХ: бухгалтар гаспадаркі Анастасія Волах разам з памочнікам машыніста бульбаўборачнага камбайна Сяргеем Каўшом на ўборцы бульбы; уборка бульбы ў СВК «Агарэвічы»

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475