Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Начальник Ганцевичского РОЧС Владимир Рапейко награжден медалью «За безупречную службу» ІІ степени

За словазлучэннем “бездакорная служба” крыецца шматграннае паняцце, якое ўключае ў сябе не толькі дзелавыя характарыстыкі таго ці іншага чалавека, але і яго высокія маральныя якасці, дзякуючы якім ён у поўнай меры выкарыстоўвае свой патэнцыял у служэнні на карысць Айчыны. Вось чаму не кожнаму служачаму (нават выдатнаму спецыялісту ў сваёй справе) удаецца атрымаць такую адзнаку сваёй дзейнасці на самым высокім дзяржаўным узроўні. Адным з тых, хто здолеў дабіцца гэтага, з’яўляецца Уладзімір Рапейка — начальнік Ганцавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Уладзіміра Адамавіча ў нашым раёне ведаюць многія. Ён нарадзіўся і вырас у старажытнай вёсцы Вялікія Круговічы. У ёй жа пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі і службы ва Узброеных Сілах пачаў свой працоўны шлях інжынерам у калгасе “Сцяг Леніна”. З лістапада 1995 года Уладзімір Рапейка непарыўна звязаў свой лёс са службай у падраздзяленнях райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Пачынаў ён яе начальнікам асобнага паста ваенізаванай пажарнай службы ў вёсцы Агарэвічы ў званні сяржанта. У 1999 годзе перайшоў на пасаду інспектара дзярпажнагляду ў Ганцавічы і атрымаў званне лейтэнанта, а ў 2006 годзе загадам міністра па надзвычайных сітуацыях У. А. Рапейка быў прызначаны начальнікам Ганцавіцкага РАНС. Як бачым, на сваім працоўным шляху ў сістэме МНС ён прайшоў асноўныя прыступкі няпростай пажарнай службы.

На кожнай з гэтых пасад Уладзімір Рапейка вызначаўся адказным і добрасумленным выкананнем сваіх абавязкаў, высокай патрабавальнасцю да сябе і падначаленых, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу людзям і ахвяраваць уласным часам на карысць службы. Такое стаўленне да работы не засталося па-за ўвагай. Уладзімір Адамавіч неаднаразова адзначаўся граматамі Міністэрства і абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, Падзячным пісьмом Брэсцкага аблвыканкама. А ў 2008 годзе ён быў узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені.

І вось днямі ў жыцці падпалкоўніка ўнутранай службы Уладзіміра Рапейкі адбылася яшчэ адна прыемная падзея. Падчас нядаўняга наведвання раёна намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Ігаравіч Шамко перад асабовым складам РАНС уручыў Уладзіміру Адамавічу медаль “За бездакорную службу” ІІ ступені, якім той быў узнагароджаны згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ад 15 жніўня 2012 года. “Я ганаруся атрыманай узнагародай, — сказаў Уладзімір Рапейка. — Гэта высокая адзнака, якая да многага мяне абавязвае. Разам з тым зазначу, што ўсе супрацоўнікі райаддзела, увогуле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, служаць не дзеля ўзнагароды, а дзеля забеспячэння бяспекі нашых грамадзян. І кожны з нас бачыць у гэтым галоўны сэнс сваёй работы”.

Ад сябе дададзім, што першы свой медаль: “За адзнаку ў воінскай службе” ІІ ступені Уладзімір Рапейка атрымаў яшчэ падчас праходжання тэрміновай службы ў Маскоўскай ваеннай акрузе. Акрамя гэтага, у 2009 годзе ён таксама быў узнагароджаны медалём “65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. І яшчэ адзін цікавы факт: акрамя У. А. Рапейкі, медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені ў Ганцавіцкім РАНС былі ўзнагароджаны толькі два чалавекі — ветэран аддзела Аркадзь Баляслававіч Корсак і начальнік ПАВП № 15 у вёсцы Чудзін Андрэй Фёдаравіч Рулінскі. Такім чынам атрымліваецца, што на сённяшні дзень Уладзімір Адамавіч — пакуль адзіны прадстаўнік нашага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, які мае згаданы медаль трэцяй і другой ступеней. Таму хочацца разлічваць, што добры прыклад Уладзіміра Рапейкі дапаможа і іншым пажарным-выратавальнікам Ганцаўшчыны дасягнуць новых вышынь у сваёй высакароднай службе.

НА ЗДЫМКАХ: У. А. Рапейка; медаль “За бездакорную службу” ІІ ступені і запіс ва ўзнагароднай кніжцы начальніка РАНС.

Тэкст і фота

Генадзя ПАПЛАЎСКАГА.

Начальник Ганцевичского РОЧС Владимир Рапейко награжден медалью «За безупречную службу» ІІ степени

Начальник Ганцевичского РОЧС Владимир Рапейко награжден медалью «За безупречную службу» ІІ степени

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472