Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В спокойной и праздничной обстановке прошли парламентские выборы на Ганцевщине

В спокойной и праздничной обстановке прошли парламентские выборы на Ганцевщине

В спокойной и праздничной обстановке прошли парламентские выборы на Ганцевщине

В спокойной и праздничной обстановке прошли парламентские выборы на Ганцевщине

Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання на Ганцаўшчыне прайшлі ва ўрачыста-святочнай і спакойнай абстаноўцы. Ганцаўчане зрабілі свой выбар, завітаўшы на выбарчыя ўчасткі і аддаўшы свае галасы за дастойных членаў парламента. На тэрыторыі Ганцавіцкага раёна было створана 29 выбарчых участкаў. Нагадаем, што дваццаць участкаў уваходзілі ў склад Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 і дзевяць — Лунінецкай выбарчай акругі № 13.

Узнёсла-святочная атмасфера з самай раніцы панавала на выбарчым участку № 81, што размясціўся ў гарадскім Доме культуры. З дынамікаў даносілася музыка, у фае працаваў буфет і размясцілася выстава народных умельцаў. Нягледзячы на непагоду і пранізлівы восеньскі вецер, з першых мінут адкрыцця ўчастка ішлі галасаваць гараджане, і ў большасці сваёй сем’ямі, з малымі дзеткамі, што, безумоўна, выклікала замілаванне. Вырашыў зранку прагаласаваць і пенсіянер Іван Рыгоравіч Бажко. “Як галасаваць — вызначыўся адразу, — гаворыць мужчына. — Лічу, што ў парламенце павінны знаходзіцца людзі, якія нечага дасягнулі ў сваім жыцці, маюць за плячыма пэўны працоўны вопыт і зыходзячы з гэтага будуць прымаць адпаведныя законы”.

За працэсам выбарчай кампаніі на ўчастку наглядалі назіральнікі ад раённай арганізацыі КПБ, ад ГА “БРСМ”, Беларускага саюза жанчын і рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Усяго на тэрыторыі раёна працавала больш за сто сорак назіральнікаў.

У дзевяць гадзін раніцы на выбарчы ўчастак, каб аддаць свой голас, прыйшоў старшыня райвыканкама Аляксандр Паўлавіч Саланевіч з дачкой Маргарытай. Варта адзначыць, што на гэты час на выбарчым участку ўжо прагаласавала больш за 400 чалавек, што склала болей за 24 працэнты ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

Вялікая актыўнасць назіралася і на іншых участках. Напрыклад, на выбарчым участку № 78, што знаходзіўся ў будынку дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, на дванаццаць гадзін дня прагаласавала 50 працэнтаў выбаршчыкаў. Як зазначыў старшыня выбарчай камісіі Анатоль Іосіфавіч Тарановіч, выбары праходзяць у спакойнай абстаноўцы. Людзі, асабліва моладзь, з задавальненнем ідуць на ўчастак, каб зрабіць свой выбар.

Асаблівасць выбарчай кампаніі на Ганцаўчыне ў тым, што даволі актыўны ўдзел у ёй прымала моладзь. Да прыкладу, на выбарчым участку № 84, што размясціўся ў сярэдняй школе вёскі Ганцавічы, ва ўрачыстай абстаноўцы ўшанавалі дзевяць маладых выбаршчыкаў, якія ўпершыню галасавалі. Добрыя словы ў свой адрас маладыя людзі пачулі ад старшыні выбарчай камісіі Тамары Іосіфаўны Локтыш і старшыні Любашаўскага сельвыканкама Уладзіміра Мікалаевіча Гардзея, а таксама ў падарунак атрымалі памятныя сувеніры.

“Гэты дзень для мяне асаблівы. Крыху хвалююся, усё ж такі ўпершыню ўдзельнічаю ў палітычнай падзеі — выбарах”, — прызнаецца выпускніца гандлёва-эканамічнага каледжа Марыя Высоцкая. Студэнты ВНУ Насця Рабцэвіч і Максім Муха спецыяльна прыехалі дамоў, каб прагаласаваць. “Маглі б пайсці на выбары і па месцы вучобы, але вырашылі, што лепей дома, — гавораць маладыя людзі. — Тым больш, што ў нашай вёсцы ўжо стала добрай традыцыяй на кожныя выбары ўшаноўваць выбаршчыкаў, што ўпершыню прымаюць удзел у галасаванні. Вельмі прыемна і надзвычай адказна. Разумееш, што і твой голас важны і менавіта ты сам выбіраеш будучыню сваёй краіны, яе бяспеку і дабрабыт”.

Актыўны ўдзел у галасаванні прынялі і вясковыя жыхары. У аграгарадках у дзень выбараў для вяскоўцаў былі арганізаваны канцэрты самадзейных артыстаў і забаўляльныя праграмы, а таксама працавалі буфеты.

На выбарчым участку № 62 у Хатынічах, па словах старшыні ўчастковай камісіі Уладзіміра Рыгоравіча Канановіча, людзі актыўна галасавалі датэрмінова. На раніцу нядзелі на дадзеным участку свой выбар зрабілі больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў. Вяскоўцы ахвотна дзяліліся сваімі меркаваннямі наконт будучага дэпутата: гэта павінен быць чалавек вопытны, адукаваны, які зможа прынесці карысць нашай краіне і нашаму народу.

У Раздзялавічах, на выбарчым участку № 64,у нядзельную раніцу таксама прагаласавала каля 50 працэнтаў выбаршчыкаў, аднак бліжэй да поўдня жыхары вёскі ўсё актыўней наведвалі ўчастак.

На выбарчым участку № 91 у Агарэвічах галасаванне таксама праходзіла вельмі актыўна. Як паведаміў старшыня ўчастковай камісіі Браніслаў Іосіфавіч Траяноўскі, жыхары гэтага аграгарадка праявілі сябе адказнымі грамадзянамі. І як вынік — на 12.30 працэнт прагаласаваўшых на дадзеным участку наблізіўся да 80.

Калі ў аграгарадках своеасаблівы пік выбараў прыйшоўся на поўдзень і другую палову дня, то, напрыклад, у вёсцы Боркі, дзе знаходзіўся выбарчы ўчастак № 85, людзі зрабілі свой выбар раней. Па стану на 12 гадзін дня тут прагаласаваў ужо 91 працэнт выбаршчыкаў, прычым у датэрміновым галасаванні ўдзел прынялі 65 працэнтаў жыхароў вёскі. Старшыня камісіі Васіль Мікалаевіч Занька растлумачыў гэта тым, што ў нядзелю людзі ў асноўным ідуць па журавіны ці займаюцца хатняй гаспадаркай. Таму большасць зрабіла свой выбар датэрмінова.

Адной з тых, хто прыйшоў 23 верасня выканаць свой грамадзянскі абавязак, стала жыхарка Агарэвіч Наталля Канстанцінаўна Скрабец. Па словах жанчыны, выбары — гэта сапраўднае свята, на іх заўсёды прыходзіш з добрым настроем. “Наведваючы выбарчы ўчастак, мы прымаем удзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, выбіраем далейшы лёс і будучыню Беларусі”. Свой выбар Наталля Канстанцінаўна зрабіла на карысць вопытнага і адказнага чалавека — Мікалая Мяфодзьевіча Язубца. “Спадзяюся і веру, што жыць стане яшчэ лепш”, — з такімі словамі жанчына апусціла бюлетэнь у урну для галасавання.

Кацярына ЯЦУШКЕВІЧ.

Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКАХ: пасля рэгістрацыі шлюбу маладажоны Дзмітрый і Марына Крыцкалюк завіталі на выбарчы ўчастак № 79, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак — прагаласаваць; свой голас за кандыдата ў дэпутаты аддае кіраўнік раёна Аляксандр Паўлавіч Саланевіч; Н. К. Скрабец (злева) атрымлівае бюлетэнь.

Фота аўтараў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475